краявіды

«Пра асаблівыя месцы для кожнага». Адбылася онлайн-прэзентацыя кнігі пра прыгожую Беларусь
Выданне «Кут» – вынік шматгадовай працы фатографаў Вячаслава Мазая і Аляксея Угальнікава.
19.09.2023
Палёт над Касцёлам Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах
Камера праекту «Беларусь з вышыні птушынага палёту» праляцела над каталіцкімі святынямі Ваўкавыскага раёну Гарадзеншчыны. У кадр трапілі Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах і Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Рэпля, а разам з імі – Касцёл апекі Маці Божай Ружанцовай у Сігневічах Бярозаўскага раёну Берасцейскай вобласці.
22.08.2019
Палац Храптовічаў з вышыні птушынага палёту
Фальварак і палацава-паркавы ансамбль Храптовічаў у Шчорсах, Свята-Успенская царква ў Лаўрышаве 1775 года, капліца-пахавальня Абламовічаў у Слабодцы Наваградскага раёну, вёска Агароднікі ды бацька-Нёман – усё з вышыні птушынага палёту.
20.08.2019
Палёт над крэйдавымі кар'ерамі Гарадзеншчыны
Краснасельскія крэйдавыя кар’еры былога цэментнага заводу ў Гарадзенскай вобласці часам называюць «Беларускімі Мальдывамі». Экзатычныя, рэдкія для Беларусі краявіды – блакітная вада ды белая, насычаная мелам зямля, – на фотаздымках падобныя да астравоў у Індыйскім акіяне.
15.08.2019
Любчанскі замак з вышыні птушынага палёту
Любчанскі замак, Свята-Ільінская царква ў Любчы – малавядомыя, але сапраўдныя гісторыка-культурніцкія жамчужына Гарадзеншчыны. Камера праекту «Беларусь з вышыні птушынага палёту» таксама захапіла ў кадр і Свята-Крыжаўздзвіжанскую царкву ў вёсцы Дзяляцічы на Наваградчыне.
13.08.2019
Палёт над Лідскім замкам
Замак у Лідзе на Гарадзеншчыне пабудаваны быў яшчэ ў 14 стагоддзі паводле загаду вялікага князя Гедыміна. Перажыў напад крыжакоў, вытрываў наступы ангельцаў і французаў у 1394-м, праз 12 гадоў – смаленскага князя Юрыя Святаславіча, яшчэ праз век – крымскіх татараў. На руінах замку і паўстанцы Касцюшкі бараніліся ад царскіх войскаў. Сёння замак адноўлены. Над ім, над Лідай і Шчучынам праляцела камера праекту «Беларусь з вышыні птушынага палёту».
08.08.2019
Закінутыя сядзібы Наваградскай зямлі з вышыні птушынага палёту
Уселюб – аграгарадок у Наваградскім раёне Гарадзенскай вобласці. У невялікім мястэчку захавалася шмат гістарычных помнікаў, сярод якіх касцёл святога Казіміра ажно 15 стагоддзя ды сядзіба ірландскага роду графаў О’Руркаў 18 стагоддзя. А недалёка – вёска Вераскава таксама Наваградскага раёну, з закінутаю сядзібаю Брахоцкіх.
06.08.2019
Палёт над каралеўскаю Горадняй
Горадню называюць Каралеўскім горадам. У 16 стагоддзі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый заснаваўся ў горадзе над Нёмнам, зрабіўшы Стары Замак асабістай рэзідэнцыяй, і адсюль кіраваў магутнай Рэччу Паспалітай.
01.08.2019
Зэльвенскае вадасховішча з вышыні птушынага палёту
Вадасховішча на рацэ Зэльвянка – адное з самых буйных у Гарадзенскай вобласці. Пляжы, аграсядзібы, турыстычная база – сапраўднае гарадзенскае мора. Як гэтая разнастайнасць выглядае з вышыні птушынага палёту?
30.07.2019
Палёт над смарагдавымі лясамі Берасцейшчыны
Беларусь клічуць Сінявокаю, а беларускія лясы і балоты называюць «лёгкімі Еўропы». І толькі ўбачыўшы іх з вышыні, разумееш, што гэта сапраўднае багацце нашай планеты. Камера праекту «Беларусь з вышыні птушынага палёту» праляцела над смарагдавымі лясамі Берасцейшчыны ды над люстрам Дняпроўска-Бугскага каналу.
25.07.2019
Палёт над залатымі палямі Гарадзеншчыны
Камера праекту «Беларусь з вышыні птушынага палёту» паляцела над залатымі палямі Гарадзеншчыны, над гатычным касцёлам Міхаіла Арханёла і радавой сядзібай Тарасевічаў у Гнезна, над аграгарадком Шылавічы Ваўкавыскага раёну і неагатычным касцёлам Найсвяцейшай Тройцы.
23.07.2019
Мір і Нясвіж з вышыні птушынага палёту
Мір і Нясвіж – перліны беларускай зямлі і нашае нацыянальнае багацце. Над Гарадзенскай і Менскай вобласцю ляціць камера, а перад ёй адкрываюцца краявіды з палацам Радзівілаў ды замкам Ільінічаў і Святаполк-Мірскіх, які ўваходзіць у спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
18.07.2019
Палац Святаполк-Чацвярцінскіх з вышыні птушынага палёту
Палацава-паркавы комплекс у Жалудку Шчучынскага раёну быў пабудаваны ў стылі неа-барока на пачатку 20 стагоддзя і стаўся радавым гняздом сям’і Святаполк-Чацвярцінскіх. Камера «Беларусі з вышыні птушынага палёту» праляцела над Жалудком і яго закінутым палацам, над Вялікай Бераставіцы Гарадзенскай вобласці ды над гнёздамі буслоў, пабудаванымі на самай макушцы разбуранага касцёлу Візітацыі Найсвяцейшай Панны Марыі.
16.07.2019