Schedule of day 2018/10/13

07:00
Інфармацыйна – публіцыстычны блок – гэта амаль 3 гадзіны навінаў і аналітыкі. Распачынае трансляцыю расейскамоўная праграма “ВОТ ТАК”, якая апавядае (не толькі беларускім гледачам) пра найбольш важныя падзеі ў Беларусі, Расеі, Украіне ды іншых постсавецкіх краінах, але не абмінае і значных падзеяў з рэшты свету. Апроч таго – штодзённыя жывыя ўключэнні расейскамоўнай службы BBC! Эстафету пераймае “Студыя Белсат”, якая ёсць міксам кароткіх найважнейшых навінаў з Беларусі і свету, двух – трох “Гарачых каментароў” на самыя актуальныя тэмы, аглядаў культуры і медыяў, у тым ліку матэрыялаў сайту “Белсату”, no comment – аў, відэаапытанняў, агляду спартовых падзеяў і прагнозу надвор’я. Да таго ж “Студыя Белсат” прапаноўвае ўвазе гледачоў шэраг кароткіх тэматычных праграмаў: “Давайце разбірацца” (эканамічныя і не толькі расследаванні Станіслава Івашкевіча), “Дэвайс” (навіны свету навукі ды разнастайных прыладаў) ды сатырычная “Беларусь – 37”. Падсумоўвае навіны дня традыцыйна амаль 30 – хвілінны “Абектыў” – галоўная інфармацыйная праграма “Белсату”. Адразу пасля яго – “Размова дня”: вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. А таксама гледачы Блоку могуць пабачыць самую знаную беларускую тэлепраграму з аглядам падзеяў кіно, музыкі ды мастацтва: “Відзьмо – невідзьмо +” з легендарным Сяргеем Філімонавым.
07:05

