Schedule of day 2018/12/08

07:00
Інфармацыйна – публіцыстычны блок – гэта амаль 3 гадзіны навінаў і аналітыкі. Распачынае трансляцыю расейскамоўная праграма “ВОТ ТАК”, якая апавядае (не толькі беларускім гледачам) пра найбольш важныя падзеі ў Беларусі, Расеі, Украіне ды іншых постсавецкіх краінах, але не абмінае і значных падзеяў з рэшты свету. Апроч таго – штодзённыя жывыя ўключэнні расейскамоўнай службы BBC! Эстафету пераймае “Студыя Белсат”, якая ёсць міксам кароткіх найважнейшых навінаў з Беларусі і свету, двух – трох “Гарачых каментароў” на самыя актуальныя тэмы, агляду медыяў, у тым ліку матэрыялаў сайту “Белсату”, no comment – аў, відэаапытанняў і прагнозу надвор’я. Да таго ж “Студыя Белсат” прапаноўвае ўвазе гледачоў шэраг кароткіх тэматычных праграмаў: агляд культурнага жыцця Беларусі, “Дэвайс” (навіны свету навукі ды разнастайных прыладаў) ды пятнічнаы іранічны агляд падзеяў тыдня з самым папулярным відэаблогерам краіны NEXTAм “Суб’ектыў”. Падсумоўвае навіны дня штодзённа традыцыйна “Абектыў” – галоўная інфармацыйная праграма “Белсату”. Адразу пасля яго – “Размова дня”: вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. А таксама штодня легендарная беларуская тэлепраграма з аглядам падзеяў кіно, музыкі ды мастацтва: “Відзьмо – невідзьмо +” з адным з самых распазнавальных вядоўцаў у гісторыі беларускага тэлебачання – Сяргеем Філімонавым.
07:05

08:05
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:30
Ёсць звесткі, што кожны дзень у штотрэцяй беларускай кватэры ці муж б’е і абражае жонку, ці жонка метадычна прыніжае мужа, ці бацькі катуюць дзяцей. Маштаб хатняга, або сямейнага гвалту настолькі сур’ёзны, што з гэтым хоць раз, але сутыкаўся кожны беларус. Калі не ў сваёй сям’і, то ў сям’і суседзяў за сцяною. Кожны год у міліцыю паступаюць звесткі пра 180 тысячаў сямейна – побытавых канфліктаў. 50 тысячаў чалавек прыцягваюцца да адміністратыўнай адказнасці, 2500 – да крымінальнай. Паводле статыстыкі, са ста выпадкаў хатняга гвалту 86 здзяйсняе мужчына, 14 – жанчына. Больш за 80 % хатняга гвалту адбываецца ў стане алкагольнага ап’янення. Калі мы рыхтавалі гэтую праграму, шмат хто з патэнцыйных гераінь пабаяліся адкрыта распавесці пра сваю праблему ў студыі. А абмяркоўваць гэта неабходна.
09:55
Сэм Ўіліс вырушае ў падарожжа, каб паказаць Вялікі шаўковы шлях – першую ў свеце глабальную аўтастраду. Там не толькі абменьваліся таварамі. Гэта быў вялікі кругаварот ідэяў, новых культураў і нават рэлігіяў. Гэтыя працэсы, між іншага, сфармавалі свет, які мы ведаем цяпер.
2016 г. , Вялікая Брытанія
12:00
Прыродазнаўчы серыял Бі – Бі – Сі паказвае свет Нацыяльнага парку Елаўстоўн. Галоўныя героі – найбольш вядомыя амерыканскія жывёлы. Суворая зіма, шчодрая вясна і спякотнае лета. Як дзікія звяры выжываюць падчас радыкальнай змены пор года – вялікай амерыканскай адлігі?
12:55
Украінскае казацтва – гэта не проста яркая старонка гісторыі Украіны, але і заўважная з’ява сусветнай гісторыі. Кожная гісторыя абрастае легендамі, упрыгожваецца дэталямі або дыскрэдытуецца хлуслівымі міфамі. Гэтак шмат у чым адбылося і з гістарычнымі дакументамі пра запарожскіх казакоў. Без малога шэсць стагоддзяў мінула з таго часу, як з’явілася запарожскае казацтва. Больш за два стагоддзі прайшло, калі Расейская імперыя разбурыла апошнюю Сеч і запарожскае войска. Сённяшнія стасункі Расеі і Украіны шмат у чым падобныя. А ці ёсць падабенства сучасных украінцаў з тымі запарожскімі казакамі? Ці шануюць сучаснікі традыцыі далёкіх продкаў? Хто яны, украінскія казакі сёння?
рэж. Сяргей Андрыенка, 2018 г. , Украіна
13:20
Пенсіі выраслі: але ці сталі лепей жыць пенсіянеры? Імпартазамяшчэнне: якія якасныя тавары робяць на Беларусі? Хто адказны за рамонт у камунальнай кватэры?
13:40
Калі вы капалі на агародзе бульбу і знайшлі аскепак гаршка, як вызначыць, колькі яму гадоў і ці ўяўляе ён гістарычную каштоўнасць? Якія аб’екты робяцца прадметам увагі беларускіх археолагаў, і дзе археолагі праводзяць раскопкі? Ці трэба змагацца з чорнымі капальнікамі? Пра гэта і шмат што іншае вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка распытаюць археолага, кандыдата гістарычных навук Сяргея Тарасава.
14:05
Адметнасць не для ўсіх… Паднікольская лесвіца ў Магілёве пабудаваная з парушэннямі.
Нявартыя выдаткі… Беларусы – пра кантраляванне бюджэтных грошай.
Небяспечная і для людзей і для тэхнікі… Жыхары Капцёўкі скардзяцца на якасць вады.
Зніклыя доказы… У Любані ўдзельнік бойкі шукае справядлівасці.
Нялюдскія ўмовы… Жыхары Баранскага інтэрнату н(я) могуць дапрасіцца рамонту.
16:45
Фільм прысвечаны асобе Станіслава Шушкевіча. З аднаго боку ягоны асабісты лёс быў вельмі тыповы для савецкіх грамадзян: усе з’явы і трагедыі, характэрныя для той эпохі ёсць у яго біяграфіі. З іншага боку галоўны герой фільму браў удзел у падзеях, у якіх беларуская гісторыя пераплятаецца з сусветнай. Грамадская думка падзелена, што да ролі Станіслава Шушкевіча ў гісторыі. Некаторыя лічаць ягоныя рашэнні занадта асцярожнымі і кампраміснымі: спрабуючы манеўраваць паміж наменклатурай і нацыянальна настроенымі палітыкамі новай фармацыі, палітык, у выніку страціў давер, і адных і другіх. У фільме Станіслаў Шушкевіч сам раскажа пра сябе.
17:30
1
Праваслаўныя беларусы Таронта шмат гадоў могуць маліцца на роднай мове. У гэтым канадскім горадзе дзеіць Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква, якою кіруе архіепіскап Святаслаў Логін. Царква дзеліць памяшканне і сціпла супрацоўнічае з беларускім грамадска – культурніцкім цэнтрам, а на службы прыходзяць таксама нашыя суродзічы іншых веравызнанняў.

