Schedule of day 2018/10/28


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:25
“Як ловяцца мышы”. Качка Матыльда прапаноўвае суседскай котцы Ліндзе лавіць мышэй не паасобку, а гуртам – загнаўшы ў ваду, але плёну гэта не прыносіць.
09:05
Другі сезон вядомага серыялу Блакітная планета. Гісторыі магічнага свету акіянаў, знятых пры дапамозе найноўшых тэхналогіі. Падарожжа ад палярных мораў да цудоўных каралавых рыфаў. Акіяны займаюць каля 70% паверхні нашай планеты, але да гэтай пары гэта найменш даследаваная частка Зямлі. Блакітная планета ІІ гэта прэзентацыя новых, неверагодных адкрыццяў. У сямі серыях серыялу мы пабачым акіяны, узбярэжжы, падводныя сады, найглыбейшыя часткі акіяну а таксама паразважаем пра будучыню гэтай экасістэмы.
09:55
Пра тое, што 29 чэрвеня 1941 г. Савет народных камісараў СССР і ЦК ВКП(б) выдалі дырэктыву, у якой заклікалі партыйныя арганізацыі распачаць падпольную ды партызанскую барацьбу ў раёнах, пакінутых Чырвонай арміяй пры адступленні.
10:15
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
11:10
Кожны з нас хацеў бы зарабляць як мага больш грошай. Доўгі час нам абяцаюць запаветныя “па 500”, але і гэта, мякка кажучы, маюць не шмат хто. Прычым не долараў, а нават і рублёў. Якія заробкі рэальна атрымліваюць звычайныя беларусы?
12:35
Вуліца замест падзякі. Сем’ям былых ратавальнікаў пагражае высяленне. Хацела як лепш. Заканадаўства не на баку шматдзетнай маці. Балючае пытанне. Беларусы – пра развязанне жыллёвых праблемаў. Хата не для жыцця. Інвалід – вазочнік не можа дачакацца дапамогі ад чыноўнікаў. Небяспечная пераправа. Жыхары Хорску просяць пабудаваць сталы мост.
13:00
Праграма “Вяскоўцы” наведала родную вёску беларускага касманаўта Пятра Клімука. Вядоўца Віктар Шукеловіч спаткаўся з аднавяскоўцамі славутага беларуса ды ягонай роднаю сястрою.
14:30
У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live выступіць новая зорка Беларускай Оперы Маргарыта Ляўчук. Акрамя арыяў спявачка падрыхтавала для гледачоў некалькі музычных сюрпрызаў. У шчырай размове з Міраю Шульц яна зруйнуе стэрэатыпы пра беларускую оперу, распавядзе, як дае рады з мужчынскаю ўвагаю, ды што слухае з сучаснай музыкі.
14:50
Партрэт сучаснага японскага грамадства ў ракурсе сексуальных і любоўных зносінаў. Моладзь не спяшаецца развітвацца з цнатлівасцю. Вырасла пакаленне геймераў, якія аддаюць перавагу не рэальным людзям, а персанажам камп’ютарных гульняў. Электронныя сродкі камунікацыі не толькі збліжаюць, але і аддаляюць людзей, якія ўсё радзей бачацца офлайн ды займаюцца сексам, прынамсі адно з адным, а не ў рэжыме “сола”. Эмансіпаваныя японкі не спяшаюцца са шлюбам і дзецьмі, бо гэта часта азначае канец кар’еры. Дый мужчыны пасля крызісу 1990 – ых гг. менш схільныя браць на сябе адказнасць за стварэнне і ўтрыманне сям’і. Вынікам усяго гэтага сталася імклівае скарачэнне нараджальнасці: паводле прагнозаў, да 2060 г. насельніцтва Японіі паменее на 30 %. І цалкам магчыма, што сексуальныя ды любоўныя тэндэнцыі гэтага развітога грамадства неўзабаве праявяцца і ў іншых краінах свету.
рэж. Сара Фурнье (Sarah Fournier), 2018 г. , Францыя
15:55
Калумбійская медсястра Марыя страціла дачку праз трох ваеўнікоў, яна выпраўляецца на іспанскія Канарскія астравы разам з малодшым сынам, каб знайсці забойцаў і адпомсціць. Яна захоўвае здымак мужчыны з подпісам “Іван”, які знайшла ў сваім знішчаным доме. Ґансалё, школьны псіхолаг, далучаецца да ейных апантаных пошукаў. Між тым, у адным з куткоў вострава Іван і ягоная дзяўчына Вэро яшчэ не ведаюць, што іхнае жыццё неўзабаве кардынальна зменіцца.
рэж. Андрэс Люке (Andrs Luque), Самуэль Марцін Матэас (Samuel Martn Mateos), 2015 г. , Іспанія
У ролях: Хуана Акоста (Juana Acosta), Кармэлё Ґомэс (Carmelo Gómez), Адрыяна Угартэ (Adriana Ugarte), Фэлікс Ґомэс (Flix Gómez), Тоні Акоста (Toni Acosta).
