хобі

«Мы рыхтуем падмурак для будучага нацыі»
Беларускія дзеткі вельмі матываваныя і хочуць вучыцца. Гэта залаты матэрыял, які дае надзею на адбудаванне Беларусі пасля падзення рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта нам распавяла выкладчыца курсаў «Мова нанова» Юлія Букштановіч. У граматычнай частцы разбіраемся, як трапна ўжываць словы «трус» і «баязліўца» ды разважаем, ці варта адмаўляцца ад зваротаў «пан», «пані» і «панства».
28.02.2022
Беларусы споўнілі мару маці 6 дзяцей
Вольга і Вадзім гадуюць 6 дзяцей. Летась яны пацярпелі ад бяспраўных дзеянняў сілавікоў. Каб падтрымаць іх, неабыякавыя беларусы дапамаглі здзейсніць мару дачок Вольгі і Вадзіма: навучыцца шыць і зладзіць прыгожыя строі.
25.11.2021
Стрыптыз і вайна
У ваенным гарадку пад Мінскам жывуць дзед і ўнук. Падпалкоўнік авіяцыі ў адстаўцы, дзед узнагароджаны медалямі, жыве актыўна, удзельнічае ў грамадскім жыцці. Свята верыць у ідэалы савецкага мінулага, шчыра распавядае аб гэтым моладзі. Унук кінуў прафесію інжынера. Офісная праца не прыносіла яму ні заробка, ні задавальнення. Сёння ён спрабуе ажыццявіць мару – стварыць тэатр эратычнага танца. Дзядуля не гатовы мірыцца з памкненнямі ўнука і прыкладае ўсе намаганні, каб вярнуць яго да стабільнага і звычайнага жыцця. Канфлікт пакаленняў робіцца роздумам аб супярэчнасцях постсавецкай прасторы.
09.05.2021
Беларуска вяжа дываны і прадае ў Стамбуле
14.04.2020
Колькі каштуюць забавы Лукашэнкі?
«Усе выдаткі з дзяржаўнага бюджэту павінны быць празрыстыя і павінны падлягаць кантролю», – упэўнены Юрась Губарэвіч.
24.02.2020
Беларускі пра тое, як спалучаць мацярынства, працу і хобі
У Беларусі адзначаюць Дзень маці. Хтосьці атрымае падарункі і цёплыя словы ад самых блізкіх, а кагосьці на афіцыйным узроўні ўзнагародзяць прэміямі і ордэнамі. Кіраўніцтва краіны заклікае грамадзянак нараджаць не менш за траіх дзяцей. Наколькі гэта магчыма для звычайных людзей?
15.10.2019
Ветразевы спорт, скандынаўская хада, лёт на дэльтаплане – новыя хобі на пенсіі
Сёння Міжнародны Дзень пажылых людзей. Яго мэта – прыцягнуць увагу да патрэбаў людзей сталага веку. Але ёсць тыя, хто сцвярджае, што на пенсіі жыццё толькі пачынаецца.
02.10.2019
Удзельнікі фестывалю ў Ракаве дзеляцца сакрэтамі актыўнага доўгалецця
Міжнародны фэст «Энергія ўзросту» распачаўся пад Ракавам у партнёрстве з менскім Універсітэтам трэцяга ўзросту і Цэнтрам актыўнага даўгалецця.
06.09.2019
Амерыканец прабег 300 км да радзімы продкаў
Дзяды амерыканца Джэрэда Гоўлдмэна эмігравалі з беларускага Палесся ў ЗША ў 1910 годзе. Хлопец вырашыў наведаць месца, адкуль паходзяць ягоныя продкі. Дзеля гэтага ён прыляцеў у Менск, адкуль выправіўся ў дарогу да малой радзімы дзядоў… бягом.
01.09.2019
Гульня на роўных
Што рабіць, калі ў далікатнай дзяўчыны ёсць велізарнае жаданне займацца не зусім жаночаю працай? Што рабіць, калі твая душа прагне ўжо не толькі высокіх абцасаў, але хакейных канькоў? З Аляксандраю Каваленкай здарылася менавіта такая гісторыя. Ёй 21 год, а яна ўжо даўно прывыкла да пытальных поглядаў з боку навакольных. Некаторыя яе асуджаюць, маўляў, не жаночая гэта справа, а іншым, наадварот, – гэта нават вельмі падабаецца. Але абыякавых людзей да выбару прафесіі Аляксандры – няма дакладна.
11.04.2019
Пенсіянеры хочуць вучыць ангельскую, а не сядзець з унукамі
Чаму нават дарослыя дзеці часам супраць таго, каб іх бацькі на пенсіі займаліся нечым акрамя ўнукаў і лецішча?
01.10.2018
Новае хобі на Гомельшчыне: бытавы танец
Ужо больш за тры гады на базе філіялу Веткаўскага музею ў Гомлі дзейнічае школка бытавога танцу. Яе ўдзельнікі спрабуюць адрадзіць беларускі народны танец па інфармацыі, сабранай этнографамі ў вёсках Гомельскай вобласці.
04.06.2018
«Калі б не трапіла ў аварыю, не выйшла б замуж». Гісторыя беларускай байкеркі
Дзяўчына праехала на матацыкле больш за 70 тыс. кіламетраў, наведала 25 краінаў свету і за ўвесь час кіравання сваім байкам заплаціла толькі 2 штрафы.
22.04.2017