Маю права

Каліновец вернецца ў Беларусь, каб скончыць распачатае
Васіль Грудовік у 2020 годзе ўдзельнічаў у бітве супраць пінскай міліцыі і мусіў з’ехаць з Беларусі. Цяпер ён – кулямётнік у палку Каліноўскага. Васіль распавёў для “Маю права”, чаму ўступіў ва ўкраінскае войска і як збіраецца вяртацца дадому. Наш эксперт Алег Агееў даў прававы каментар наконт новай рэдакцыі арт. 67 і арт. 59 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, якая значна пашырае магчымасць стасаваць смяротнае пакаранне.
03.06.2022
Каліноўцы збіраюцца паставіць кропку ў гісторыі Лукашэнкі
Намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук распавёў «Маю права», якую падрыхтоўку праходзяць беларусы ў ЗСУ, наколькі высокі іх баявы дух і ў чым палягае, на ягоную думку, місія каліноўцаў.
27.05.2022
Беларусы заваявалі давер украінцаў цаною ўласнага жыцця
Дзяніс (пазыўны Кіт) далучыўся да палка «Азоў» на Данбасе ў 18-гадовым узросце. Сёння ён служыць у батальёне імя Кастуся Каліноўскага. Ён распавёў «Маю права», як беларусы прынялі на сябе ўдар расейскіх войскаў, што рваліся на Кіеў.
20.05.2022
Беларуска паехала аднаўляць украінскія гарады пасля расейскае акупацыі
Мянчанка Марыя Бабовіч збегла ад турмы Лукашэнкі, але трапіла пад бомбы Пуціна. У Львове яна дапамагла арганізаваць шэлтар для бежанцаў, а потым паехала аднаўляць ачышчаныя ад расейскіх войскаў украінскія гарады.
13.05.2022
Беларус ледзь не забіў тых, хто яго катаваў
Беларускі добраахвотнік з пазыўным Ліс да службы ва ўкраінскім войску партызаніў у Беларусі. Сілавікі Лукашэнкі схапілі яго і катавалі, але нават тады ён здолеў даць ім адпор. Паглядзіце ягоную гісторыю ў праграме «Маю права».
06.05.2022
Лукашэнка павінен баяцца: Украіна ўражаная адвагаю Батальёну Каліноўскага
Беларусы Віктар Савіч і Зміцер Кулакоў трапілі пад каток рэпрэсіяў у Беларусі ды мусілі пакінуць радзіму. Калі Расея пачала ўварванне ва Украіну, яны запісаліся ва ўкраінскае войска і трапілі ў Батальён імя Кастуся Каліноўскага.
29.04.2022
Беларускага добраахвотніка хацелі аддаць у Беларусь. СБУ распачало справу па факце дзяржаўнае здрады
Міграцыйная служба Украіны ледзь не выдала Лукашэнку беларуса Юрыя Зайцава, які пайшоў добраахвотнікам у ЗСУ. Да справы падключылася СБУ і распачало следства па факце дзяржаўнае здрады.
23.04.2022
«Я быў супраць сілавога рашэння». Гісторыя беларуса з батальёну Каліноўскага
Аляксандр Клачко – актывіст з Баранавічаў, удзельнік акцыяў пратэсту ў 2020 годзе. Тады ён выступаў за мірны шлях змагання з рэжымам Лукашэнкі. Але ўварванне расейскіх войскаў ва Украіну з тэрыторыі Беларусі ўсё змяніла. Эксперт нашай праграмы Алег Агееў даў прававы каментар і адказаў на пытанні наконт удзелу беларусаў у ваенных дзеяннях на тэрыторыі іншых краінаў.
15.04.2022
Беларуска ўцякла з-пад носа сваёй суседкі са Следчага камітэту
Выхавальніца дзіцячага садку Ірына Панфіленка некалькі разоў пазбегла пакарання ад рэжыму Лукашэнкі, бо за яе заступаліся беларусы. Калі зрабілася зусім небяспечна, яна выслізнула з-пад самага носа суседкі са Следчага камітэту. Наш эксперт Алег Агееў патлумачыў нам асноўныя пытанні аб крымінальнай адказнасці за здзек з дзяржаўных сімвалаў.
01.04.2022
Як пераадолець пачуццё віны за напад Расеі на Украіну? Парады псіхолага
Аляксандр Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у вайну з Украінаю. Праз гэта частка беларусаў пачуваецца вінаватымі. Вольга Вялічка, псіхолаг арганізацыі «Лекары за праўду і справядлівасць», распавяла, як даць рады з пачуццём віны.
29.03.2022
«Здавалася, што я паміраю». Палітвязень месяц прахварэў у камеры на Акрэсціна
Кірыл Салееў – 23-гадовы палітычны эмігрант, былы рэжысёр Тэатру юнага гледача. 14 верасня 2021 года супрацоўнікі ГУБАЗіКу адключылі святло ў доме хлопца і ўварваліся да яго ў кватэру, палажылі тварам у падлогу, надзелі кайданкі, забралі тэлефон і рэчы. Кірыла знайшлі праз фота ў «СБ» і жорстка затрымалі, абвінаваціўшы паводле арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
25.03.2022
Канец з кветкамі ды стужкамі – пратэстоўца ўзяўся за зброю
Старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч запісаўся добраахвотнікам ва ўкраінскае войска. А пакінуў ён Беларусь яшчэ перад расейскім уварваннем ва Украіну, зазнаўшы катаванняў з боку сілавікоў Лукашэнкі. Праваабаронец Алег Агееў расказаў аб прававым механізме ў рамках універсальнай юрысдыкцыі, з дапамогай якога ахвяры могуць прыцягнуць катавальнікаў да адказнасці.
19.03.2022
Як ставяцца ўцекачы з Украіны да валанцёраў з Беларусі
«Маю права» пабывала ў польскім лагеры для ўцекачоў з Украіны. Мы паразмаўлялі з украінцамі, якія выратаваліся ад расейскіх абстрэлаў, а таксама з беларусамі, якія дапамагаюць ім чым могуць як валанцёры. Псіхолаг Вольга Вялічка дала параду тым, хто пакутуе ад пачуцця віны.
10.03.2022