Schedule of day 2018/11/10

07:00
Інфармацыйна – публіцыстычны блок – гэта амаль 3 гадзіны навінаў і аналітыкі. Распачынае трансляцыю расейскамоўная праграма “ВОТ ТАК”, якая апавядае (не толькі беларускім гледачам) пра найбольш важныя падзеі ў Беларусі, Расеі, Украіне ды іншых постсавецкіх краінах, але не абмінае і значных падзеяў з рэшты свету. Апроч таго – штодзённыя жывыя ўключэнні расейскамоўнай службы BBC! Эстафету пераймае “Студыя Белсат”, якая ёсць міксам кароткіх найважнейшых навінаў з Беларусі і свету, двух – трох “Гарачых каментароў” на самыя актуальныя тэмы, агляду медыяў, у тым ліку матэрыялаў сайту “Белсату”, no comment – аў, відэаапытанняў і прагнозу надвор’я. Да таго ж “Студыя Белсат” прапаноўвае ўвазе гледачоў шэраг кароткіх тэматычных праграмаў: агляд культурнага жыцця Беларусі, “Дэвайс” (навіны свету навукі ды разнастайных прыладаў) ды пятнічнаы іранічны агляд падзеяў тыдня з самым папулярным відэаблогерам краіны NEXTAм “Суб’ектыў”. Падсумоўвае навіны дня штодзённа традыцыйна “Абектыў” – галоўная інфармацыйная праграма “Белсату”. Адразу пасля яго – “Размова дня”: вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. А таксама штодня легендарная беларуская тэлепраграма з аглядам падзеяў кіно, музыкі ды мастацтва: “Відзьмо – невідзьмо +” з адным з самых распазнавальных вядоўцаў у гісторыі беларускага тэлебачання – Сяргеем Філімонавым.
07:05

