Дзіцячую больніцу ў Гомлі адчынілі для Лукашэнкі і зачынілі для хворага дзіцяці
«Гэта сапраўдны палац, дзе дзеці будуць лячыцца. І слава богу, і няхай лечацца». Так Лукашэнка адзываўся пра рэканструяваную дзіцячую абласную больніцу ў Гомлі – сёлета ў жніўні яе прэзентавалі кіраўніку краіны. Вось толькі трапіць малому хвораму ў гэты «палац», размешчаны на вуліцы Жаркоўскага, не так проста. Як двухгадоваму дзіцяці гамяльчанкі Вольгі Цой, у якога ўначы паднялася тэмпература.
21.11.2018