Schedule of day 2018/10/21


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:45
Пасля хваробы памірае Валіцкі. Адам Бзоўскі, нягледзячы на вяртанне да цывілізацыі, надалей жыве ў сваім уласным свеце. Бася паказвае яму мясціны, дзе бацька бываў перад трагічнай экспедыцыяй.
09:15
Другі сезон вядомага серыялу Блакітная планета. Гісторыі магічнага свету акіянаў, знятых пры дапамозе найноўшых тэхналогіі. Падарожжа ад палярных мораў да цудоўных каралавых рыфаў. Акіяны займаюць каля 70% паверхні нашай планеты, але да гэтай пары гэта найменш даследаваная частка Зямлі. Блакітная планета ІІ гэта прэзентацыя новых, неверагодных адкрыццяў. У сямі серыях серыялу мы пабачым акіяны, узбярэжжы, падводныя сады, найглыбейшыя часткі акіяну а таксама паразважаем пра будучыню гэтай экасістэмы.
10:05
Пра тое, што пасля інкарпарацыі Заходняй Беларусі ў склад СССР новыя ўлады, праводзячы нацыяналізацыю і калектывізацыю на далучаных тэрыторыях, перайшлі да суворых рэпрэсіяў супраць “класавых ворагаў”.
10:25
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
11:20
У выпуску мы прааналізуем як знешнеэканамічныя працэсы будуць адлюстроўвацца на Беларусі і беларусах у агляднай будучыні. Прагнозы па сусветнай эканоміцы і яе ўплыў на Беларусь мы абмяркуем з эканамістам Барталамэа Роза – партнёрам Нур’еля Рубіні, сусветна вядомага тым, што ён прадказаў крызіс 2008 і эканамічны бум 2014. Зараз Рубіні і Роза супольна распрацавалі новы прагноз, якім Роза дзеліцца ў эксклюзіўным інтэрв’ю нашай праграме. Якімі будуць сусветныя кошты нафты мы абмяркоўваем з дырэктарам аналізу нафтавых рынкаў агенцыі Ройтэрс Шакілам Бэгам. Наступствы падатковага манеўру ў Расеі для Беларусі падсумуюць беларускія аналітыкі Тацяна Манёнак і Вадзім Іосуб.
12:10
Праграма “Вяскоўцы” выправілася зноў у госці да суседзяў – гэтым разам у Літву. Як жывуць людзі ў ваколіцах Вільні, старой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, – глядзіце ў аўтарскай праграме Віктара Шукеловіча.
12:45
Новае выданне аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live будзе прысвечанае памяці Аляксандра Кулінковіча. У студыю завітаюць паплечнікі і сябры музыкі, каб згадаць пра лідара Neuro Dubel, які заўчасна пайшоў у іншы свет, і выканаць нажыва песні, без якіх немагчыма ўявіць беларускую музыку. У праграме возьмуць удзел Ігар Варашкевіч, Лявон Вольскі, Лэслі Найф, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Зоя Сахончык і ўдзельнікі апошняга складу Neuro Dubel.
Прэм’ера выдання 20 кастрычніка, напярэдадні вялікага канцэрту памяці ў Менску.
14:25
Парадокс, але радзіма “Кама Сутры”, Тадж – Махалу і Балівуду – краіна суворых забаронаў ды рэгламентавання сексуальных зносінаў. Дотыкі на людзях, размовы пра гэта, а таксама аднаполыя, дашлюбныя і міжкаставыя любошчы не дапушчальныя ў індыйскай культуры. Бывае, разнакаставыя пары ўцякаюць, употай бяруць шлюб у Нью – Дэлі і жывуць, адарваныя ад сем’яў ды грамадства. Але дзевяць вяселляў з дзесяці ладзяцца па сватанні. Такі шлюб уяўляе з сябе ўгоду паміж сямейнымі кланамі і каштуе нятанна – найперш, сям’і нявесты; таму нешчаслівымі лічаць дзяўчат без пасагу. Праз гэта цяжарныя на дзяўчат жанчыны часта робяць спарон, а збяднелыя сем’і кідаюць сваіх дачок. Сёння ў Індыі найбольшая ў свеце дыспрапорцыя паміж мужчынскім і жаночым насельніцтвам.
рэж. Сара Фурнье (Sarah Fournier), 2018 г. , Францыя
15:20
Лондан, 1960 г. Прыбіральнік у офісе буйной ювелірнай кампаніі задумвае яе абрабаваць. Мужчына прапрацаваў там 30 гадоў непрыкметна для ўсіх. Штовечар ён бачыць на працы менеджарку кампаніі, якая ў сваім упартым жаданні прасунуцца ўверх па кар’ернай лесвіцы забывае пра асабістае жыццё. Яна дапамагае прадумаць і зарганізаваць рабаванне стагоддзя.
рэж. Майкл Рэдфард (Michael Radford), 2000 г. , Вялікая Брытанія – Люксембург
У галоўных ролях: Дэмі Мур (Demi Moore) і Майкл Кейн (Michael Caine).
