фальклор

Шкарпэтка і лапаць. З чым параўноўваюць беларускіх мужчынаў у прымаўках?
Чаму ў прымаўках беларускіх мужчынаў параўноўваюць са шкарпэткамі, лапцямі і нават варонамі? Чаму Лукашэнка гэтак баіцца беларускае мовы, што разгарнуў генацыд? Пагаворым пра гэта з журналістам Юрасём Дзешуком.
05.12.2022
Цырульніца пракаментавала забабоны пра валасы
Чаму чыноўніцы любяць начосы? Паводле валасоў можна вызначыць характар чалавека? Скроні сівеюць першыя? Які апазнавальны знак з’явіўся ў беларусаў у Варшаве? Гэтыя ды іншыя пытанні «Мова нанова» задала цырульніцы з Жодзіна.
14.11.2022
Барбара Радзівіл. Самая містычная жанчына-прывід нашай гісторыі
Гераіня шматлікіх легендаў, у тым ліку аб прывідзе чорнай панны Нясвіжу. Але найперш Барбара Радзівіл засталася ў гісторыі дзякуючы рамантычнаму каханню з вялікім князем і каралём Жыгімонтам Аўгустам.
24.10.2022
Распаўся этна-гурт «Троіца». Ён праіснаваў 22 гады
20.09.2022
Не стала славутай беларускай ткачыхі Сцепаніды Сцепанюк
«Адпакутавала… Уладарства Божага!»
01.07.2022
«Мы зможам прывезці Беларусь дадому». Музыка Сяргей Доўгушаў пра ЗША, новы альбом і цяслярства
Праз ціск музыка быў вымушаны з’ехаць з краіны
15.05.2022
Ахвотных столькі, што адкрыў курсы каляднікаў
Чаму беларусам цікава калядаваць? Яны робяць гэта больш за 1000 гадоў і ўсё не накалядуюцца! Адкуль гэткая любоў да калядак, ведае гісторык, экскурсавод і грамадскі актывіст Цімох Акудовіч. У граматычнай частцы патлумачым асаблівасці ўжывання словаў «рог», «вугал» і «кут», «стасункі» ды «варункі» і распавядзем, чым адрозніваецца рускі багатыр ад беларускага.
27.12.2021
Мы завіталі ў госці да сапраўднай ліцвінкі!
«Мова нанова» завітала ў госці да спадарыні Стэфаніі Шушкевіч з вёскі Чапурнішкі на Віленшчыне. Ейныя іранічныя аповеды дазваляюць беларусам перанесціся ў час Вялікага Княства Літоўскага і адчуць сябе сапраўднымі ліцвінамі. У граматычнай частцы традыцыйна пазнаёмім гледачоў з некалькімі моўнымі цікавінкамі.
20.12.2021
Навошта замежнікі вучаць беларускую мову
Хто лепш валодае беларускаю моваю – беларусы ці замежнікі? Як беларуская мова набліжае Беларусь да Еўропы? Пра гэта ды схаваныя сэнсы нашае роднае мовы распавяла «Мове нанова» філолаг Алена Жывіцкая.
08.11.2021
35 гадоў збіраў калекцыю для музею малой Бацькаўшчыны
У Студзіводах ужо 35 гадоў працуе Музей малой Бацькаўшчыны. Створаны энтузіястам Дарафеем Фіёнікам пры падтрыманні мясцовых жыхароў, гэты музей можа даць форы многім дзяржаўным установам.
02.11.2021
Ці трэба вярнуць у школу ўрокі народных спеваў?
13.04.2021
Сяржук Доўгушаў: «Where we are?» (Дзе мы?)
«Where we are?» – гэта назва песні, якую Сяржук Доўгушаў прысвяціў сваёй жонцы Віялеце. І фактычна, такі наш агульны настрой. Дзе мы падчас выбуху пандэміі каронавіруса? І дзе мы, калі ў Беларусі разгортваюцца страшныя і вялікія палітычныя падзеі?
06.11.2020
Этна-трыа Троіца ў #BML Stars. Жывы сэт у разбуранай бажніцы ў Беразаўцы
Найлепшы фолкавы гурт Беларусі грае ў руінах царквы ў першым выданні новага сезону аўтарскага праекту Сяргея Будкіна! У жывым сэце музыкі зайграюць свае найлепшыя гіты ды прэзентуюць дзве новыя песні. У размове з Сяргеем Будкіным музыкі распавядуць пра самыя фантастычныя месцы, у якіх ім даводзілася граць, а Іван Кірчук згадае сваю першую экспедыцыю і раскажа, чаму яму дагэтуль не далі званне Заслужанага артыста.
19.09.2020