Глыбоччына

Бягучы рамонт гэтага дому запісалі як капітальны – і вось што было далей
Пяціпавярховік у вёсцы Падсвілле не першы год мае патрэбу ў капітальным рамонце. Паводле дакументаў, рамонт выканалі аж у 2004 годзе, але жыхары дому сцвярджаюць, што працы праводзіліся толькі на даху. Але нават яны не прынеслі нікай карысці.
29.12.2019
У Глыбокім пакланяюцца вішнёвай каралеве
У Глыбокім завяршыўся традыцыйны Вішнёвы фэст – свята, якое адзначаюць напрыканцы ліпеня, калі ў вішнёвай сталіцы Беларусі спеюць смачныя чырвоныя плады, тыя самыя, якія яшчэ ў сярэдзіне 19 стагоддзя вывеў мясцовы селекцыянер Баляслаў Лапыр.
27.07.2019
Круты летнік на Глыбоччыне – тут ездзяць конна ды вучацца жыць без гэджэтаў
Даволі нетыповы від дзіцячых летнікаў вось ужо трэці сезон запар прапаноўвае аграэкасядзіба «Утрына», што на Глыбоччыне. Яе стварыла сям’я расейцаў Мельнічэнкаў, якія прадалІ кватэру ў горадзе на карысць пераезду ў Галубіцкую пушчу.
08.06.2019
Глыбокае – мястэчка двух ваяводстваў
Раённы цэнтр Віцебскай вобласці, горад, які пераняў ролю галоўнага гораду павету ад старажытнае Дзісны.
12.03.2019
Язэп Драздовіч. Творца беларускага космасу
Мастак, навуковец, настаўнік, творца беларускага космасу Язэп Драздовіч усё жыццё вандраваў, але ўсе ягоныя падарожжы кіраваліся сцежкамі роднага краю.
11.02.2019
Выбітнаму Язэпу Драздовічу - 130 гадоў
Містычны, сімвалічны і беларускі. Мастак, творчасць якога пры жыцці шмат для каго заставалася незразумелаю. А сёння – адзін з найвыбітнейшых беларусаў. Спаўняецца сто трыццаць гадоў з дня народзінаў Язэпа Драздовіча. Ён быў таксама археолагам, пісьменнікам, этнографам, фалькларыстам. На ягонай магіле ў Ляплянах на Глыбоччыне – удзячныя нашчадкі ды вядомыя беларусы.
13.10.2018
На Глыбоччыне ксёндз зыніцыяваў стварэнне пляцу забаваў пры касцёле
Ксёндз Андрэй з вёскі Дзеркаўшчына на Глыбоччыне зыніцыяваў стварэнне дзіцячае пляцоўкі. І цяпер там ёсць забава, актыўнасць і, самае галоўнае, дзіцячы смех. Не ўсё вызначаюць выключна грошы, але іх не стае. А новых ідэяў у святара не бракуе. 
20.05.2018
Глыбоцкія ўлады «прафукалі» 400 метраў дарогі
Ні праехаць, ні прайсці – і вінаваты ў гэтым немалы адрэзку шашы Полацк – Вільня. Пры рамонце часткі старой дарогі паміж горадам Глыбокае і вёскай Зарубіна, што на Віцебшчыне, пакінулі недароблены кавалак. Пры гэтым ніхто не бярэ за сябе адказнасці за недаробку. Мы выехалі на месца, каб даведацца прычыны такой безгаспадарлівасці.
10.02.2018
Віцебшчына. У вёсцы Мярэцкія зараслі дзейныя могілкі
Мятровае пустазелле на месцы могілак. Жыхары вёскі Мярэцкія Глыбоцкага раёну абураныя бяздзеяннем камунальнікаў. Жыллёва-камунальная гаспадарка, у абавязкі якой уваходзіць нагляд за яшчэ дзеючымі могілкамі, наўпрост іх не даглядае. Праз зараслі бур’яну ў мясцовых жыхароў паўстаюць праблемы і з тым, каб наведаць магілы сваякоў, і каб пахаваць памерлых.
29.09.2017
Глыбоцкую згушчонку далучылі да заводу, адкуль усе ўцякаюць
Было паспяховае прадпрыемства ды нават нацыянальны брэнд. Цяпер стане простым філіялам. Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат далучылі да мясцовага камбікармовага заводу. Працаўнікі МКК баяцца, што гэта ўдарыць па іхных заробках і ўмовах працы. А як гэта адабʼецца на іміджы аднаго з самых пазнавальных брэндаў краіны?
20.09.2017
На Віцебшчыне людзі два месяцы без вады. Чыноўнікі: пацярпіце
У горадзе Глыбокае жыхары гадамі чакалі рамонту каналізацыі. І дачакаліся, толькі ўжо і самыя не рады. З прыходам на пасаду новага кіраўніка раёну, Алега Морхата, пачаліся працы. Але з-за гэтага ў жыхароў узнік шэраг іншых праблемаў – вада, тэхніка бяспекі ды падʼезд да жытла.
14.12.2016
Горш, чымся з быдлам: на Глыбоччыне каровы дохнуць пад адкрытым небам праз безгаспадарлівасць
Нездарма кажуць, што ў добрага гаспадара і свінні патлусцелі. Што ж гаварыць пра таго, які ўзімку свойскую жывёлу трымае літаральна ў снезе?
06.12.2016
Як змянілася аплата даяркі з заробкам 82 рублі пасля агалоскі ў медыях?
Шматдзетнай маці, якая за месяц працы ў калгасе атрымала 82 рублі, адміністрацыя зрабіла пераразлік заробку. Што праўда, новага, большага, даярка яшчэ не атрымала. Чаму сяляне, якія часам працуюць без выходных па 10 гадзінаў на дзень, атрымліваюць грашы, ды і тыя, не заўжды на час?
02.12.2016