Андрэй Радзевіч

«У хрысціяніна няма нічога агульнага з бязбожнымі поглядамі БРСМ»
Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага касцёла ў Беларусі змясціў адказ святара на пытанне «Ці можа хрысціянін уступіць у БРСМ?» У публікацыі ксёндз Андрэй Радзевіч звяртае ўвагу на тое, што ў статуце гэтай праўладнай арганізацыі напісана, што БРСМ з’яўляецца спадкаемцам Ленінскага камуністычнага саюзу моладзі – камсамолу, збудаванага на антырэлігійных прынцыпах. Пры гэтым кожны камсамолец, як вядома, мае абавязак рашуча змагацца ў тым ліку з рэлігійнымі забабонамі. Адпаведна вернік уступаць у гэткую арганізацыю не павінен, рэзюмуе святар. Каментуе ксёндз Вячаслаў Барок
15.11.2018