Schedule of day 2018/12/09


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
09:00
Прыродазнаўчы серыял Бі – Бі – Сі паказвае свет Нацыяльнага парку Елаўстоўн. Галоўныя героі – найбольш вядомыя амерыканскія жывёлы. Суворая зіма, шчодрая вясна і спякотнае лета. Як дзікія звяры выжываюць падчас радыкальнай змены пор года – вялікай амерыканскай адлігі?
09:50
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
10:45
Ёсць звесткі, што кожны дзень у штотрэцяй беларускай кватэры ці муж б’е і абражае жонку, ці жонка метадычна прыніжае мужа, ці бацькі катуюць дзяцей. Маштаб хатняга, або сямейнага гвалту настолькі сур’ёзны, што з гэтым хоць раз, але сутыкаўся кожны беларус. Калі не ў сваёй сям’і, то ў сям’і суседзяў за сцяною. Кожны год у міліцыю паступаюць звесткі пра 180 тысячаў сямейна – побытавых канфліктаў. 50 тысячаў чалавек прыцягваюцца да адміністратыўнай адказнасці, 2500 – да крымінальнай. Паводле статыстыкі, са ста выпадкаў хатняга гвалту 86 здзяйсняе мужчына, 14 – жанчына. Больш за 80 % хатняга гвалту адбываецца ў стане алкагольнага ап’янення. Калі мы рыхтавалі гэтую праграму, шмат хто з патэнцыйных гераінь пабаяліся адкрыта распавесці пра сваю праблему ў студыі. А абмяркоўваць гэта неабходна.
12:10
Праект “КаліЛаска” раздае адзенне ды іншыя рэчы людзям, якія трапілі ў цяжкае становішча. Прынесці старое адзенне ў арганізацыю можа кожны, атрымаць яго таксама можа любы, хто мае патрэбу. І ў гэтым адзін з галоўных прынцыпаў праекту, бо дзяржаўная дапамога даходзіць далёка не да ўсіх. Гэтак, валанцёры дапамагаюць людзям, якія часова апынуліся ў цяжкім фінансавым становішчы, былым вязням, жанчынам, якія ўцяклі з дому ў выніку хатняга гвалту.
рэж. Ілля Бажко, 2018 г. , Беларусь
12:25
У праграме “Вяскоўцы” – шчырыя, каларытныя, захапляльныя і непаўторныя моманты сельскага вяселля.
13:00
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live гурт, які смела спалучае старадаўнія спевы з электрапопам ды гард – рокам. Лідар каманды, дудар Юрась Панкевіч распавядзе пра эксперыменты з операю, танцы ў тралейбусе, канкурэнцыю са Старым Ольсам ды прэзентуе новых вакалістак. У жывым сэце прагучаць апошнія напрацоўкі гурта і вядомыя ўжо песні ў актуальным гучанні.
14:15
Гумарыстычны цёплы аповед пра людзей сталага веку, якія спазнаюць сакрэты інтэрнэту. Праваднікамі ў не вядомым ім свеце выступаюць маладзёны, якія цярпліва адкрываюць перад старымі магчымасці сеціва. Нягледзячы на пачатковыя цяжкасці, героі з часам знаходзяць шторазу цікавейшыя ідэі, як выкарыстаць свае ўменні. Шмат каму гэта дае магчымасць сталага кантакту з блізкімі, нехта пачынае запісваць парады ў “YouTube’е”, а некаторыя ствараюць свой першы ў жыцці відэакліп.
рэж. Сэфран Кэсадэй (Saffron Cassaday), 2014 г. , Канада – ЗША
15:10
Клер жыве ў сваім утульным свеце, які яна ўладкавала самая: у яе чароўны садок каля Парыжу, упадабаная праца, таленавіты сын, які неўзабаве зробіцца доктарам. Ейнае размеранае жыццё перакульвае Бэатрыс – мачаха, якая 30 гадоў таму ўцякла ад бацькі Клер і раптам вярнулася. Бэатрыс усё гэтак жа любіць прыгожае жыццё і не любіць абяцанняў. Яна прыйшла, каб папрасіць прабачэння і дапамогі.
рэж. Мартэн Право (Martin Provost), 2017 г. , Францыя
У ролях: Катрын Дэнёў (Catherine Deneuve), Катрын Фро (Catherine Frot), Кантэн Дальмэр (Quentin Dolmaire), Мілен Дэманжо (Mylne Demongeot), Палін Эт’ен (Pauline Étienne), Адрэ Дана (Audrey Dana) ды інш.
