Алег Лагвінец

Лукашэнка становіцца абаронцам правілаў сусветнага гандлю?
Цэнтральнае пытанне, якое абмяркоўвалася сёння на саміце краін СНД у Душанбэ – пытанне бяспекі. Паводле кіраўніка Беларусі, пра бяспеку гаварылі ўсе постсавецкія прэзідэнты, якія сабраліся ў Таджыкістане. Цікава, што і ў часе сустрэчы тэт-а-тэт з Пуціным Лукашэнка гаварыў таксама пра бяспеку. Хоць яшчэ напярэдадні анансавалася, што асноўным пытаннем двухбаковых перамоваў будуць нафтагазавыя дачыненні паміж Менскам і Масквою. Аб выніках саміту для Беларусі мы паразмаўляем з палітолагам Алесем Лагвінцом
28.09.2018