08:05
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:30
Кожны з нас хоць раз у жыцці чуў гісторыі аб прывідах і палтэргейсце. Гэтым палохаюць дзяцей, пра гэта распавядаюць турыстам, да гэтага неадназначна ставяцца рэлігійныя людзі. Рыхтуючы гэтую праграму, яе аўтары былі да тэмы скептычныя, але сведчанні некаторых герояў не могуць не здзівіць.
11:30
Вяртанне прафесара Бзоўскага ў Польшчу не дапамагае яму прыгадаць мінулае. Не прыносіць вынікаў і візіт да вядомага неўролага. Няшчасны бацька Басі жыве ў сваім унутраным свеце, але Бася, перажыўшы ўсё, не здаецца і вырашае дапамагчы тату выздаравець.
12:00
Другі сезон вядомага серыялу Блакітная планета. Гісторыі магічнага свету акіянаў, знятых пры дапамозе найноўшых тэхналогіі. Падарожжа ад палярных мораў да цудоўных каралавых рыфаў. Акіяны займаюць каля 70% паверхні нашай планеты, але да гэтай пары гэта найменш даследаваная частка Зямлі. Блакітная планета ІІ гэта прэзентацыя новых, неверагодных адкрыццяў. У сямі серыях серыялу мы пабачым акіяны, узбярэжжы, падводныя сады, найглыбейшыя часткі акіяну а таксама паразважаем пра будучыню гэтай экасістэмы.
12:50
Як беларускія дзеці шукаюць рэпетытараў? Сістэма супраць прадпрымальнікаў: круціся ці зачыняйся. Кошт бясплатнай медыцыны.
13:15
Кошт жыцця. Чыноўнікі не бачаць неабходнасці дапамагаць маленькай Веры.
Думала, як лепш. У Віцебску прыёмная маці намагаецца вярнуць дзяцей у сям’ю.
Забіраць або не. Жыхары Маладзечна – пра выманне дзяцей з сем’яў.
Ён разбурае стэрэатыпы. Саша Аўдзевіч – у рубрыцы “Партрэт праваабаронца”
Кватэрны вязень. Інвалід першае групы просіць палепшыць жыллёвыя ўмовы.
14:10
Добра вядома, што ў Беларусі псіхіятрычны дыягназ ставяць на ўсё жыццё. Людзі, якія аднойчы апынуліся ў псіхіятрычнай установе, прызнаюцца недзеяздольнымі і ніколі не будуць мець права на перагляд. Некаторыя трапляюць туды выпадкова, нават без сурёзных даследаванняў…
2017 г. , Беларусь
14:30
Экранізацыя рамана Шарлоты Бронтэ “Джэйн Эйр”. Англія, XIX стагоддзе, у пошуках лепшай долі Джэйн Эйр, сірата, якая пакутуе ад здзекаў сваякоў і школьных настаўнікаў, становіцца гувернанткай і пачынае новае жыццё ў Торнфілдзе. Праз некаторы час Джэйн пачынае разумець, што Рочэстэр, гаспадар Торнфілда, хавае ад яе нейкую таямніцу… 2006, Вялікая Брытанія
16:15
рэж. Барыс Хлебнікаў, 2013 г. , Расея
Саша ўзяў пазыку, арандаваў зямлю, наняў працаўнікоў і паспрабаваў стварыць фермерскую гаспадарку. Але няўдачы пільнуюць яго на кожным кроку… На фоне безнадзейнай сітуацыі з’яўляецца невядомы інвестар, які жадае выкупіць землі збяднелых гаспадарак. Гультаяватыя працаўнікі ўгаворваюць Сашу не прадаваць зямлі, запэўніваюць, што гатовыя біцца за ферму супраць паліцыі ды прыставаў са зброяй у руках, але паступова адзін за адным здраджваюць яму і пакідаюць мужчыну сам – насам з агрэсіяй мясцовай карумпаванай адміністрацыі з партыі “Единая Россия”.
17:35
1. Што было паміж Янкам Купалам і грузінкаю Эліко Мэтэхэлі, якой ён прысвяціў верш Генацвале? Каб разабрацца ў гэтым, здымачнагя група Беларускага свету выправілася ў некалі вядомы на ўвесь Савецкі Саюз курортны горад Цхалтубо, дзе любіў адпачываць і беларускі класік. Да таго ж сустрэлася з унучкаю Эліко Мэтэхэлі.
2. Андрэй і Ганна Шчарбовічы. Гэта беларуска – расейскае сужэнства, якіх у Берліне шмат. Ён працуе праграмістам, яна часова спыніла працу, каб даглядаць дваіх сыноў. Больш пра жыццё і працу звычайнага беларуса ў нямецкай сталіцы у рэпартажы.
3. Дзяніс Ламейка жыве ў Чэхіі больш за адзінаццаць гадоў. І мяркуе, што не змарнаваў гэтага часу. І хоць некалі ён хацеў бы вярнуцца на радзіму, цяпер з розных прычынаў лічыць гэта немагчымым. Распавядаем пра тое, як Дзяніс адаптаваўся да жыцця за мяжою.
17:55
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
19:30
Рэтраспектыва трыццаці гадоў не толькі музычнае творчасці легендарнай ісландскае спявачкі Б’ёрк заводзіць нас на выставу, прысвечаную ейнаму мастацтву, у Музеі сучаснага мастацтва ў Нью – Ёрку, знаёміць з роднымі мясцінамі Б’ёрк у Ісландыі, з ейнымі былымі і цяперашнімі сябрамі ды партнёрамі… Хто яна, Б’ёрк? Звычайная поп – зорка? Наіўная дзяўчына з ледзяное выспы? Ёю ж прыдуманы персанаж?
рэж. Тыта фон Гардэнбэрґ (Tita von Hardenberg), 2015 г. , Нямеччына
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live гурт Dzivasil на чале з Інаю Перасецкаю – Малаковіч, якая валодае ўнікальнаю манераю спеву. Удзельнікі праекту спалучаюць у сваёй творчасці этнічную і электронную музыку. Іхныя песні пасуюць да медытацыі, роздуму і рэлаксу. У размове з вядоўцаю Міраю Шульц Іна распавядзе, што мусіць быць у спеве, каб ён закрануў душу, як успрынялі ейныя творы ў Францыі і чаму яна пастанавіла пераключыцца з этнікі на аўтарскі матэрыял. У жывым сэце прагучаць новыя і вядомыя кампазіцыі гурта ў суправаджэнні віджэя.
21:45
Эдзі Мілер – чалавек дарогі, вандроўны гандляр, які трыццаць гадоў возіць дыяменты па мястэчках Пенсільваніі. Сёння ён “дыназаўр”, і адзіны спосаб не згубіць працы па інфаркце – зрабіцца настаўнікам маладога круцяля Бобі Ўокера, які хутка заменіць яго, а пакуль не прапускае ніводнай прыгажуні. Эдзі вучыць Бобі свайму бізнесу, а Бобі ў адказ спрабуе наладзіць асабістае жыццё настаўніка – у бардэлі сваёй знаёмай. Выпадковыя знаёмствы прыводзяць герояў да нечаканых паваротаў лёсу.
У галоўных ролях: Робэрт Форстэр (Robert Forster), Доні Ўолбэрґ (Donnie Wahlberg), Бэс Армстранґ (Bess Armstrong), Джэзмін Ґай (Jasmine Guy), Джордж Коў (George Coe).
рэж. Дэньел М. Коўэн (Daniel M. Cohen), 2000 г. , ЗША
23:25
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:20
Экранізацыя рамана Шарлоты Бронтэ “Джэйн Эйр”. Англія, XIX стагоддзе, у пошуках лепшай долі Джэйн Эйр, сірата, якая пакутуе ад здзекаў сваякоў і школьных настаўнікаў, становіцца гувернанткай і пачынае новае жыццё ў Торнфілдзе. Праз некаторы час Джэйн пачынае разумець, што Рочэстэр, гаспадар Торнфілда, хавае ад яе нейкую таямніцу… 2006, Вялікая Брытанія
02:00

Глядзі таксама
Каментары