Праўладная назіральніца прыйшла ў студыю «Белсату» і распавяла, як фальсіфікаваліся выбары
У фальсіфікацыях былі задзейнічаны не толькі сябры камісіі, але і праўладныя назіральнікі. Адна з такіх назіральніц – настаўніца Ірына Смалонская – апавядае, што ніякага рэальнага назірання праўладныя назіральнікі не праводзілі. На гэтых выбарах яна вырашыла паведамляць незалежным назіральнікам, якія працавалі звонку выбарчага ўчастка – сапраўдную колькасць людзей, якія прыходзілі на датэрміновае галасаванне.
29.08.2020