Schedule of day 2018/11/11


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
09:05
Як змяняецца прырода цягам года, і як жывёльны свет жыве ды выжывае ў гэтых умовах? Кожная пара года спектакулярна змяняе нашую планету. Вясна абуджае прыроду і прыносіць новае жыццё. Лета – гэта час доўгіх дзён і багацця наваколля. Восень прыносіць найбольш захапляльныя перамены свету. Гэта таксама апошні шанец падрыхтавацца да зімы – магічнай і найбольш драматычнай пары.
09:55
Апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пахаваны не там, дзе належыць спачываць каралям пасля смерці, не ў кафедральным касцёле на Вавелі ў Кракаве, а ў каралеўскім замку ў Варшаве. Ды і гэтае пахаванне больш сімвалічнае, чым рэальнае. Чаму так адбылося? Чаму Варшава стала ўжо трэцім месцам ягонага спачыну? Чаму ў 1938 г. Сталін вырашыў перадаць труну з парэшткамі караля Польшчы? Чаму яе перавезлі не ва ўсыпальніцу каралёў на Вавель, а ў мястэчка Воўчын на Берасцейшчыне? Што знайшлі археолагі ў крыпце воўчынскага касцёла?
10:15
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
11:05
Кожны з нас адчувае гонар за тых нарадзінцаў Беларусі, якія зрабіліся сусветнымі знакамітасцямі. Тым часам ёсць выпадкі, калі на людзей, якія перавярнулі сусветную гісторыю, таксама моцна паўплывала Беларусь.
12:30
Віцебскія ліквідатары Анатоль Гняўко і Сяргей Іконнікаў згадваюць наступствы катастрофы ў Чарнобылі. Вы даведаецеся нязручную праўду, якую шмат гадоў хаваюць за афіцыйнаю прапагандаю. Спачатку – каб людзі хутчэй забыліся пра катастрофу 26 красавіка 1986 г. , цяпер – каб утрымаць у грамадстве ілюзію мірнага атаму. У кантэксце будоўлі новай атамнай электрастанцыі ўспаміны гучаць як перасцярога, і не ўсе гатовыя яе пачуць.
рэж. Алена Сцяпанава, 2018 г. , Беларусь
12:45
Праграма “Вяскоўцы” высвятляла, як жыве і працуе вясковая арганістка. Вядоўца Віктар Шукеловіч пры нагодзе сам павучыўся граць на аргане і спяваць.
13:20
У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live гучыць новы беларускі соўл гурт Dee Tree з чароўным вакалам беларускі з эфіопскімі каранямі Валерыі Дэле. Каманда паўстала сёлета і ўжо займела багата прыхільнікаў ды зрабілася жаданым госцем на буйных фэстах. Прагучаць песні, якія маюць увайсці ў іхны дэбютны альбом, а таксама адмыслова для гледачоў праграмы творчы эксперымент у злучэнні соўл – музыкі з беларускай этнікаю.
14:35
Як стварылі мабільны тэлефон, і як ён змяніў паводзіны чалавека ды грамадства? Вы пабачыце лабараторыю, дзе распрацавалі тэхналогію сотавага тэлефона. Марцін Купэр з кампаніі “Motorola” тлумачыць, як ён зрабіў першы ў свеце званок з дапамогаю сотавага тэлефона, а Ёрма Олліла апісвае, як кампанія “Nokia” перайшла ад аналагавых да лічбавых сотавых тэлефонаў.
рэж. Маньнус Шэстрэм (Magnus Sjostrom), 2014 г. , Швецыя
15:35
Узімку 1918 г. маладзенькія і наіўныя сёстры міласэрнасці добраахвотна накіроўваюцца ў палявы шпіталь ля самога фронту. Гэты крок яны ўспрымаюць не толькі як патрыятычны абавязак, але і як рамантычную прыгоду. Рэальныя варункі працы моцна адрозніваюцца ад уяўленняў дзяўчат. Акурат у гэты час баі на фронце робяцца ўсё больш інтэнсіўныя. Шпіталь рыхтуецца да эвакуацыі. Дзяўчаты пастанаўляюць застацца, не ведаючы, што сутыкнуцца з самым складаным выпрабаваннем у сваім жыцці.
Фільм узнік паводле кнігі Мэльхіёра Ваньковіча “Шпіталь у Ціхінічах”.
рэж. Ежы Вуйцік (Jerzy Wójcik), 1999 г. , Польшча
У галоўных ролях: Аліцыя Бахледа – Цурусь (Alicja Bachleda – Curuś), Аґнешка Сітэк (Agnieszka Sitek), Кінґа Прайс (Kinga Preis), Андрэй Ягораў (Андрей Егоров).
16:55
Джэма Фостэр – узорная жонка, маці і шанаваная калегамі доктарка. Ейны муж бізнесовец, якога часта няма ўдома. Аднойчы Джэма знаходзіць на шаліку каханага доўгі белы волас. Збянтэжаная жанчына пачынае заўважаць дробныя рэчы, якія могуць пацвердзіць здраду мужа…
17:55
Продкі звычайнага амерыканца Энтані Адамскага паходзяць з Польшчы, і адным з іх быў жаўнер гэтак званай Сіняй арміі, Ян. Апроч здымка ў вайсковай уніформе пра Яна засталося вельмі мала звестак, і Энтані пастанаўляе аднавіць біяграфію свайго прадзеда паводле дакументаў у архівах польскіх арганізацыяў у Амерыцы. Падарожжа па слядах прадзеда заводзіць яго спярша ў Канаду, а ўрэшце і ў Польшчу.
