Галіна Ігнатовіч

Заказнік «Лебядзіны» – падарунак «хакейнаму» сябру Лукашэнкі
Кампанія «Тапас» адкупілася штрафам за парушэнне правілаў пабудовы рэстарана ў шыкоўным месцы, дзе іншым будавацца забаронена – у заказніку «Лебядзіны» каля сталіцы. Рэстаран амаль гатовы, але грамадскія абмеркаванні, без якіх нельга было нават рабіць будаўнічую пляцоўку, толькі-толькі адбыліся. За што такія вольнасці?
12.09.2019
Сямʼю Галіны Ігнатовіч, якая залезла на кран, выселілі
Нават адчайны крок Галіны Ігнатовіч у студзені, калі яна забралася на будаўнічы кран, пакуль не дапамог сямʼі застацца ў сваім жытле ці атрымаць справядлівую для іх кампенсацыю. Жыхароў дому па вуліцы Ржавецкай у Менску, які стаў на шляху будаўнічай кампаніі «Тапас», сёння выселілі. Судовых выканаўцаў не спыніла тое, што Вярхоўны суд свайго слова яшчэ не сказаў.
28.03.2017
Жанчыну, якая залезла на кран, спрабавалі забраць у варʼятню
Адчайны крок пад пагрозай жыццю. Жыхарка Менску Галіна Ігнатовіч вырашыла дабіцца справядлівасці не штодзённым спосабам. Жанчына залезла на будаўнічы кран, што было пратэстам супраць высялення яе з дому і несправядлівай кампенсацыі з боку дзяржавы.
31.01.2017