Ганна Мордань

Эканамічныя новаўвядзенні ў Беларусі з 1 сакавіка
Змены ў аплаце жыровак закрануць не толькі людзей, якіх улады называюць дармаедамі. З 1-га сакавіка мяняецца агульная схема налічэння плацяжоў за некаторыя паслугі ЖКГ. Таксама з заўтра беларусы змогуць адкрыць рахунак у замежным банку без дазволу Нацбанку. І гэта не ўсе эканамічныя навіны. Пераносяць тэрмін дэкларавання падаходнага падатку і абмяжоўваюць валютныя разлікі. Таксама з новага месяца даражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў. Падрабязнасці – у Ганны Мордань.
28.02.2019
Упершыню – без камуністаў. Вынікі парламенцкіх выбараў у Малдове
Прарасейская Партыя сацыялістаў набрала найбольш галасоў, але сфармаваць урад не зможа. Палова бюлетэняў была за празаходнія партыі, хаця невядома, ці змогуць яны аб‘яднацца ў кааліцыю. Між тым апазіцыя заяўляе, што выбары – сфальсіфікаваныя, а таму трэба пратэставаць.
25.02.2019
«Мы як адшчапенцы, нікому не патрэбныя». Дарога ў Вялюнь разбітая, а аўтобус ходзіць толькі па выходных
21.02.2019
Лукашэнка падпісаў указ аб бяспецы БелАЭС. Фізікі кажуць, што станцыю запускаць нельга
Пытанні бяспекі не толькі пры будоўлі, але і пры эксплуатацыі АЭС будзе рэгуляваць указ нумар 70, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам. Ён уносіць карэктывы да ўказу «Аб запэўніванні бяспекі пры будоўлі Беларускай атамнай электрастанцыі». У сваю чаргу эксперты ўказваюць на адсутнасць рэальных захадаў уладаў Беларусі для гарантаванні бяспекі і падкрэсліваюць: паперай ад радыяцыі не абараніцца.
19.02.2019
Узрушаны Мясніковіч кленчыў у памяць ахвяраў 1946-га і гаварыў па-беларуску
Старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч апошні дзень афіцыйнага візіту ў Польшчу правёў на Падляшшы, дзе ўсклаў кветкі да крыжа ў памяць беларусаў, забітых польскім узброеным падполлем. Раней у Варшаве Мясніковіч сустракаўся з кіраўнікамі Польшчы.
14.02.2019
77 гадоў таму нацысты знішчылі звыш тысячы габрэяў у Бешанковічах
Пра трагедыю тысячы жыхароў мястэчка на Віцебшчыне нагадвае толькі помнік. Сёння, як штогод 11-га лютага, расстраляных бешанковіцкіх габрэяў ушанавалі малітвай і роздумам.
11.02.2019
У Берасці будуюць элітныя дамы на месцы масавых расстрэлаў
У цэнтры Берасця, на месцы будаўніцтва элітных шматпавярховых дамоў, выявілі масавае пахаванне часоў Другой сусветнай вайны. На гэтай тэрыторыі размяшчаліся гэтак званыя «расстрэльныя двары», дзе ў кастрычніку 1942-га года масава знішчалі габрэяў. Нягледзячы на заявы ўладаў, што будоўля спыненая – насамрэч яна ідзе поўным ходам. З падрабязнасцямі – Ганна Мордань.
07.02.2019
Завод не прызнае сваёй віны ў смерці працаўніка, які адпрацаваў там 20 гадоў
Пасля амаль 20 гадоў працы на нафтаперапрацоўчым заводзе Павел Раманоўскі з Мазыра памёр у выніку сур‘ёзных праблемаў са здароўем. Усё пачалося 7 гадоў таму, калі – як кажуць бацькі працаўніка – ён атруціўся хімічным рэчывам на заводзе. Адміністрацыя прадпрыемства адмаўляе гэты факт і не прызнае траўмы вытворчай. Справа трапіла ў суд.
06.02.2019
За мінулы год працу ў Беларусі страцілі 715 тысячаў чалавек
Занятых у эканоміцы грамадзянаў усё меней. За мінулы год працу ў Беларусі страцілі ажно 715 тысячаў чалавек. Гэтая лічба перавысіла колькасць прынятых на працу на 42 тысячы. Чаму гэтая лічба ўсё павялічваецца, нягледзячы на штогадовыя абяцанні ўладаў стварыць новыя працоўныя месцы?
29.01.2019
Згортваецца апошняе прадпрыемства, якое дае працу ў Сянно
Апошняе прадпрыемства, якое дае працу ў горадзе Сянно, паступова згортваецца. Сырны завод, што належыць дзяржаўнаму прадпрыемству «ВоршаСырЗавод», абяцаюць зачыніць ужо ўвесну. Мясцовыя ўлады тлумачаць, што няма сыравіны для перапрацоўкі. Насамрэч малако ёсць – аднак у сенненцаў яго забіраюць.
25.01.2019
Украіна патрабуе ад Беларусі актуальную інфармацыю аб забруджанні Бярэзіны
Запыт паступіў да ўладаў Беларусі пасля таго, як з‘явілася інфармацыя аб невядомай вадкасці, што сцякла ў правы прыток Дняпра са Светлагорскага заводу беленай цэлюлозы.
24.01.2019
Высылкі польскіх ксяндзоў з Беларусі могуць мець палітычны характар
Гады служэння на Віцебшчыне, адданая праца для парафіянаў ды пашана для мовы і гісторыі. Нягледзячы на ўсё гэта, ксяндза Паўла Кнурэка, грамадзяніна Польшчы, высылаюць з Беларусі. Вернікі патрабуюць вярнуць свайго пастыра, але ўлады нават не тлумачаць забароны на служэнне пробашчу Віцебскай катэдры.
21.01.2019
15 чалавек судзяць за карупцыю ў Міністэрстве лясной гаспадаркі
Чарговыя выпадкі злоўжывання выяўленыя ў дзяржаўнай сістэме. Сёння суд распачаў разгляд справы аб карупцыі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі. На лаве падсудных – 15 чалавек, у тым ліку былыя чыноўнікі ведамства.
17.01.2019