рэж. Робэрт Ваховяк (Robert N. Wachowiak), 2017 г. , ЗША – Польшча
18:50
Лета 1915 года. Царская армія адступае з заходніх губерняў Расейскай імперыі, пакідаючы немцам спаленую зямлю. Царскія ўлады высяляюць сялянскія семі, некаторыя ўцякаюць самыя, гараць цэлыя вёскі. Сотні тысячаў вазоў цягнуцца на ўсход. Яны запаўняюць дарогі, праціскаючыся паміж ваеннымі калонамі. Пануе пекла: эпідэмія тыфу і халеры, спёка, нястача пітной вады, голад, абстрэлы ды бамбаванне з боку немцаў. Агромністая тэрыторыя сучаснага Падляшша, абшары вакол Любліну і Хэлму, іншыя заходнія рэгіёны Расейскай імперыі ды ў меншай ступені цэнтральнай Польшчы пусцеюць. Уцекачы перадусім праваслаўныя беларусы, украінцы ды расейцы (прыблізна 70 %), а таксама палякі (12 %), габрэі, літоўцы, латышы ды армяне. Паводле ацэнак гісторыкаў, свае дамы пакінулі прыблізна тры мільёны чалавек. Гэта была самая маштабная прымусовая міграцыя ў ХХ ст. у гэтай частцы Еўропы. Тыя, хто перажыў кашмарнае падарожжа, дайшлі да Дону, Сібіры, Каўказу і Сярэдняй Азіі. Там яны перажылі дзве рэвалюцыі, а таксама крывавую грамадзянскую вайну. Праз 57 гадоў яны вярнуліся ў свае вёскі, ужо ў адроджанай Польшчы…
рэж. Юрый Каліна (Jerzy Kalina), 2010 г. , Польшча
19:40
Ці існуюць у нашай краіне прыватныя дзіцячыя садкі? У чым іх асноўнае адрозненне ад дзяржаўных? Колькі могуць такія дашкольныя ўстановы каштаваць бацькам? Што значыць працаваць з дзецьмі па сістэме Мантэсоры?
20:05
У восеньскім сезоне у Міністэрстве Праўды мяркуецца ўвесці Дэпартамент Чэсных разследванняў, дзе злачынцы ад улады беспаспяхова будуць лавіць самі сябе, а нашага хлопчыка, Вовачку, чэкісты прымусяць стаць сакрэтным агентам і ўкараніцца ў банду карупцыянераў.
За ўсёй беларускай рэчаіснасцю зверху, употайкі, будзе назіраць іншаземная цывілізацыя і рабіць свае высновы.
20:25
Першае сентыментальнае кулінарнае шоу. Госця праграмы, Меліціна Станюта, распавядае пра сваю нелюбімую ежу з дзяцінства. Два шэф – кухары спрабуюць прыгатаваць страву так, каб удзельнікі праграмы папрасілі дабаўку. Пераможцу кулінарнага двубою абярэ зорная госця праграмы ды яе сябры ў студыі.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
“Размова дня”: вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:40
Маладая Анна пакутуе праз гібель на вайне жаніха, 23 – гадовага скрыпача Франца. Яна працягнула жыць адна. Аднойчы на могілках Анна сустракае маладзёна, які таксама прыйшоў наведаць палеглага Франца. Ён зменіць жыццё Анны назаўжды.
рэж. Франсуа Азон (Franois Ozon), 2016 г. , Францыя
У ролях: Паўля Бээр (Paula Beer), П’ер Нінэ (Pierre Niney), Мары Ґрубэр (Marie Gruber), Ёган фон Бюлаў (Johann von Bülow).
23:35
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
23:55
У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live гучыць новы беларускі соўл гурт Dee Tree з чароўным вакалам беларускі з эфіопскімі каранямі Валерыі Дэле. Каманда паўстала сёлета і ўжо займела багата прыхільнікаў ды зрабілася жаданым госцем на буйных фэстах. Прагучаць песні, якія маюць увайсці ў іхны дэбютны альбом, а таксама адмыслова для гледачоў праграмы творчы эксперымент у злучэнні соўл – музыкі з беларускай этнікаю.
01:10
рэж. Матыяс Шміт (Matthias Schmidt), 2014 г. , Нямеччына
У Шэран Тэйт – амерыканскай мадэлі і акторкі, якую лічылі сімвалам 1960 – ых, – была выдатная кар’ера, сям’я, здавалася, шчаслівае замуства. Аднак здарылася надзвычайнае: улетку 1969 – га яе знайшлі забітаю ва ўласным доме. Таксама аказаліся забітымі і ўсе госці, што ў той вечар наведвалі яе. Жорсткасць, з якою было здзейсненае злачынства, выклікала ў амерыканскім грамадстве шок: Шэран была на дзявятым месяцы цяжарнасці. У забойстве пачынаюць падазраваць ейнага мужа – скандальнага рэжысёра з сусветным імем Романа Паляньскага, прэса распаўсюджвае неверагодныя чуткі пра іхнае асабістае жыццё. Аднак праўда аказалася яшчэ больш жахліваю, чымся маглі ўявіць сабе газетчыкі
02:35

Глядзі таксама
Каментары