Алесь Залеўскі

Жонка памерлага ў СІЗА будзе патрабаваць кампенсацыю
Алена Цярэшчанка, жонка памерлага днямі ў сценах СІЗА нумар 1 Андрэя Цярэшчанкі, намераная знайсці адказных, а таксама патрабаваць ад дзяржавы маральнай ды матэрыяльнай кампенсацыі за заўчасную смерць мужа. Хворы на цукровы дыябет мужчына, паводле сведчанняў, у жодзінскай турме 7 разоў трапляў у кому, аднак усцяж не было згоды на палёгку ва умовах адбывання пакарання.
27.05.2019
Лукашэнка накіроўвае ў стратную цэментную галіну мільярд долараў
У стратныя прадпрыемствы – амаль мільярд долараў з бюджэту. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржаўнай фінансавай падтрымцы цэментнай галіны. Гэта адбылося на фоне заяваў кіраўніка краіны аб нарошчванні экспарту, у тым ліку цэменту.
22.05.2019
На «Еўрагульні» можна ехаць без тазіка. Гарачая вада будзе
Толькі прыйшла першая цеплыня, як перад менчукамі паўстаў вылік: адключэнне гарачай вады. Каб удзельнікам Еўрапейскіх гульняў было як памыцца, будзем трываць без вады на некалькі тыдняў больш.
13.05.2019
Якое значэнне акцыі «Несмяротны полк» для Беларусі? Меркаванне эксперта
Афіцыйны Дзень Перамогі Беларусь адзначае ў межах акцыі «Мы памятаем». Між тым, паралельна ў Менску на плошчы Перамогі прайшла яшчэ адная імпрэза – «Несмяротны полк». Гэтая ініцыятыва мае шырокі размах у Расеі, але кіраўнік Беларусі выступае супраць яе.
09.05.2019
Прафесійную пісьменніцу залічылі ў спіс «дармаедаў»
Гэтак гомельская камісія ў пытаннях занятасці вырашыла ў дачыненні Людмілы Багданавай, больш вядомай пад псеўданімам Ніка Ракіціна. Аўтарка праз некалькі месяцаў дасягне пенсійнага ўзросту, і тады пад дзеянне дэкрэту трапляць не будзе. Аднак пакуль жанчыне даводзіцца плаціць за камунальныя ўтрая больш, чым суседзям.
25.04.2019
У Чарнобыльскую зону ўсё часцей прыязджаюць турысты. Але масава з'язджаюць лекары
Праз тыдзень – трыццаць трэцяя гадавіна выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Хоць улады і рапартуюць пра поспехі ў змаганні з радыяцыяй, але дагэтуль востра стаяць пытанні: як жыць на пацярпелых тэрыторыях, і як доўга беларусы на сваім здароўі будуць адчуваць наступствы той трагедыі. Нашыя калегі наведалі Брагінскі раён, куды ўлады запрашаюць турыстаў, а людзі дагэтуль баяцца там жыць. Алесь Залеўскі.
19.04.2019
Што беларусы купляюць у Інтэрнэце?
Калі коратка, беларусы ў сярэднім на набыткі пачалі выдаваць менш грошай. Але колькасць пакупак і пакупнікоў расце. Прычына – становіцца ўсё больш магчымасцяў для электронных набыткаў. Хоць да адной універсальнай сістэмы аплаты і дастаўкі тавараў усцяж далёка.
31.03.2019
Вынікі Дня Волі-2019: Два канцэрты, менскія затрыманні і прамова Змітра Дашкевіча
Каму Дзень Волі, а Зміцер Дашкевіч сваймі прамовамі ўсцяж наводзіць жах на міліцыянтаў.
25.03.2019
Апазіцыя прапанавала святкаваць Дзень Волі на плошчы Свабоды ці ля Палацу спорту
07.03.2019
Беларусь не можа вызначыцца з новым кірункам міжнародных дачыненняў
Ні дня без нарады ды публічнага разносу. Вось і сёння Аляксандр Лукашэнка не прамінуў паразважаць на камеру, як нам жыць далей. Нарада датычыла міжнароднай супрацы Беларусі з заходнімі і ўсходнімі інтэграцыйнымі структурамі. Калі коратка – цяжка з усімі суседзямі.
05.03.2019
ААН дапаможа асуджаным паводле сумна вядомага 328-га артыкула?
На канферэнцыю аб рэформах антынаркатычнага заканадаўства з‘явіліся прадстаўнікі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Еўрапейскай камісіі, фонду ЮНІСЭФ, беларускія праваабаронцы. У такім маштабе гэтая праблематыка бадай падымаецца ўпершыню.
27.02.2019
Справа БелТА. Пракурор просіць штраф
1000 базавых велічынь ці больш за 25 тысяч рублёў штрафу запрасіла абвінавачванне для галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай за «бяздзеянне службовай асобы». Праз тыдзень суд вынесе вырак і такім чынам паставіць кропку ў так званай «справе БелТА».
25.02.2019
4 сакавіка можа прагучаць самы жорсткі прысуд у гісторыі антыкарупцыйных справаў Беларусі
Гаворка не пра апошні гучны працэс супраць медыкаў, а пра суд гэтак званага гаманца менскага гарвыканкаму. На лаве падсудных – кіраўнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Барысевіч, а таксама 12 кіраўнікоў харчовых камбінатаў, школьных сталовак і крамаў. 
18.02.2019