Schedule of day 2018/11/04


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
09:00
Як змяняецца прырода цягам года, і як жывёльны свет жыве ды выжывае ў гэтых умовах? Кожная пара года спектакулярна змяняе нашую планету. Вясна абуджае прыроду і прыносіць новае жыццё. Лета – гэта час доўгіх дзён і багацця наваколля. Восень прыносіць найбольш захапляльныя перамены свету. Гэта таксама апошні шанец падрыхтавацца да зімы – магічнай і найбольш драматычнай пары.
09:55
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
11:40
Праграма “Вяскоўцы” рыхтуе чарговую справаздачу з Польшчы. Гэтым разам вядоўца Віктар Шукеловіч дапамагаў на будове, капаў бульбу, запякаў яе на вогнішчы і вучыўся граць на расчосцы.
13:30
Шэрлак Голмз застаецца адным з самых вядомых літаратурных герояў. Навукоўцы з NASA, культуразнаўцы і дэтэктывы распавядаюць, як аповесці Артура Конан Дойла спрычыніліся да развіцця шмат якіх галінаў навукі ды чаму гэтая постаць па – ранейшаму адыгрывае важную ролю і робіцца папулярнаю сярод чарговых пакаленняў. Архіўныя запісы Артура Конан Дойла, інтэрв’ю, рэканструкцыі падзеяў і фрагменты апошніх фільмаў пра Шэрлака Голмза ствараюць вобраз сапраўднага жыцця выдуманай постаці.
рэж. Ґэры Лэнґ (Gary Lang), 2012 г. , Канада
14:25
Парыжскіх паліцыянтаў падчас аперацыі супраць рабаўнікоў банку атакуе снайпер – злодзеі ўцякаюць з месца злачынства. Камісар Матэі па ананімным тэлефанаванні арыштоўвае падазраванага стралка, аднак таму ўдаецца ўцячы. Камісар ідзе па слядах снайпера і даведваецца, што той вінны ў смерці ягонага сына падчас спецаперацыі ў Афганістане. Цяпер для камісара расследаванне робіцца асабістым.
рэж. Мікеле Плячыда (Michele Placido), 2012 г. , Бельгія – Італія – Францыя
У ролях: Даньель Атэй (Daniel Auteuil), Мат’ё Касавіц (Mathieu Kassovitz), Алівіе Ґурмэ (Olivier Gourmet), Франсіс Рэно (Francis Renaud), Нікаля Брыянсон (Nicolas Briancon).
16:00
Серыял ВВС. Джэма Фостэр гэта ўзорная жонка, маці ды шанаваная калегамі лекарка. Яе муж бізнэсмэн, якога часта няма дома. Аднойчы Джэма знаходзіць на шаліку каханага доўгі белы волас. Збянтэжаная жанчына пачынае заўважаць дробныя рэчы, якія могуць пацвердзіць здраду мужа…
18:05
13 траўня 1917 г. дзецям з’явілася Маці Божая Фацімская. І ў гэты ж дзень Уладзімір Ленін уехаў на кані ў касцёл Беззаганнага Зачацця ў Маскве. Такім чынам, менавіта гэты дзень стаўся пунктам адліку новай і страшнай эпохі бальшавізму, калі ў рэпрэсіях былі знішчаныя каля 100 мільёнаў чалавек. Рэпрэсіі закранулі ўсе пласты насельніцтва Беларусі, але мы хацелі б распавесці толькі пра адзін бок гэтае з’явы пра спробу знішчыць каталіцкі касцёл. Пра тых, хто пацярпеў у гэтай вайне. Пра звычайных людзей, якія баранілі сваіх ксяндзоў і свае касцёлы. Простымі словамі яны распавядаюць гісторыі, ад якіх па спіне бягуць мурашкі. Што адбывалася з касцёламі за савецкім часам? Чаму і як іх вынішчалі? І адкуль у людзях бралася смеласць супрацьстаяць сістэме?
рэж. Кацярына Гусева, 2018 г. , Беларусь
20:00
У восеньскім сезоне у Міністэрстве Праўды мяркуецца ўвесці Дэпартамент Чэсных разследванняў, дзе злачынцы ад улады беспаспяхова будуць лавіць самі сябе, а нашага хлопчыка, Вовачку, чэкісты прымусяць стаць сакрэтным агентам і ўкараніцца ў банду карупцыянераў.
За ўсёй беларускай рэчаіснасцю зверху, употайкі, будзе назіраць іншаземная цывілізацыя і рабіць свае высновы.
20:25
Першае сентыментальнае кулінарнае шоу. Госці праграмы, гурт Акутэ, распавядае пра сваю нелюбімую ежу з дзяцінства. Два шэф – кухары спрабуюць прыгатаваць страву так, каб госці праграмы папрасілі дабаўку. Пераможцу кулінарнага двубою абярэ зорны дуэт праграмы ды іх сябры ў студыі.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
“Размова дня”: вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:40
Гісторыя кахання дваіх парыжанаў – багемнага піяніста Сашы ды маці траіх дзяцей Шарлёт. Што можа лучыць настолькі розных людзей? Саша жыве сённяшнім днём – “без будзільніка, падаткаў і абцяжарвальных сувязяў”, ненавідзіць дзяцей, вечарамі грае для душы ў джаз – клубе ды весяліцца ў кампаніі сяброў і 25 – гадовых дзевак на адную ноч. Жыццё Шарлёт цалкам занятае кар’ерай і гадаваннем дзяцей ад двух мужоў, апошні з якіх – халодны бізнес – магнат Ален Пош. Шарлёт цяпер працуе на яго і таму паслухмяна працягвае граць для бамонду ролю ягонае жонкі на выставах сучаснага мастацтва, якія яна ладзіць на грошы бізнесу Поша. Але прыходзіць каханне, і жыццё Сашы ды Шарлёт пачынае змяняцца… Ці да лепшага?
рэж. Джэймз Ют (James Huth), 2012 г. , Францыя
У галоўных ролях: Сафі Марсо (Sophie Marceau), Ґад Эльмале (Gad Elmaleh).
23:30
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
01:05
рэж. Анэтэ Баўмайстэр (Annette Baumeister), 2014 г. , Нямеччына
Легенда Галівуду Нэталі Ўуд пачала здымацца яшчэ ў маленстве. Аднак не кожнаму юнаму таленту ўдаецца застацца ў індустрыі кіно. Нэталі літаральна на здымачнай пляцоўцы вырасла ў сапраўдную кіназорку: яна тройчы намінавалася на “Оскар”. Фільмы з ейным удзелам былі і застаюцца папулярнымі: “Бунтаўнік без прычыны”, “Вялікія гонкі”, “Ўэстсайдская гісторыя” ўвайшлі ў залаты фонд сусветнага кінематографу. Аднак за вонкавым бляскам і бездакорным вобразам кінадзіва старанна хавала свае асабістыя перажыванні. Пра Нэталі Ўуд апавядаюць сястра Лана, ейны біёграф, вядомая амерыканская пісьменніца Сьюзан Фінстад, сябар дзяцінства Эд, калегі. Загінула акторка ў 1981 г. пры нявысветленых акалічнасцях, нібы здзейсніўшы даўняе змрочнае прадказанне…
02:35

Глядзі таксама
Каментары