КХП БНФ

Тут расстралялі каля 10 000 чалавек. У Лошыцкім яры прайшла акцыя памяці
Шэсце да Лошыцкага яру сабрала сёлета некалькі дзясяткаў чалавек. Акцыю памяці расстраляных на так званай Белай дачы – месцы размяшчэння спецкаманды НКВД – традыцыйна зладзіла Кансерватыўна-хрысціянская партыя – БНФ. Паводле ацэнак Зянона Пазняка, які займаўся даследаваннем Лошыцы, тут у трыццатыя гады расстралялі каля 10 тысячаў чалавек.
04.11.2018
Забівалі за тое, што былі беларусамі. Рэпартаж з мітынгу ў Курапатах
Роўна 30 гадоў таму беларусы даведаліся праўду пра Курапаты, месца пад Менскам, дзе ў сталінскія часы НКВД расстраляў сотні тысячаў рэпрэсаваных. Праўда пра Курапаты стала штуршком да нацыянальнага Адраджэння Беларусі. А потым Курапаты сталі месцам пастаяннага супрацьстаяння нацыянальна свядомых людзей з прыхільнікамі забыць і зарабіць. У абарону праўды і памяці сёння ў Курапатах сабраліся дзве сотні чалавек.
03.06.2018
У Менску пачалося святкаванне 100-годдзя БНР - мітынг-канцэрт у Кіеўскім скверы сабраў больш за 200 чалавек
Святкаванне стагоддзя абвешчання Беларускай народнай рэспублікі пачалося! Святочны мітынг і канцэрт у Кіеўскім скверы Менску зладзілі прадстаўнікі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.  
24.03.2018
Моладзь глядзіць на БНР, як на дзяржаву
Што такое Беларуская Народная Рэспубліка, і ў чым яе ідэя? На гэтае пытанне адказалі вядомыя беларускія навукоўцы.
17.03.2018
Беларускія гарады рыхтуюцца да юбілею БНР
Свята, якое замест аб’яднаць, падзяліла. Гаворка пра 100-тую гадавіну абвешчання БНР, якую беларусы будуць адзначаць ужо праз 3 тыдні. Адметна, што падзел прайшоў не па ідэалагічнай лініі паміж прыхільнікамі ўлады і апазіцыі, а раскалоў блізкіх па поглядах людзей. У выніку атрымліваецца як у байцы пра лебедзя рака і шчупака.
07.03.2018
На Случчыне спілавалі крыж у гонар паўстанцаў
Адну з найважнейшых падзеяў беларускай гісторыі ўлады хочуць ці то забыць, ці то замаўчаць. Акцыю памяці на 97-ую гадавіну Слуцкага збройнага чыну ладзяць грамадскія актывісты.
26.11.2017
КХП-БНФ – уладам Беларусі: Вы не маеце маральнага права заходзіць у Курапаты без пакаяння!
«Фальшшу» назваў адзін з заяўнікаў акцыі на Дзяды, намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі спробы ўладаў заняцца мемарыялізацыяй Курапатаў – месца масавых рэпрэсіяў. Нагадаем, прапрэзідэнцкая «Белая Русь» пачала нават ладзіць там суботнікі на ўзор талокаў, якія некалькі дзесяцігоддзяў праводзяць грамадскія актывісты.
01.11.2017
Зянон Пазняк: Курапаты можна параўнаць з выбухам атамнай бомбы
29 гадоў таму, 30 кастрычніка, у Менску прайшло масавае святкаванне Дзядоў. Другое ў гісторыі, але першае такога маштабу і такога значэння. Паводле удзельнікаў тагачасных падзеяў, дэмакратычны рух у краіне пачаў фармавацца тады, у 1988-м годзе. Гэты мітынг-рэквіем стаўся не толькі памінаннем продкаў, але і ўшанаваннем памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, пра якія ў савецкай Беларусі маўчалі. Зрэшты замоўчваюць і ў цяперашняй Беларусі.
31.10.2017
Агрэсіўныя будаўнікі ў Курапатах вырываюць камеры «Белсату»
Не дазволіць будаўніцтва бізнес-цэнтру каля масавага пахавання ахвяраў рэпрэсіяў. У Курапаты прыехалі некалькі дзясяткаў менчукоў, а таксама сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, якія прыехалі на месца, сцвярджаюць, што будаўніцтва вядзецца з відавочнымі парушэннямі. Мясцовыя жыхары кажуць, што будовы з імі ніхто не ўзгадняў.
17.02.2017
Юрась Беленькі: Случчакі разумелі, што будзе, калі расейскія акупанты прыйдуць на іхную зямлю
Яны змагаліся за сваю свабоду і паклалі жыцці за Беларусь. Роўна 95 гадоў таму распачалося Слуцкае паўстанне супраць усталявання савецкае ўлады і за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
27.11.2015
Як Мартыралог Беларусі і БНФ быў створаны ў Чырвоным касцёле
Драматычныя падзеі, якія разгортваліся ў касцёле 19 кастрычніка 1988 году, вызначылі цэлы шэраг падзеяў найноўшае Беларусі. Альбо нават усю гэтую гісторыю.
09.11.2015