Ніл Гілевіч

Ці з’явяцца ў Менску вуліцы Ніла Гілевіча, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна? ТБМ атрымала адказ ад уладаў
Менгарвыканкам абяцае разгледзець і ўлічыць прапанову ТБМ
23.10.2021
Помнік Нілу Гілевічу ўсталявалі на Кальварыйскіх могілках у Менску
На магіле народнага паэта Ніла Гілевіча ўсталявалі помнік. Ні з граніту, ні з мармуру, а з простага беларускага валуна… Як ён і хацеў. Адкрывалі помнік без аркестру, не было і чыноўнікаў ад Міністэрства культуры. На Кальварыйскіх могілках у Менску апроч сваякоў Ніла Гілевіча сабраліся людзі, якія добра ведаюць і шануюць творчасць славутага паэта.
23.11.2018
Універсітэт з навучаннем па-беларуску з’явіцца ўжо праз год?
Стварэнне беларускага нацыянальнага ўніверсітэту актыўна абмяркоўваецца не першы год. Аднак толькі цяпер з’явілася першая канкрэтыка! Таварыства беларускай мовы абвесціла пра юрыдычную рэгістрацыю ўстановы. Якія магчымасці неўзабаве адкрыюцца перад абітурыентамі?
28.03.2018
Чарнякевіч: ідэя Гілевіча ў тым, што ўсё трымаецца на мове
Пра постаць Ніла Гілевіча ў размове з Усеваладам Сцебуракам разважае літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.
02.04.2016
Пахаванне апошняга народнага паэта
Равуць вятры, грымяць грамы, Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж, I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы Да Беларусі!.. У Менску развіталіся з Нілам Гілевічам. На 85-м годзе жыцця адышоў ад нас Ніл Гілевіч. Аўтар рамана ў вершах «Родныя дзеці», шматлікіх і разнастайных радкоў паэзіі. А хто не ведае шлягера на ягоны верш «Вы шуміце бярозы» – «А я лягу-прылягу»? Ён быў сапраўдным змагаром за нацыянальнае і за беларускую мову. Сэрца ягонае лірыкі будзе заўсёды біцца для Беларусі.
01.04.2016
Гурт «Onuka» прысвяціў альбом Чарнобылю
Альбом называецца «Адлік», і кожны трэк распавядае пра пераломныя моманты ў жыцці Наталлі – стварэнне гурта, падзеі Майдану і, ўласна, аварыю на ЧАЭС.
01.04.2016
Жыццё і творчы шлях Ніла Гілевіча
Творца выключнага таленту, незвычайна яркая асоба і адданы сын сваёй Радзімы. Мы запомнім яго як аўтара вядомых песень, вершаў і тонкай сатыры ды чалавека з непахіснымі прынцыпамі. На 85-м годзе жыцця ў лепшы свет адышоў Ніл Гілевіч, а з ім – і цэлая эпоха. Родная краіна і мова сталіся для яго галоўнымі матывамі як у творчасці, гэтак і ў жыцці. Пахаваюць Народнага паэта паслязаўтра ў Менску.
30.03.2016