Гэры Потэр

Падзея сезону: Тур у сусвет Гэры Потэра
Сяргей Філімонаў, вядоўца: Попыт гледачоў на прыгоды юнага чарадзея Гэры Потэра не знікае. А новых сюжэтаў амаль што і няма, толькі прыквелы. Што рабіць студыі, каб зацікавіць наведнікаў? Можа, пашырыць адпаведны атракцыён у забаўляльным парку? Зараз убачым, як грыміравалі персанажаў з фільма, а таксама, якія новыя прасторы студыя «Warner Bros.» пабудавала ў лонданскім свеце папулярнага ведзьмака.
03.04.2019
Кінапрэм'ера тыдня: «Фантастычныя істоты-2»
Тэма працягаў разнастайных кінафраншыз – вечная. Здавалася б, аўтарка казак пра Гэры Потэра Джаўэн Роўлінг скончыла серыю. Але не. Пэўны час таму зʼявіўся прыквэл пад назвай «Фантастычныя істоты». А на гэтым тыдні можна будзе паглядзець і новыя прыгоды тых істот. Ну хто будзе забіваць курыцу, якая нясе залатыя яйкі? Такім чынам, прыгоды сяброў, калег, сваякоў і гэтак далей… Гэры Потэра зноў у цэнтры ўвагі. А ці спадабаецца гледачам новы фільм франшызы?
13.11.2018