17:40
Брытанская камедыйная меладрама. 1936 год. Удава Луіза Даррэлл вырашае пераехаць разам з дзецьмі на выспу Корфу. Там сям’я стараецца пачаць жыццё наноў…
18:25
Анексія Крыму і падзеі ў пауднёва – ўсходняй Украіне выклікалі трывогу ў жыхароў іншых памежных з Расеяй абшараў. Фінляндыя, якая мае найдаўжэйшую з усіх краінаў заходняга свету мяжу з Расеяй, дбае пра сваю бяспеку, ствараючы разам з ЕЗ і NATO Цэнтр супрацьдзеяння гібрыдным пагрозам. Які сярод іншага пакліканы супрацьстаяць агрэсіўным дзеянням у інфармацыйнай прасторы.
рэж. Ляўрэнс Хрунэвэлд (Laurens Groeneveld), Майка Вілляруб’я (Mayca Villarrubia), 2018 г. , Фінляндыя
19:00
У 1937 годзе ў Менску на “законнай” падставе расстралялі бальшыню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку паэтаў. Праз некалькі гадоў iхныя імёны былі рэабілітаваныя. Аднак, не зважаючы на гэта, амаль усе яны дасюль у забыцці. Праз 80 гадоў пасля трагедыі маладая сцэнарыстка пачынае па крупінках збіраць партрэт гэтых паэтаў… Кiм былі гэтыя людзі? Якія былі іхныя асабістыя дзівацтвы? Чым яны натхняліся, пра што марылі і сумавалі, які быў іхны побыт у 1920 – 30 – ыя гады?
рэж. Ілля Бажко, сцэнар Марта – Дарыя Клінава, 2017 г. , Беларусь
20:00
У восеньскім сезоне у Міністэрстве Праўды мяркуецца ўвесці Дэпартамент Чэсных разследванняў, дзе злачынцы ад улады беспаспяхова будуць лавіць самі сябе, а нашага хлопчыка, Вовачку, чэкісты прымусяць стаць сакрэтным агентам і ўкараніцца ў банду карупцыянераў.
За ўсёй беларускай рэчаіснасцю зверху, употайкі, будзе назіраць іншаземная цывілізацыя і рабіць свае высновы.
20:25
Першае сентыментальнае кулінарнае шоу. Госця праграмы, Каця Цікота, распавядае пра сваю нелюбімую ежу з дзяцінства. Два шэф – кухары спрабуюць прыгатаваць страву так, каб госць праграмы папрасіў дабаўку. Пераможцу кулінарнага двубою абярэ зорная госця праграмы ды яе сябры ў студыі.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У дыскусіі бяруць удзел гісторыкі з Беларусі, Украіны, ЗША і Расеі.
22:05
Гісторыі трох маладых эмігрантаў, якія спрабуюць знайсці сваё месца ў лепшым свеце… У Польшчы. Жанна ўцякла з дачкою з Беларусі, пакінуўшы мужа – вядомага апазіцыянера. Азам супрацоўнічаў з польскім войскам у Афганістане як перакладчык, за што яго палічылі здраднікам. Цяпер ён спрабуе даць рады з ваеннаю траўмаю. Адрынутая сям’ёю, Вера зехала з Украіны, каб пачаць новае жыццё, але раптам мінулае пачынае даганяць яе.
рэж. Эльжбета Бэнкоўска (Elżbieta Benkowska), Міхал Ваўжэцкі (Michał Wawrzecki), 2015 г. , Польшча
23:30
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
23:45
У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live выступіць новая зорка Беларускай Оперы Маргарыта Ляўчук. Акрамя арыяў спявачка падрыхтавала для гледачоў некалькі музычных сюрпрызаў. У шчырай размове з Міраю Шульц яна зруйнуе стэрэатыпы пра беларускую оперу, распавядзе, як дае рады з мужчынскаю ўвагаю, ды што слухае з сучаснай музыкі.
01:05
рэж. Матыяс Шміт (Matthias Schmidt), 2013 г. , Нямеччына
Тэлеканал Arte даследуе лёс Уладзіміра Высоцкага, постаць якога сімвалізуе дух свабоды ў часы брэжнеўскага застою. Ягоныя песні спяваліся і слухаліся на тысячах кухняў, магнітазапісы канцэртаў разыходзіліся ў мільёнах самаробных копіяў, людзі натоўпамі хадзілі на спектаклі ды фільмы з ягоным удзелам. Заўчасная смерць легендарнага артыста шакавала ўвесь СССР.
02:00
Чаму людзі вераць у гараскопы, хоць даўно забыліся, што такое алхімія? Чаму сапраўднаму астраному заўжды не стае ночы? Перш як набываць тэлескоп і глядзець на неба, трэба ведаць, што ты хочаш там убачыць. Госць Зорнае студыі – астраном і фатограф Віктар Малышчыц, аўтар роліку «Беларусь: у абдымках зорак». «Калі географ паказвае, якая нашая зямля, то астраном пашырае светапогляд да маштабаў сусвету. Мы пачынаем разумець, дзе нашае месца ў ім».
02:30

Глядзі таксама
Каментары