дэкрэт нумар 3

У міліцыі прапаноўваюць вярнуць артыкул за «дармаедства»
Летась з працы звольнілі амаль на 63 тысячы чалавек больш, чым уладкавалі.
02.02.2024
Новая пастанова ўраду: у базу дармаедаў трапяць яшчэ больш беларусаў?
Каб не лічыцца дармаедамі, між іншага трэба пражываць у Беларусі.
31.01.2024
Дармаедам налічаць падвышаную камуналку прамінулым днём
Колькасць месяцаў і кварталаў – неабмежаваная.
03.11.2023
З 1 кастрычніка «дармаеды» заплацяць за цяпло ў 5 разоў больш
Ацяпляльны сезон распачаўся. Тым жа, хто не мае працы, але хоча жыць у цяпле, давядзецца плаціць болей. З заўтрашняга дня ўнесеным у базу незанятых у эканоміцы будуць налічваць 100 адсоткаў аплаты за газ і ацяпленне.
30.09.2019
Працоўная міграцыя ў Польшчу і Літву павялічылася
Беларусы часцей выязджаюць працаваць на Захад, чым у Расею. Перадусім працоўная міграцыя павялічалася ў суседнія Польшчу і Літву. Там чакаюць прадстаўнікоў абсалютна розных прафесіяў: афіцыянтаў, менеждэраў, лекараў ды выкладчыкаў.
17.06.2019
Як дзяржава працаўладкоўвае «дармаедаў»?
Паводле афіцыйнай статыстыкі, беспрацоўных у Менску – 0,1 адсотка, паводле экспертаў – значна больш. Каб зрабіць з «дармаедаў» працоўных, дзяржава арганізуе кірмашы вакансіяў.
05.06.2019
Эксперт пра змены ў «дармаедскім» дэкрэце: «Гэта прамая дыскрымінацыя адносна сваіх грамадзянаў!»
Змены ў дэкрэце аб дармаедах. Новая пастанова Савету Міністраў: увялі персанальную адказнасць за дадаванне дадзеных. Ці змена – сур’ёзная? Распавядзе Генадзь Фядыніч, лідар Незалежнага прафсаюзу РЭП.
30.05.2019
Змены ў антыдармаедскі дэкрэт: сужэнцы чыноўнікаў міждзяржаўных органаў – больш не дармаеды
Няма мяжы дасканаласці. Дэкрэт аб дармаедах яшчэ дапрацавалі. Змены ў скандальную пастанову аб незанятых у эканоміцы ўнёс прэм’ер-міністр. У абноўленым дэкрэце прадугледжваецца адказнасць за недакладную інфармацыю.
29.05.2019
Жанчыне не далі бальнічны на дзіця, бо ейны муж працуе за мяжой
Сям’я з Бабруйску сутыкнулася ілбом з праблемамі, якія стварыў для насельніцтва так званы Дэкрэт аб дармаедах. Алесі Гарбаценцы не далі бальнічны з-за хваробы дзіця, бо залічылі яе мужа ў «дармаеды».
17.05.2019
Лукашэнка прызнаўся ў тым, што раздае чыноўнікам зямлю пад катэджы
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 3 «Аб дадатковых захадах па барацьбе з карупцыяй», паводле якога пакаранне за карупцыйныя злачынствы будзе яшчэ больш жорсткае. Ці дапамогуць суровыя законы перамагчы карупцыю і ці ўвогуле паводле закону атрымліваюць пакаранне карупцыянеры?
11.05.2019
Прафесійную пісьменніцу залічылі ў спіс «дармаедаў»
Гэтак гомельская камісія ў пытаннях занятасці вырашыла ў дачыненні Людмілы Багданавай, больш вядомай пад псеўданімам Ніка Ракіціна. Аўтарка праз некалькі месяцаў дасягне пенсійнага ўзросту, і тады пад дзеянне дэкрэту трапляць не будзе. Аднак пакуль жанчыне даводзіцца плаціць за камунальныя ўтрая больш, чым суседзям.
25.04.2019
«Дармаедскі дэкрэт – гэта такі несправядлівы закон! Гэта плявок у твар грамадству»
Беларусы атрымалі першыя «дармаедскія жыроўкі» з плацяжамі паводле поўных тарыфаў. Людзі абураюцца ўключэннем у базу «дармаедаў». Што думаюць пра закон менчукі? І як сябе абараніць? Размаўляем з праваабаронцам Алегам Волчакам.
10.04.2019
Судовая справядлівасць. Суддзя вырашыў, што хатняя гаспадыня – «дармаедка»
Чыноўнікі мелі рацыю, калі залічылі гаспадыню да дармаедаў. Гэтак пастанавіў суд Чыгуначнага раёну Гомля, які адмовіў гамяльчанцы ў кампенсацыі ад «камісіі». Ці магчыма беларусам абараніцца ад высокай камуналкі за тое, што не маеш працы?
18.03.2019