Хакейнае «Юнацтва» упершыню перамагло без Міхаіла Захарава
Месяц таму ў Воршы знакаміты хакейны трэнер Міхаіл Захараў святкаваў з менскім «Юнацтвам» перамогу ў Кубку Салея. У фінале ягоны клуб быў мацнейшы за «Дынама» з Маладзечна. А тыдзень таму Міхаіл Захараў пакінуў каманду, якую ўзначальваў 16 гадоў. Афіцыйная прычына – жаданне сканцэнтравацца на працы са зборнай Беларусі, на чале якой ён стаў у жніўні.
18.09.2019