Аляксандра Дорская

Салідарнасць беларускіх творцаў
Сучаснае мастацтва мае быць актуальным і правакацыйным.
29.07.2020
Ці зачыняць на каранцін тэатры, і што прыйдзе ўзамен
Насустрач народнаму каранціну ідуць ужо арганізатары канцэртаў, уладальнікі рэстаранаў і клубаў.
31.03.2020
Спектакль-эксперымент пра сучаснае вяселле паставілі ў Менску
Што абуджаюць у нас старыя народныя песні? Усё часцей пра гэта задумваюцца творцы. РТБД запрашае на спектакль «Шлюб з ветрам», які трэба і глядзець, і слухаць.
16.01.2020
Жахлівыя катлеты і дыктат выхавацелек. Дарослы спектакль пра дзяцінства – у Купалаўскім
Што можа быць больш кранальным за ўспаміны дзяцінства? Падарожжа ў самыя драматычныя і кранальныя ўспаміны дзяцінства ў прэм’еры спектаклю «Першы» рэжысёра Рамана Падалякі.
09.01.2020
Кніга пра чараўніка Гары Потэра ўпершыню з'явілася па-беларуску
З’яўленне ў Беларусі па-беларуску кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» можна смела назваць падзеяй тыдня, а для многіх гэта можа стаць і падзеяй года, калі не жыцця.
19.12.2019
Больш за 150 фільмаў пакажуць на «Лістападзе», тры з іх знятыя ў супрацы з «Белсатам»
Кінатэатр «Масква» рыхтуецца да адкрыцця кінафестывалю «Лістапад», які абяцае наведнікам тыдзень радасці – больш як 150 фільмаў з 50 краінаў. Выбар зрабіць няпроста, самы час набываць квіткі.
31.10.2019
Копію акту Люблінскай уніі паказалі ў Гістарычным музеі
Дробныя літары на пергаменце з казінай скуры, а ўнізе 77 пячатак на шаўковых матузках – з гэтага дакументу пачалася Рэч Паспалітая. Копія акту Люблінскай уніі зробленая настолькі дакладна, што не кожны адмысловец адрозніць яе ад арыгіналу.
25.10.2019
Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску
Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» сабраў артыстаў ад палескіх бабуляў да сучасных этнагуртоў. «Хадзі, Раёк, у наш дварок!» А дакладней, у дворык Гістарычнага музею. У беларускіх песнях слова «Раёк» азначае канец лета і жніва, гэта дух, які прыносіць ураджай і дабрабыт.
17.09.2019
Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў
Два паверхі Палацу мастацтва аддалі творцам, маладзейшым за 31 год. Побач з жывапісам, скульптураю, графікай і сучасны жанр – генератыўнае мастацтва, то бок карціны, створаныя з дапамогаю камп’ютарнага алгарытму.
16.08.2019
Экскурсія па вуліцы Кастрычніцкай у Менску з’явілася ў межах фестывалю «Vulica Brazil»
08.08.2019
«Калі я забываю беларускую мову, я чытаю Караткевіча». 35 гадоў без пісьменніка
Пісьменнік, дзякуючы якому беларусы палюбілі і захапіліся сваёй гісторыяй. Уладзімір Караткевіч у сваіх творах падаваў яе ў жанры містычнага дэтэктыву. Сёння мінула 35 гадоў, як не стала класіка.
25.07.2019
Паэт, абаронца Быкава і аўтар «Калыханкі». 5 гадоў без Генадзя Бураўкіна
Паэт, дыпламат, кіраўнік Беларускага тэлебачання ды сябра Назіральнай рады «Белсату». Пяць гадоў таму сышоў з жыцця Генадзь Бураўкін. Патрыёт, які ўсім сэрцам рупіўся за Беларусь і пакінуў у яе гісторыі значны след.
30.05.2019
Акадэмія Навук стварыла мабільнае прыкладанне аб маршруце слядамі БНР у Менску
Набіраем «БНР100» у пошуку «Google Play» і спампоўваем дастасаванне на смартфон. Аўдыягід вядзе нас па цэнтры Менску, распавядаючы пра падзеі пачатку стагоддзя на беларускай і англійскай мовах. Знакавыя дамы – на архіўных фота. Напрыклад, Тэатр Янкі Купалы, менавіта тут адбываўся Першы Усебеларускі з’езд. Або будынак Ураду БНР насупраць плошчы Свабоды.
25.03.2019