Мытны звяз

«Белтэхагляд» назваў дакумент, без якога не ўсе беларусы пройдуць тэхагляд
Уся справа ў новым тэхнічным рэгламенце Мытнага звязу.
17.11.2023
Новы тэхрэгламент ТС забароніць рамантаваць аўтамабілі ўжыванымі запчасткамі
Чарговая забарона з інтэграцыйнай прасторы.
21.07.2020
Расейскія праграмы ў вашай кішэні
Вы толькі купілі мабільнік у афіцыйнай краме – а там ужо стаіць «Яндекс.Браузер» і «Спутник». З гэтым могуць сутыкнуцца беларусы, бо ў расейскай Думе распрацоўваюць закон аб абавязковай інсталяцыі расейскіх праграмаў.
23.12.2019
Ці інтэграцыю з Расеяй можна спыніць? Эканоміка з Чалым
Пагроза незваротнай страты суверэнітэту ці чарговая паказуха ў стылі «нафта за пацалункі»? Што хаваецца за чарговымі інтэграцыйнымі дамоўленасцямі Масквы і Менску?
19.12.2019
Саюз з Расеяй пакіне беларусаў без штаноў
Калі Беларусь уступіла ў Мытны саюз з Расеяй, беларусы згубілі магчымасць прыгнаць недарагое аўта з Еўропы. З гэтага года – ашчадзіць на хатняй тэхніцы. «Асабісты капітал» падлічыў, што мы згубілі, а што набылі ад тых саюзаў. І да чаго рыхтавацца цяпер.
04.02.2019
«Усё роўна будзем вазіць». Гандляры прагназуюць рост кантрабанды ў новым годзе
Больш танныя ды больш лёгкія тавары давядзецца ўвозіць беларусам з-за мяжы ўжо налета.
10.11.2018
Лукашэнка хоча, каб за ахову мяжы плацілі ЕЗ і Расея
Беларусь – гэта востраў бяспекі на Еўразійскім кантыненце, таму суседзі мусяць памагчы матэрыяльна ў барацьбе з парушальнікамі межаў. Такія заявы зрабіў сёння Аляксандр Лукашэнка, падпісваючы рашэнне на ахову Дзяржаўнай мяжы ў 2018-м годзе. Кіраўнік Беларусі паабяцаў далейшае ўдасканаленне сістэмы памежнай бяспекі.
22.01.2018
Мільён гатовы да пратэсту, 200 тыс. – да паўстання
Цэлы мільён беларусаў гатовыя выйсці на мітынг, а 200 тысячаў – нават на ўзброенае паўстанне. Такія лічбы са спасылкай на Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры адміністрацыі прэзідэнта апублікавалі беларускія медыі. Ці варта чакаць рэвалюцыі ды што азначаюць лічбы дзяржаўных сацыёлагаў?
26.12.2017
«На карысць Расеі». Лукашэнка падпісаў Мытны кодэкс ЕўрАзЭС
Прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі рапартуе – больш ніякіх пераносаў, Дамову аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюзу засталося ратыфікаваць толькі Кыргызстану, і ўжо з першага дня 2018 года краіны-сябры ЕАЭС будуць жыць у новых мытных рэаліях.
14.11.2017
Расейскія спецслужбы назвалі беларускую мытню галоўным кантрабандыстам
Адзін з галоўных беларускіх кантрабандыстаў – камерцыйная арганізацыя, што належыць айчыннаму Мытнаму камітэту. На такія высновы выводзіць расследаванне расейскай Федэральнай мытнай службай. Што канкрэтна выкрылі спецслужбы суседняй краіны, і якіх наступстваў цяпер чакаць беларусам?
29.08.2017
«Разразайце кавун на дзве часткі». Ад сёння ў Беларусь можна ўвезці 5 кг садавіны
На тэрыторыю Мытнага звязу з сённяшняга дня, паводле новых нормаў, можна ўвозіць толькі 5 (пяць) кілаграмаў садавіны і гародніны ды 3 (тры) букеты кветак.
01.07.2017
Расплата за крэдыт: новыя мытныя правілы для беларусаў
Новыя мытныя правілы. Аляксандр Лукашэнка падпісаў Мытны кодэкс Еўразійскага саюзу, які заменіць той, што дзее з 2009 году. Гэта агенцыі БелТА пацвердзіла прэсавая сакратарка кіраўніка краіны Наталля Эйсмант. Пытанне аб ухваленні Менскам новага мытнага кодэксу раней стала прычынай скандалу, з-за таго, што Лукашэнка адмаўляўся яго ўхваляць. Чаму ж улады пагадзіліся на гэта цяпер і да якіх новаўвядзенняў рыхтавацца?
12.04.2017
Усаў: Дэмаршы Лукашэнкі – фармальныя
Беларусь пашырае супрацу з Еўразвязам. Масква не збіраецца глядзець скрозь пальцы. Брусель дае Менску 7 мільёнаў еўраў на развязанне тэхнічных праблемаў мігрантаў. Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў ужо раскрытыкаваў Беларусь за магчымую будоўлю лагераў для мігрантаў і ўцекачоў. Павел Усаў – пра тое, чаму Маскве не варта хвалявацца.
17.01.2017