18:00
У сакавіку 2018 г. – у чарговую гадавіну анексіі Крыму – Уладзіміра Пуціна абралі на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін. Мала хто сумняваўся ў ягонай перамозе. Не зважаючы на значнае падзенне курсу рубля, рэцэсію ў эканоміцы ды санкцыі супраць Расеі, Пуцін перамагаў ува ўсіх рэйтынгах з падтрыманнем больш як 70 %. Разгон дэманстрацыяў, забойствы і напады на журналістаў, якія крытыкуюць Крэмль, не адварочваюць расейцаў ад Пуціна. На чым грунтуецца феномен папулярнасці такога супярэчлівага палітыка, і якім будзе ягоны чарговы прэзідэнцкі тэрмін?
рэж. Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk), 2018 г. , Польшча
18:50
рэж. Валерый Мазынскі, 2013 г. , Беларусь
Па вызваленні Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў у краі паступова адраджаецца нармальнае жыццё. Аднак з пэўнымі асаблівасцямі: аднавіліся савецкія парадкі, зноў разгарнуліся рэпрэсіі, пачалася татальная русіфікацыя, асабліва ў сістэме адукацыі. У адказ на гэта ўзнікае падпольная моладзевая арганізацыя – Саюз беларускіх патрыётаў. “Калі немцы нам не забаранялі вучыцца і ведаць сваю гісторыю, культуру, то чаму цяпер мы не можам гэтага рабіць?” – згадвае адна з гераінь фільму. Сябры арганізацыі, маладыя настаўнікі, змагаліся з ператварэннем Беларусі ў расейскую правінцыю, імкнуліся выхаваць нацыянальна свядомых дзяцей, хай і ў савецкіх школах. У 1947 годзе савецкія спецслужбы разграмілі Саюз, арыштаваўшы большасць яго сябраў. Траіх актывістаў чакаў смяротны вырак, аднак яго замянілі на 25 гадоў зняволення. На розныя тэрміны, ад 8 да 20 гадоў, асудзілі яшчэ чатыры дзясяткі маладзёнаў.
19:35
Колькі яек прыносіць пчаліная матка за месяц? Ад чаго лекуе сон на пчаліных вуллях? Чаму адзін мёд цякучы, а іншы цвёрды? Пчалярка Настасся Хаўрук здзіўляе дзівоснымі расповедамі пра неверагодны свет пчол вядоўцаў праграмы Алесю Літвіноўскую і Глеба Лабадзенку.
20:00
У восеньскім сезоне у Міністэрстве Праўды мяркуецца ўвесці Дэпартамент Чэсных разследванняў, дзе злачынцы ад улады беспаспяхова будуць лавіць самі сябе, а нашага хлопчыка, Вовачку, чэкісты прымусяць стаць сакрэтным агентам і ўкараніцца ў банду карупцыянераў.
За ўсёй беларускай рэчаіснасцю зверху, употайкі, будзе назіраць іншаземная цывілізацыя і рабіць свае высновы.
20:25
Першае сентыментальнае кулінарнае шоу. Госць праграмы, Віктар Марціновіч, распавядае пра сваю нелюбімую ежу з дзяцінства. Два шэф – кухары спрабуюць прыгатаваць страву так, каб госць праграмы папрасіў дабаўку. Пераможцу кулінарнага двубою абярэ зорны госць праграмы ды яго сябры ў студыі.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:40
На пачатку сваёй тэатральнай кар’еры Оскар, Макс і Віктар стварылі клоўнскае трыа “Бастэрз”. Іхныя сцэнкі былі астраўкамі свабоды пасярод ідэалагічнае дрыгвы камуністычнае Чэхаславаччыны. Але пазней паміж трыма клоўнамі здарылася нешта, што спрычыніла распад калектыву. Папулярныя клоўны доўгія гады не хацелі нават чуць адзін пра аднаго. Праз трыццаць гадоў Оскар вяртаецца з эміграцыі, каб скончыць мастацкую кар’еру ў Празе. Сустрэча з былымі калегамі вядзе да непазбежнага сутыкнення з мінулым. Лёс дае ім яшчэ адзін шанец.
рэж. Віктар Таўш (Viktor Tau), 2013 г. , Чэхія – Люксембург – Славаччына
У галоўных ролях: Дыд’е Фляман (Didier Flamand), Олдржых Кайзэр (Oldich Kaiser), Іржы Лабус (Ji Lbus), Жулі Фэр’е (Julie Ferrier), Каці Оўтынэн (Kati Outinen).
23:45
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:00
Новае выданне аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live будзе прысвечанае памяці Аляксандра Кулінковіча. У студыю завітаюць паплечнікі і сябры музыкі, каб згадаць пра лідара Neuro Dubel, які заўчасна пайшоў у іншы свет, і выканаць нажыва песні, без якіх немагчыма ўявіць беларускую музыку. У праграме возьмуць удзел Ігар Варашкевіч, Лявон Вольскі, Лэслі Найф, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Зоя Сахончык і ўдзельнікі апошняга складу Neuro Dubel.
Прэм’ера выдання 20 кастрычніка, напярэдадні вялікага канцэрту памяці ў Менску.
01:40
рэж. Ест Кніґе (Jost Knigge), 2013 г. , Нямеччына
Дакументальны цыкл прысвечаны бурлівым лёсам зорак кіно, музыкі і моды, якія зарана адышлі з гэтага свету пры трагічных абставінах. Былі іхныя смерці беспасярэднім вынікам яскравага, неўтаймоўнага жыцця ці гэтыя людзі сталіся ахвярамі ўласнага поспеху і славы? Другая серыя цыклу прысвечаная актору і музыку Рывэру Фініксу (1970 – 1993).
03:00

Глядзі таксама
Каментары