Аляксандр Краўцэвіч

Даказалі, што ў Беларусі адбыўся генацыд
Памяць аб крывавых выпрабаваннях у мінулым, вайне, ёсць найлепшы гарант міру і існавання розных народаў на нашай зямлі. Так казаў Васіль Быкаў у аповесці «Дажыць да світання». Але ці памятаем мы? Ці асэнсавалі мінулыя выпрабаванні? Чаму мы не перадухілілі сённяшніх жахаў? Cёння мы разам будзем шукаць адказ на пытанні: што такое генацыд? Ці адбываецца ён цяпер? І як гэта ўсё перажыць?
25.10.2021
«Белсат» зрабіў інтэрактыўную мапу «Загадак беларускай гісторыі»
Хочаце дакрануцца да багатае гісторыі Беларусі? Нашая мапа падкажа, куды накіравацца і што шукаць. Магчыма, менавіта ў вашым родным горадзе схаваны ключ да разгадкі нейкае таямніцы!
11.06.2021
Гісторыя Беларусі, пакладзеная на музыку Алесем Дзянісавым
Музыка Алесь Дзянісаў з гурту «Dzieciuki» ў сваёй творчасці спалучае музыку і гісторыю. Ці скрыўляюць паэтычныя вобразы гістарычную праўду? За што гісторыкі хваляць мастакоў, якія працуюць у гістарычным жанры?
02.06.2021
Найбуйнейшы вадзяны млын у Беларусі
Графы Патоцкія ператварылі мястэчка Рось ва ўласнае гняздо. Пра магнацкі размах будаўніцтва сёння сведчаць ацалелыя пабудовы і закінуты парк, які графы разбілі навокал палацу-замку.
25.05.2021
Навошта каменная сцяна ў драўляным доме
Чаму гісторыкі не раз пратэставалі супраць зносу гістарычнай забудовы Новага Свету, раёну ў цэнтры Горадні? У чым яго вартасць? І чаму ўлады працягваюць разбураць старыя дамы? Пра гарадзенскі Новы Свет «за польскім часам» распавядае кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч. Аўтар і вядоўца праграмы – доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.
18.05.2021
Рэбусы на фасадах гарадзенскіх дамоў
Новы Свет – раён Горадні, які пачаў забудоўвацца ў другой палове ХІХ ст. Шмат якія будынкі ў Новым Свеце ацалелі да сёння і служаць нагадваннем пра гістарычныя падзеі. Якія – раскажа гісторык Андрэй Чарнякевіч.
12.05.2021
Чаму ў Беларусі і Літве камуністы па-рознаму паводзілі сябе з палякамі
У адрозненне ад Савецкай Беларусі ў Савецкай Літве былі польская грамадская арганізацыя, польскія школы і нават польская газета «Чырвоны штандар». І зусім не таму, што ў Літве было больш палякаў, чым у Беларусі. Пра гарадзенскіх палякаў распавёў першы старшыня Саюзу палякаў на Беларусі, доктар гістарычных навук Тадэвуш Гавін. Вядоўца і аўтар праграмы – доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.
04.05.2021
Хто рэкардсмен у знішчэнні беларускай школы? Русіфікацыя ў лічбах
Як Беларусь дайшла да таго, што бацькі не хочуць ці не могуць аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя школы? Рэч у палітыцы ўладаў ці ў запыце грамадства? Якія маштабы русіфікацыі? Хто герой, а хто злачынца ў сучасных беларускіх падручніках? Якое значэнне мае школа для функцыянавання дзяржавы і грамадства? З чаго варта пачынаць беларусізацыю адукацыі? Беларускае школьніцтва абмеркавалі культуролаг Андрэй Расінскі і доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.
27.04.2021
Беларусы – падданыя ці грамадзяне?
Што такое грамадзянская супольнасць, і чаму яна патрэбная дзяржаве? І чым грамадзянін адрозніваецца ад падданага? Ці складала шляхта ВКЛ грамадзянскую супольнасць? Ці была грамадзянская супольнасць у СССР? У чым недарэчнасць савецкага тэрміну «шматнацыянальная дзяржава»? Ці мае сэнс спрэчка паміж прыхільнікамі этнічнай і палітычнай нацыі?
20.04.2021
Ці трэба вярнуць у школу ўрокі народных спеваў?
13.04.2021
Што ратавала ў Галадамор у Савецкай Беларусі?
У БССР некалькі разоў быў голад, але пра яго амаль не пішуць. Чаму? Ці таму, што ён быў нязначны? Ці таму, што гэта працяг савецкай палітыкі замоўчвання любых памылак ды свядомых злачынстваў улады? Нават той улады, што даўно знікла. Ці не знікла?
06.04.2021
Чаму беларускія землі раздзялілі ў 1921-м?
Шмат пытанняў выклікае Рыжская мірная дамова 1921 года, паводле якой Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адышлі да Польшчы. У святле пратэстаў лета – восені 2020 года карысна зноў звярнуцца падзеяў 1920–1921 гадоў.
30.03.2021
Чаму «партызанскі» народ пратэстуе мірна?
У 2020 годзе беларусы паказалі ўсяму свету, што можна пратэставаць мірна, без пагромаў і гвалту. А як жа стэрэатып «партызанскага народу»? А як жа «захоўвайце спакой і вастрыце косы»? Ці ёсць іншыя прыклады паспяховага мірнага пратэсту?
23.03.2021