Трагедыю ў Керчы Расея можа выкарыстаць у інфармацыйнай вайне
Прынамсі 19 чалавек загінулі, яшчэ больш за 40 чалавек параненыя – прынамсі гэткі лік ахвяраў сённяшняга выбуху і страляніны ў Керчы ў мясцовым політэхнічным каледжы. Большасць пацярпелых – падлеткі. Звяртае ўвагу на сябе тое, што першай афіцыйна агучанай версіяй быў тэракт. Нягледзячы на тое, што пазней следчыя ўсё-такі перакваліфікавала справу на «Забойства», абстаноўка ў Керчы выглядае хутчэй на пачатак антытэрарыстычнай кампаніі. У горад сцягнутыя вайскоўцы, а месца выбуху аточанае сотняй бронемашын. Зададзім пытанні Вользе Паповіч, палітычнай аглядальніцы (Украіна)
17.10.2018