Георгій Яўчар

Прэс-сакратара МУС звольнілі за скандал з менскім гарадавым
Нечаканая навіна з Міністэрства ўнутраных справаў. Сваю пасаду страціў начальнік Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Георгій Яўчар. Паводле крыніцаў непасрэдна з органаў, звольнены Яўчар агулам за нездавальняючую працу. Аднак апошняй кропляй цярпення міністра Ігара Шуневіча стаўся нядаўні скандал з падлеткам, які заляпіў аплявуху скульптуры гарадавога і пасля быў змушаны міліцыянтамі папрасіць прабачэння і ў скульптуры, і ў міліцыі.
28.11.2018