Афон

Журналісты «Белсату» ў Грэцыі: Разбіраемся з наступствамі царкоўнага расколу
Афон – гэта не проста святая зямля для праваслаўных вернікаў з усяго свету, гэта яшчэ і два дзясяткі кляштараў, якія больш за тысячу гадоў жывуць у адасабленні ды паводле сваіх правілаў. Шмат для каго выправа сюды як паломніцтву мусульманаў у Меку.
18.10.2018
Пагрозы РПЦ дакаціліся да Іерусаліму
На тле сённяшняга выбуху ў Керчы немагчыма не прыгадаць зусім нядаўнія абяцанні шэрагу расейскіх палітыкаў заліць Украіну крывёю яшчэ і рэлігійнай вайны. Мова агрэсіі гучыць выключна з вуснаў кіраўніцтва РПЦ, скіраваная, як ні дзіўна, і супраць уласных прыхаджанаў. Маскоўскі патрыярхат забараніў прыхаджанам прычашчацца ў святынях Канстанцінопальскага патрыярхату. У тым ліку, у такіх знакавых месцах, як грэцкі Афон. «Белсату» маскоўскія папы – не ўказ. Ужо зараз маем відэасувязь з Уранопалісам – месцам, адкуль большасць пілігрымаў выпраўляюцца ў Афонскі манастыр. На месцы працуе наш калега Ігар Кулей
17.10.2018