2
Сяргей Прылуцкі беларускі пісьменнік і перакладчык, ён жа паэт – хуліган Сірошка Пістончык, ужо дзесяць гадоў жыве ва Украіне. У горадзе Буча каля Кіева Сяргей разам з жонкай – украінкаю (таксама паэткаю) разам гадуюць сямімесячнага Адама, ходзяць у госці да іншых суседзяў – паэтаў. Час ад часу збіраюць паэтычныя чытанні ў атмасферным закінутым свінарніку. Дзякуючы Сяргею ўкраінска – расейскае дзвюхмоўе тут дапаўняецца сакавітымі беларускімі вершамі, якія адкрываюць для мясцовых творцаў іншыя вымярэнні.

3
Сям’я не перашкода навуковай кар’еры, мяркуе гісторык з Нясвіжу Віталь Быль. Разам з пераездам за мяжу для даследчыка адкрыліся новыя перспектывы.
– Ужо тры гады Віталь працуе ў адным з найстарэйшых універсітэтаў Нямеччыны у Ґрайфсвальдзе, там ён рыхтуе да абароны доктарскую дысертацыю, але сувязяў з радзімаю не перарывае.

17:50
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
19:30
Гумарыстычны цёплы аповед пра людзей сталага веку, якія спазнаюць сакрэты інтэрнэту. Праваднікамі ў не вядомым ім свеце выступаюць маладзёны, якія цярпліва адкрываюць перад старымі магчымасці сеціва. Нягледзячы на пачатковыя цяжкасці, героі з часам знаходзяць шторазу цікавейшыя ідэі, як выкарыстаць свае ўменні. Шмат каму гэта дае магчымасць сталага кантакту з блізкімі, нехта пачынае запісваць парады ў “YouTube’е”, а некаторыя ствараюць свой першы ў жыцці відэакліп.
рэж. Сэфран Кэсадэй (Saffron Cassaday), 2014 г. , Канада – ЗША
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live гурт, які смела спалучае старадаўнія спевы з электрапопам ды гард – рокам. Лідар каманды, дудар Юрась Панкевіч распавядзе пра эксперыменты з операю, танцы ў тралейбусе, канкурэнцыю са Старым Ольсам ды прэзентуе новых вакалістак. У жывым сэце прагучаць апошнія напрацоўкі гурта і вядомыя ўжо песні ў актуальным гучанні.
21:45
Клер жыве ў сваім утульным свеце, які яна ўладкавала самая: у яе чароўны садок каля Парыжу, упадабаная праца, таленавіты сын, які неўзабаве зробіцца доктарам. Ейнае размеранае жыццё перакульвае Бэатрыс – мачаха, якая 30 гадоў таму ўцякла ад бацькі Клер і раптам вярнулася. Бэатрыс усё гэтак жа любіць прыгожае жыццё і не любіць абяцанняў. Яна прыйшла, каб папрасіць прабачэння і дапамогі.
рэж. Мартэн Право (Martin Provost), 2017 г. , Францыя
У ролях: Катрын Дэнёў (Catherine Deneuve), Катрын Фро (Catherine Frot), Кантэн Дальмэр (Quentin Dolmaire), Мілен Дэманжо (Mylne Demongeot), Палін Эт’ен (Pauline Étienne), Адрэ Дана (Audrey Dana) ды інш.
23:45
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
02:10

Глядзі таксама
Каментары