08:05
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:30
Кожны з нас адчувае гонар за тых нарадзінцаў Беларусі, якія зрабіліся сусветнымі знакамітасцямі. Тым часам ёсць выпадкі, калі на людзей, якія перавярнулі сусветную гісторыю, таксама моцна паўплывала Беларусь.
10:00
Афрыка гэта адзін з найбольш захапляльных кантынентаў на нашай планеце. Дзікі, небяспечны, але таксама незвычайна прыгожы і поўны жыцця. Аўтары серыялу падарожнічаюць па Афрыцы і паказваюць усё самае новае, нечаканае ды ўнікальнае. 2013, Вялікая Брытанія
12:00
Як змяняецца прырода цягам года, і як жывёльны свет жыве ды выжывае ў гэтых умовах? Кожная пара года спектакулярна змяняе нашую планету. Вясна абуджае прыроду і прыносіць новае жыццё. Лета – гэта час доўгіх дзён і багацця наваколля. Восень прыносіць найбольш захапляльныя перамены свету. Гэта таксама апошні шанец падрыхтавацца да зімы – магічнай і найбольш драматычнай пары.
12:55
Кут глеістых сажалак… Жыхары вёсак на Меншчыне скардзяцца на невыносны смурод.
Як дыхаецца ў сталіцы?… Гараджане пра якасць паветра.
Мізер за траўму… Былы працаўнік Менскага заводу шасцЕрняў дамагаецца кампенсацыі.
Безадказнасць і самасуд… Чарговы выпадак жорсткага абыходжання з жывёлаю.
Горкая перамога… Дворніка з Бабруйску, які дамогся вяртання прэміі, звольнілі.
13:55
Псіхалагічны шпіёнскі серыял паводле аднайменнага раману Віктара Суворава. Таталітарныя рэжымы трымаюцца на плячах сваіх адданых абаронцаў. А для гэтага такіх слепа адданых агентаў трэба належным чынам выхаваць…
15:40
ГДР, канец 1970 – ых гг. Нэлі Зэнф праводзіць на кангрэс свайго сябра – расейскага фізіка Васіля Баталава. Пазней яна атрымлівае паведамленне, што Васіль загінуў на радзіме ў аварыі. Каб уцячы ад душэўнага болю і допытаў усходненямецкіх спецслужбаў, Нэлі падае хадайніцтва на выезд у ФРГ і пасля двух гадоў чакання з’язджае з сынам Аляксеем. Здавалася б, час уздыхнуць з палёгкаю. Але іх чакаюць новыя выпрабаванні. Жыццё ў прыёмным лагеры, цьмяныя перспектывы, допыты з боку заходніх спецслужбаў. Ад Нэлі патрабуюць інфармацыі пра Васіля, якога падазраюць у шпіянажы, за ёю сочаць. Усё гэта нагадвае ёй Усходнюю Нямеччыну, адкуль яна гэтак імкнулася ўцячы
рэж. Крыст’ян Швохаў (Christian Schwochow), 2013 г. , Нямеччына
У галоўных ролях: Ёрдыс Трыбэль (Jördis Triebel), Трыстан Ґёбэль (Tristan Göbel), Джэкі Іда (Jacky Ido), Александэр Шээр (Alexander Scheer).
17:20
1. У Рызе жыве мастачка Ганна Пэйпіня. Расла яна на Магілёўшчыне, але з ранніх гадоў жадала развіваць талент у Латвіі. Цяпер Рыга зрабілася для спадарыні Ганны домам, але яна не забываецца на мясціны дзяцінства. Пра беларускую мастачку ў Латвіі рэпартаж Рафала Андрасюка.
2. У Кіеве адбыўся шаснаццаты міжнародны фестываль праваслаўнага кіно Пакроў. Цягам падзеі паказалі семдзесят фільмаў з дзевяці краін свету, у тым ліку пяць беларускіх стужак, звязаных з праваслаўнаю тэматыкаю. Што і чаму знялі ды прывезлі ў сталіцу Украіны беларускія рэжысёры? Пра гэта ў рэпартажы Адэлі Дубавец.
3. Вакалістка Вераніка Круглова жывучы ў Берліне працягвае спяваць у заснаваным яшчэ ў дзевяностыя праекце Kriwi. Да таго ж улучаецца ў тэатральныя праекты рэжысёра Змітра Чарткова. Што з гэтага атрымліваецца? У матэрыяле Рафала Андрасюка.
17:45
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
19:25
Як стварылі мабільны тэлефон, і як ён змяніў паводзіны чалавека ды грамадства? Вы пабачыце лабараторыю, дзе распрацавалі тэхналогію сотавага тэлефона. Марцін Купэр з кампаніі “Motorola” тлумачыць, як ён зрабіў першы ў свеце званок з дапамогаю сотавага тэлефона, а Ёрма Олліла апісвае, як кампанія “Nokia” перайшла ад аналагавых да лічбавых сотавых тэлефонаў.
рэж. Маньнус Шэстрэм (Magnus Sjostrom), 2014 г. , Швецыя
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live гучыць новы беларускі соўл гурт Dee Tree з чароўным вакалам беларускі з эфіопскімі каранямі Валерыі Дэле. Каманда паўстала сёлета і ўжо займела багата прыхільнікаў ды зрабілася жаданым госцем на буйных фэстах. Прагучаць песні, якія маюць увайсці ў іхны дэбютны альбом, а таксама адмыслова для гледачоў праграмы творчы эксперымент у злучэнні соўл – музыкі з беларускай этнікаю.
21:45
Узімку 1918 г. маладзенькія і наіўныя сёстры міласэрнасці добраахвотна накіроўваюцца ў палявы шпіталь ля самога фронту. Гэты крок яны ўспрымаюць не толькі як патрыятычны абавязак, але і як рамантычную прыгоду. Рэальныя варункі працы моцна адрозніваюцца ад уяўленняў дзяўчат. Акурат у гэты час баі на фронце робяцца ўсё больш інтэнсіўныя. Шпіталь рыхтуецца да эвакуацыі. Дзяўчаты пастанаўляюць застацца, не ведаючы, што сутыкнуцца з самым складаным выпрабаваннем у сваім жыцці.
Фільм узнік паводле кнігі Мэльхіёра Ваньковіча “Шпіталь у Ціхінічах”.
рэж. Ежы Вуйцік (Jerzy Wójcik), 1999 г. , Польшча
У галоўных ролях: Аліцыя Бахледа – Цурусь (Alicja Bachleda – Curuś), Аґнешка Сітэк (Agnieszka Sitek), Кінґа Прайс (Kinga Preis), Андрэй Ягораў (Андрей Егоров).
23:05
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
23:55
Псіхалагічны шпіёнскі серыял паводле аднайменнага раману Віктара Суворава. Таталітарныя рэжымы трымаюцца на плячах сваіх адданых абаронцаў. А для гэтага такіх слепа адданых агентаў трэба належным чынам выхаваць…
01:35

Глядзі таксама
Каментары