Крысціян Шынкевіч

У Беларусі распачаўся пераслед удзельнікаў антываенных пратэстаў
Расейскія войскі, што ўдзельнічалі ў буйных вучэннях «Захад-2017», пакінулі Беларусь. І распачаўся пераслед удзельнікаў антываенных пратэстаў восьмага верасня. Адразу два суды за тую акцыю пратэсту прайшлі сёння, і гэта, на меркаванне праваабаронцаў, толькі пачатак.
29.09.2017
Пачаліся апошнія судовыя канвееры за вясновыя акцыі пратэсту
Новыя суды удзельнікаў акцыяў нязгоды. Буйным штрафам памерам Br 920 пакаралі ў Менску актывіста Леаніда Кулакова за акцыю 1-га траўня. Адначасова пачаўся суд па справе былога судэнта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэту Крысціяна Шынкевіча. Маладзён унёс скаргу, што яго незаконна адлічылі з ВНУ за грамадскую дзейнасць. У той жа час з ізалятараў выходзяць чарговыя арыштанты за ўдзел у апоншіх акцыях нязгоды.
18.05.2017