#белсатжыві

Кіраўнік польскай дэлегацыі ў Беларусі заявіў, што «Белсат» будзе жыць
Другі дзень ідзе візіт дэлегацыі польскага сейму ў Беларусь. Праграма насычаная – сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнага сходу, прадстаўнікамі ўраду, кіраўніцтвам свабоднай эканамічнай зоны «Горадня-інвест», а таксама прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.
30.08.2017
Суд за судом. Улады працягваюць пераслед «Белсату»
Суд над аператарам нашага тэлеканалу Аляксандрам Баразенкам, які пачаўся раніцай аб 11 гадзіне неўзабаве быў адкладзены да 9 жніўня. Менавіта ў гэты дзень паказанні змогуць даць панятыя, якія бачылі відэатэхніку нашага калегі з нібыта налепкамі «Белсат».
03.08.2017
«Белсат» вывучыў сваіх гледачоў. Хвіліначка фанабэрства
А цяпер інфармацыя пра вас – гледачоў «Белсату». Аўдыторыя нашага тэлеканалу імкліва пашыраецца. І што нам асабліва прыемна, давер да інфармацыі на «Белсаце» высокі як ніколі дагэтуль. Новыя сацыялагічныя даследаванні аўдыторыі выявілі, што патрэба ў аб’ектыўнай інфармацыі сярод беларусаў няспынна расце.
12.07.2017
Баразенка: Ёсць новыя тэхналогіі, мабільныя тэлефоны. Будзем працягваць!
Апладысментамі сустракалі каля Акрэсціна аператара «Белсату» Алеся Баразенку сябры і калегі. Абдымкі і пытанні пра самаадчуванне, бо Алесь 13 дзён трымаў галадоўку на знак пратэсту супраць беспадстаўнага арышту.
09.04.2017
«Белсат плюс» супраць «Белсату». Хто мае рацыю?
04.04.2017
Рэпрэсіі супраць Белсату. А мы працуем, нягледзячы ні на што
Улады рознымі шляхамі цягам усёй нашай працы спрабуюць перашкодзіць вяшчанню. Але, мы працягваем паказваць праўду і казаць пра рэальнае жыццё ў Беларусі, а не жыццё паводле дзяржаўных тэлеканалаў.
31.03.2017
Гісторыя Белсату: праўды схаваць немагчыма
Сённяшні ператрус у офісах «Белсату» – не першы ў гісторыі. Наш тэлеканал ад самага пачатку працуе ў Беларусі насуперак ціску ўладаў. Ад Міністэрства замежных справаў Белсат меў і надалей мае адмову ў акрэдытацыі, ад Міністэрства ўнутраных справаў – ператрусы, канфіскацыі, арышты ды брутальны міліцэйскі гвалт.
31.03.2017
Напад на Белсат. Мэта – паралізаваць тэлеканал
Замест развязання праблемаў унутры краіны, Лукашэнка відавочна выбраў шлях расправы над тымі, хто паказвае гэтыя праблемы.
31.03.2017
Менскі суд за падтрыманне «Белсату» аштрафаваў актывістаў на вялікія сумы
Буйныя штрафы за акцыю салідарнасці з «Белсатам». Максімальныя пакаранні па тысячы сто пяцьдзясят рублёў кожны атрымалі дзеячы дэмакратычнага руху Анатоль Лябедзька, Павал Севярынец і Алег Корбан. Як адзначылі ўдзельнікі разбіранняў, суды прайшлі паводле звычайнага сцэнару з грубымі парушэннямі закону.
05.01.2017
Каму дапамог «Белсат»? Адказваюць жыхары беларускіх гарадоў і вёсак
Беларусы дзякуюць «Белсату» за асвятленне іхных праблемаў.
30.12.2016
Беларускія вяскоўцы пра «Белсат»: Не дай Бог, каб яго закрылі!
У наш дзявяты дзень народзінаў словы віншаванняў і падзякі ўсцяж прыходзяць на адрас «Белсату» ад нашых гледачоў. Вось жыхары Бярозаўскага раёну Берасцейшчыны цвердзяць, што толькі з дапамогаю незалежнага тэлеканалу здолелі абараніць уласныя гаспадаркі ў часе афрыканскае чумы, калі ўлады хацелі знішчыць усіх свінняў з прыватных падворкаў.
27.12.2016
Белсат можа чакаць мадэрнізацыя ў выглядзе пераўтварэння ў інтэрнэт-старонку
Акцыя пад адміністрацыяй кіраўніка Беларусі, тысячы подпісаў пад петыцыяй да прэзідэнта Польшчы і адкрыты зварот да прэмʼер-міністра Бэаты Шыдлы ад беларускіх інтэлектуалаў. І проста – безліч цёплых словаў «у падтрыманне нашага тэлеканалу. Тым не менш, небяспека калі не закрыцця, то істотнага абмежавання працы «Белсату» застаецца. Паводле апошніх планаў Міністэрства замежных справаў Польшчы, наш тэлеканал можа чакаць «мадэрнізацыя», у выглядзе ператварэння ў інтэрнэт-старонку ў межах планаванага тэлеканалу TVP «Замежжа».
23.12.2016
У Траецкім прадмесці стартаваў відэа-флэшмоб у падтрыманне «Белсату»
Вазьмі з сабою смартфон ці камеру і запішы відэа, чаму Белсат, трэба захаваць. Такі флэшмоб стартаваў у менскім Траецкім прадмесці, як частка агульнай вялікай кампаніі падтрымання нашага тэлеканалу. Палітыкі, праваабаронцы, журналісты, пісьменнікі – сваю салідарнасць з тэлеканалам прыйшлі выказаць дзясяткі людзей.
22.12.2016