Даша Зялінская

Клізма выратуе беларускую дэмакратыю
Крумкач Менскі і Даша Зялінская паспрабуюць зразумець, што перашкаджае ўладам правесці рэформы: запор ці бягунка, даведаюцца, на карысць якой дзяржавы працуе старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, а таксама высветляць, што такое харчаванне «святым духам па талонах».
31.05.2016
Нармальныя беларусы – пад пагрозаю знішчэння «гарантоідамі»
У новым выданні праграмы «Эксперт» Даша Зялінская і Крумкач Менскі паспрабуюць выканаць важнае заданне «Дзярждэпу» і «гніючай» Еўропы. Агенты высветляць, што ёсць асноўным складнікам унікальнасці беларускай мадэлі развіцця, паспрабуюць уратаваць нармальных беларусаў ад нашэсця гарантоідаў, паразмаўляюць пра новы праект «Аб абыходжанні з жывёлаю», а таксама даведаюцца пра тое, што ўяўляе з сябе гома сапіенс электаральны.
25.05.2016
Аперацыя «шаленства бацькі». Нязгодных паставяць у кут
Наш духоўны прэзерватыў на шляху амаралкі. І толькі сямейныя каштоўнасці ратуюць краіну ад «распуснага Дзярждэпу» і «гніючай Гейропы». Беларусь абвесцяць адной сямʼёй.
23.05.2016
Хто будзе працаваць, калі ўсіх пасадзяць?
Даша Зялінская і ейны верны сябар Крумкач Менскі атрымліваюць чарговае заданне варожага Дзярждэпу і «гніючай гейропы». Супрацоўнікі карчмы «У Крумкача» паспрабуюць разабрацца ў нюансах барацьбы з карупцыяй «па-Гарантаўскі», высветляць, хто ж будзе працаваць, калі ўсіх пасадзяць, і даведаюцца пра метад селекцыі чынавенства.
18.05.2016
Саладуха стаў старшынём журы для абрання новага гімну Беларусі
Даша Зялінская і Крумкач Менскі паспрабуюць перашкодзіць стварэнню новага канструктыўнага гімну, даведаюцца, якія заробакі у маладых адмыслоўцаў і ўбачаць фундаментальнае палатно «Гарант забівае Аляксандра Саладуху»
04.05.2016
Што лепш: не дажыць да пенсіі ці памерці на ёй ад голаду?
Гарант пайшоў насустрач жаданням працоўных і падвысіў пенсійны ўзрост. Як падкрэсліў галоўны казак краіны Улаховіч, гэта таксама і выкананне патрабаванняў еўрапейскіх калегаў.
27.04.2016
Жэстачайшая рэформа суботнікаў ад «Гаранта»
Стройнымі ўдарнымі калонамі працоўныя выходзяць на суботнік. Гэткім чынам грамадзяне зняпраўджваюць плёткі «варожага ГасДэпу» і «загніваючай Гейропы» пра пасіўнасць беларусаў. Урад пастанавіў «жэстачайшэ» павялічыць эфектыўнасць працы работнікаў і чыноўнікаў на «дабравольных» пачатках.
18.04.2016
Касмічны Гарант сустрэўся з зямным Гарантам
Агенты «варожага ГасДэпу» ды «загніваючай Гейропы» Даша Зялінская і Крумкач Менскі створаць у карчме Цэнтр Кіравання Палётамі ды паслухаюць песню старшыні Нацбанку Паўла Калаура.
12.04.2016
Прывід Саюзнай дзяржавы пагражае Еўропе
У рытме працоўных рэкордаў і дасягненняў краіна сустракае юбілей Саюзнай дзяржавы. Але «варожы ГасДэп» і «загніваючая Гейропа» лопаюцца ад зайздрасці.
04.04.2016
Захад прагне суду над Лукашэнкам за тарыфы ЖКГ
Гарант выразіў жэстачайшае абурэнне з нагоды сітуацыі па тарыфах «ЖКГ» і пастанавіў пасадзіць дзясятак-другі камунальнікаў. Заходнія лідары, абураныя парушэннем правоў чалавека, загадалі агентам «Крумкача» ўчамярыцца ў судовыя органы з мэтай зрыву паказальнага працэсу.
29.03.2016
Новае беларускае свята: дзень шчасця без мяса
У дзень мяса Гарант зноў задаўся рытарычным пытаннем: навошта жэрці ноччу мяса з бульбай, калі можна зʼесці бульбу з селядцом?
23.03.2016
Беларусь чакае новая канстытуцыя
Захад даслаў новае заданне сваім агентам у менскай кавярні «Крумкач» сарваць стварэнне сталінскай канстытуцыі.
15.03.2016
У беларусаў зʼявіцца права займацца «балдою»
У новым выданні праграмы «Эксперт», агенты «ГасДэпу» Даша Зялінская і ейны сябар Крумкач Менскі створаць Упраўленне выдачы сертыфікатаў на права займацца «балдою», даведаюцца, ці дапаможа палітыка забаронаў і абмежаванняў выйсці з крызісу, а таксама будуць вельмі здзіўленыя тым, што працоўныя беларусы пішуць заявы з просьбаю знізіць ім заробкі.
09.03.2016