17:05
Джэма Фостэр – узорная жонка, маці і шанаваная калегамі доктарка. Ейны муж бізнесовец, якога часта няма ўдома. Аднойчы Джэма знаходзіць на шаліку каханага доўгі белы волас. Збянтэжаная жанчына пачынае заўважаць дробныя рэчы, якія могуць пацвердзіць здраду мужа…
18:10
Стужка расследуе з’яўленне новае Расеі, паказвае пашырэнне расейскага ўплыву на аснове страху і фобіяў з мінулага ды фальшывага пачуцця пагрозы. З 2008 г. , пасля вайны з Грузіяй, Расея пачала будаваць новую мадэль уздзеяння на міжнароднай арэне – гібрыдную вайну, калі ваенныя дзеянні спалучаюцца са змаганнем за сэрцы ды розумы. Аўтар даследуе механізмы і інструменты, якія выкарыстоўваюцца ў Расеі, каб выйграць інфармацыйнае супрацьстаянне як у краіне, гэтак і за мяжою. Вы пабачыце ў дзеянні два інструменты, якія выкарыстоўвае Крэмль: расейскую прапагандысцкую машыну ды войска “пяхотнікаў” у выглядзе міжнароднай сеткі псеўда – НДА, якія фінансуюцца з расейскага бюджэту з адзінаю мэтаю – служыць інтарэсам расейскае вонкавае палітыкі. Прапаганда сее настальгію па СССР сярод расейскамоўнае дыяспары за мяжой і спрабуе заблытаць заходнюю грамадскую думку.
рэж. Юрыс Пакалнінш (Juris Pakalni), 2016 г. , Латвія – Эстонія – Літва
19:00
Гісторыя незвычайнай ініцыятывы, якая больш за дзесяць гадоў злучае дзве суседнія краіны Польшчу і Беларусь. Некалькі сотняў чалавек з абедзвюх краінаў штодня ствараюць ды паказваюць на тэлеканале Белсат навіны, разнастайныя праграмы і дакументальныя фільмы па беларуску.
Рэж. Януш Гаўрылюк, Польшча, Беларусь, 2017 г.
19:40
Ці праўда, што бацька Максіма Багдановіча быў супраць захаплення сына беларушчынаю? Дзе ў Менску стаяла хата, у якой нарадзіўся класік? Якую адзіную рэч з музею дакладна трымаў у руках Багдановіч? На гэтыя ды іншыя пытанні вядоўцам Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа загадчык філіялу “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” Міхаіл Бараноўскі.
20:00
У восеньскім сезоне у Міністэрстве Праўды мяркуецца ўвесці Дэпартамент Чэсных разследванняў, дзе злачынцы ад улады беспаспяхова будуць лавіць самі сябе, а нашага хлопчыка, Вовачку, чэкісты прымусяць стаць сакрэтным агентам і ўкараніцца ў банду карупцыянераў.
За ўсёй беларускай рэчаіснасцю зверху, употайкі, будзе назіраць іншаземная цывілізацыя і рабіць свае высновы.
20:25
Першае сентыментальнае кулінарнае шоу. Госць праграмы, Лявон Вольскі, распавядае пра сваю нелюбімую ежу з дзяцінства. Два шэф – кухары спрабуюць прыгатаваць страву так, каб удзельнікі праграмы папрасілі дабаўку. Пераможцу кулінарнага двубою абярэ зорны госць праграмы ды яго сябры ў студыі.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
“Размова дня”: вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:40
Праект “КаліЛаска” раздае адзенне ды іншыя рэчы людзям, якія трапілі ў цяжкае становішча. Прынесці старое адзенне ў арганізацыю можа кожны, атрымаць яго таксама можа любы, хто мае патрэбу. І ў гэтым адзін з галоўных прынцыпаў праекту, бо дзяржаўная дапамога даходзіць далёка не да ўсіх. Гэтак, валанцёры дапамагаюць людзям, якія часова апынуліся ў цяжкім фінансавым становішчы, былым вязням, жанчынам, якія ўцяклі з дому ў выніку хатняга гвалту.
рэж. Ілля Бажко, 2018 г. , Беларусь
22:00
Суддзя зачытвае доўгую пастанову пра шлюбаразводны працэс. Гэта канец супольнага жыцця Мар’ен і Жыля. Аднак гэта толькі пачатак кінастужкі, якая ў рэтраспектыўным парадку паказвае пяць эпізодаў гісторыі іхнай сям’і.
рэж. Франсуа Азон (Franois Ozon), 2004 г. , Францыя
23:30
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
23:45
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live гурт, які смела спалучае старадаўнія спевы з электрапопам ды гард – рокам. Лідар каманды, дудар Юрась Панкевіч распавядзе пра эксперыменты з операю, танцы ў тралейбусе, канкурэнцыю са Старым Ольсам ды прэзентуе новых вакалістак. У жывым сэце прагучаць апошнія напрацоўкі гурта і вядомыя ўжо песні ў актуальным гучанні.
01:05
Два жыхары вёскі Стара Збур’іўка ўзялі на сябе ахову грамадскага парадку. На фоне іхнае працы мы мімаходзь бачым актуальныя праблемы вёскі, а таксама цяжкасці, якія закранулі Украіну ўцэлым.
рэж. Раман Бандарчук (Роман Бондарчук), 2015 г. , Украіна – Латвія – Нямеччына
02:55

Глядзі таксама
Каментары