Белсат едзе

Куды знікаюць беларускія дактары?
На тры чвэрці айчынныя медычныя ўстановы ўкамплектаваныя адмыслоўцамі дзіцячай медыцыны. Заяўляе Міністэрства аховы здароўя і пры гэтым кажа, што сітуацыя з года ў год паляпшаецца ды застаецца ў межах нормы.
09.10.2019
У Лідзе не хапае толькі аднаго
«Белсат едзе» – у Ліду. У самым найвялікшым пакуль на нашым шляху горадзе – «горадзе-казцы», «горадзе-садзе», як кажуць пра яго мясцовыя – не хапае, паводле словаў аднаго з жыхароў толькі аднаго.
28.08.2019
Брагін: новае жыццё сярод радыяцыі. «Белсат едзе»
Брагін – населены пункт у Гомельскай вобласці. Моцна пацярпелы ў часе Чарнобыльскай катастрофы. Але паводле перапісу 2018 года, у Брагіне сёння дынаміка нараджальнасці адна з самых высокіх на Гомельшчыне. Чаму так адбываецца?
24.06.2019
Закапаная радзіма. Журналіст «Белсату» наведаў родную вёску. «Белсат едзе»
«Белсат едзе» па Гомельшчыне. Нельга было не даехаць у маю родную вёску, дзе прайшло і маё дзяцінства. Буда-Кашалёўшчына, вёска Фундамінка. У 2004 годзе тут жыло 170 чалавек, цяпер не назбіраецца і 30. «Белсат» даехаў, мы на месцы і паглядзім, як жыве Фундамінка.
19.06.2019
Забалоцце – вёска, якая пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. «Белсат едзе»
«Белсат едзе» па Гомельшчыне. Вёска Забалоцце Буда-Кашалёўскага раёну. Яшчэ ў савецкія часы тут жыло каля тысячы чалавек, каля дзвюх сотняў – у 2004 годзе. Вёска трапіла ў зону адсялення пасля Чарнобыльскай катастрофы. Сёння, згодна з леташнімі статыстыкамі, у вёсцы жыве ўсяго 17 чалавек.
17.06.2019
Белаазёрск: Бярозаўская ГРЭС супраць БелАЭС. «Белсат едзе»
Мы тым часам даехалі да месца, з якога ў вашыя дамы трапляе кожны восьмы кілават электраэнергіі – магутная Бярозаўская ГРЭС. Штопраўда з запускам Беларускай АЭС сітуацыя можа істотна змяніцца. Як гэта паўплывае на мясцовых жыхароў? Ну што, Белаазёрск, «Белсат» прыехаў!
12.06.2019
Што возяць з Украіны жыхары Маларыты? «Белсат едзе»
Мы даехалі да паўднёвай мяжы Беларусі, да гораду, у якім можна пачуць не толькі беларускую і рускую мову, але яшчэ ўкраінскую ды паляшуцкі говар. Ну што, 13-тысячная Маларыта, «Белсат» прыехаў!
10.06.2019