Алег Ларычаў

Міліцыя затрымала мастакоў, якія малююць палітычныя графіці
Міліцыянты супраць палітычных графіці. Зноўку затрымалі арт-менеджара і аўтара нашумелых графіці на злабадзённыя тэмы – Алега Ларычава. Разам з ім у Кастрычніцкім РУУС, а пасля ў судзе, апынулася і дзяўчына Алега, Ганна Новік. Паводле пратаколу затрымання, мастакі-актывісты не проста малявалі графіці, але яшчэ і нібыта лаяліся матам. Суддзя зрабіла выгляд што паверыла і аштрафавала Ганну Br 230. Рашэнне па Алегу Ларычаву абвесцяць заўтра.
05.06.2017