Быкаў

Васілю Быкаву – 95 гадоў
Ваяваў з нацызмам на фронце Другой сусветнай, а потым ствараў Беларускі Народны Фронт. Народнаму пісьменніку Васілю Быкаву сёння споўнілася б 95 гадоў. Савецкія ўлады цэнзуравалі яго творы, але ўсё ж паважалі і пабойваліся яго аўтарытэту. Лукашэнкаўцы ж пачалі цкаваць народнага пісьменніка, змусіўшы да эміграцыі.
19.06.2019
Упершыню за 11 гадоў не ўручаць прэмію «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава
15 лаўрэатаў, сярод якіх Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Лявон Вольскі. Прэмію «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава выбітным беларусам уручалі 11 гадоў. Аднак сёлета ўганаравання ўпершыню не адбудзецца. Чаму?
18.06.2019
Паэт, абаронца Быкава і аўтар «Калыханкі». 5 гадоў без Генадзя Бураўкіна
Паэт, дыпламат, кіраўнік Беларускага тэлебачання ды сябра Назіральнай рады «Белсату». Пяць гадоў таму сышоў з жыцця Генадзь Бураўкін. Патрыёт, які ўсім сэрцам рупіўся за Беларусь і пакінуў у яе гісторыі значны след.
30.05.2019
Горадня без музею Быкава
Народны пісьменнік Васіль Быкаў сышоў з жыцця паўтара дзесяцігоддзя таму, але ў няміласці ва ўладаў застаецца і сёння. Ні ў рэспубліканскіх уладаў, ні ў мясцовага выканкаму ў Горадні, дзе пісьменнік пражыў больш як чвэрць стагоддзя, не знайшлося сродкаў на ўтрыманне музею Быкава на вуліцы Савецкай. Улады далі маўклівую згоду на яго закрыццё – без фінансавага падтрымання музей не выжыве.
06.02.2019
Ахвотных паставіць помнікі Быкавым больш, чым трэба
Народная талака ўжо каторы раз ратуе не толькі добры праект, але і ў нейкім сэнсе гонар Беларусі. Грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка заклікаў усёй грамадою сабраць грошы на аднаўленне помнікаў сямʼі народнага пісьменніка Васіля Быкава. Людзі адгукнуліся імгненна!
18.08.2017