Schedule of day 2018/02/04


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:30
Афрыка гэта адзін з найбольш захапляльных кантынентаў на нашай планеце. Дзікі, небяспечны, але таксама незвычайна прыгожы і поўны жыцця. Аўтары серыялу падарожнічаюць па Афрыцы і паказваюць усё самае новае, нечаканае ды ўнікальнае. 2013, Вялікая Брытанія
09:45
Таямнічы аб’ект у вёсцы Гарадзішча за 2 км ад мястэчка Радунь збівае з панталыку археолагаў незвычайнымі формамі ўмацаванняў – прастакутнымі, а не круглымі, як бывае ў гарадзішчах. Да сур’ёзных навуковых раскопак пакуль не дайшло, а нешматлікія артэфакты датуюцца XVI – XVII стст. У XIX ст. сярод мясцовага люду кружылі дзве розныя назвы гарадзішча: замак каралевы Боны і шведскія акопы. Здаецца, бліжэй да праўды першая назва, але і яна застаецца версіяй, якую могуць пацвердзіць адно археалагічныя даследаванні ці нечаканыя архіўныя адкрыцці.
10:05
1. Адбыўся справаздачна – выбарчы з’езд Беларускага грамадска – культурнага таварыства. Некалькі дзясяткаў дэлегатаў, якія зехаліся з усёй Беласточчыны, выбралі галоўнае праўленне, а тое, у сваю чаргу, вызначыла старшыню. Ім стаў Ян Сычэўскі.
2. З’явіўся новы, шосты, нумар паўгадавіка Беларускі настаўнік, выдадзенага Аб’яднаннем АББА. Пра падрабязнасці распавядаюць сябры рэдакцыйнае калегіі.
3. Як беларускую мову і культуру вывучаюць самыя маленькія. Беларускія заняткі адбываюцца ў Дзіцячым садку нумар тры ў Бельску Падляскім.
10:20
1. Бабруйскі касцёл да гэтага часу ня цалкам належыць каталікам. У святыні, пабудаванай у пачатку 20 – га стагоддзя, у 1968 – ым годзе камуністы знеслі вежу і забудавалі яе пяціпавярховым будынкам. Парафіяне, якія змагаліся за касцёл пры саветах, працягваюць змагацца і цяпер. Год таму яны распачалІ збор подпісаў з патрабаваннем ад уладаў вярнуць касцёлу гістарычны выгляд. Кампанія ўвесь час пашыраецца, да яе падключаюцца ня толькі каталікі, але і неабыякавыя жыхары Бабруйску.
2. Мікола Конан быў асуджаны ў справе Саюзу беларускіх патрыётаў, хаця да іх і не належаў. Камуністычныя ўлады асудзілі яго за тое, што ён па просьбе сябра пад капірку напісаў пяць копіяў прысягі, якую давала моладзь, уступаючы ў гэты саюз. З дзесяці гадоў ён адседзеў шэсць, у 1954 – ым прыняў удзел у Нарыльскім паўстанні зняволеных, якое лічаць найбуйнейшым у гісторыі Гулагу. Не зважаючы на свой сталы век і перанесеную хваробу, ён выглядае яшчэ бадзёра ды цікавіцца тым, што адбываецца ў Беларусі і па – за яе межамі.
3. Андрэй і Алена Відарэнкі з Віцебску здзейснілі шматгадовую мару паляцелі ў адпачынак у Ізраіль. Вакацыі былі цудоўныя. Але калі вярталіся дахаты, выяжджаючы аўтамабілем з Кіеўскага аэрапорту, жыццё падкінула ім неспадзяванку, зусім не такую, пра якую яны марылі.
11:00
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
11:40
Жаночае шчасце. Ці яно існуе? А калі існуе, то жыве бліжэй да працоўных дасягненняў ці сямейных задавальненняў?
12:05
Здымачная група разам з вядоўцам пакажа працоўныя будні і святочныя забавы, раскрые перад намі каларыт вясковага жыцця. Гэтым разам вядоўца пазнаёміўся з нефармальным вясковым гуртом, які выконвае песні матуль.
12:35
13:25
Год таму ў Таццяны i Дзмітрыя Ганчарукоў забралi нованароджаную дачку Анастасію: дзяўчынку нават не выпiсалi з радзільні разам з мацi. Рашэннем Слонімскага суда Анастасію аддалi ў гарадзенскi дом малюткi. Праз некаторы час ёй знайшлi апекуноў ажно ў Рэчыцы, на Гомельшчыне. Афіцыйнай прычынай адабрання дзiцяцi стала захворванне бацькоў, пры якім яны не могуць выконваць бацькоўскія абавязкі – Таццяна i Дзмітры маюць затрымку псiхiчнага развіцця. Аднак яны абова маюць працу, знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе. Дзiма i Таня жывуць з бацькамi i бабуляй i дзядуляй дзяўчыны, якiя таксама маглi б дапамагаць у выхаваннi дзiцёнка.
Перад Новым годам Таццяна нарадзіла другую дачку, Кацярыну. Дзяўчынка нарадзілася неданошанай i зараз знаходзіцца ў Гароднi, у абласным дзіцячым шпіталi. Кацярыну абяцаюць выпісаць дадому, але потым камісія будзе вырашаць, цi пакінуць дзяўчынку з бацькамi. Таццяна i Дзмітры спадзяюцца, што iм дазволяць выхоўваць дзіця – а таксама не губляюць надзею вярнуць i першую дачку, Анастасію.

Дапамагчы сям’і Ганчарукоў з Петралевічаў спрабуюць госці студыі Алеся Залеўскага Людскія справы – медычка і юрыстка Алена Кашына з Воршы і стваральніца ўстановы Лёс і надзея Наталля Янушкевіч.

Глядзіце Людскія справы новае выданне Людскіх справаў 1 лютага а 18:55. Людскія справы – для нас няма чужых праблемаў.

14:00
Кампанія наймае актораў, каб рабіць з кітайскіх гарадоў – прывідаў у глухмені “квітнеючыя міжнародныя гарады” – на кароткі час, дастатковы, каб прадаць пераацэненую нерухомасць. Бляск і галеча кітайскага будаўнічага буму – у гісторыі дзяўчыны з кітайскае правінцыі.
рэж. Дэйвід Борэнстэйн (David Borenstein), 2016 г. , Данія
15:15
Няўдачлівы музыкант выпраўляецца ў доўгую паездку да сваёй жонкі, што жыве разам з іх дачкой асобна, каб аформіць развод. Патрабаванне адмовіцца ад правоў на дачку неспадзявана абуджае ў ім нязвыклыя пачуцці.
16:55
Людзі самыя дасканалыя істоты на нашай планеце. Яны знайшлі спосаб выжыць і дастасавацца да навакольнага асяроддзя і ў халодных льдах Арктыкі і ў гарачых трапічных джунглях. Серыял Планета людзей гэта калаж 80 захапляльных гісторый. Кожныя з іх распавядае аб іншым месцы нашай планеты ды людзях, якія змаглі прыстасавацца да незвычайных умоваў прыроды. 2011 г. , Вялікая Брытанія
19:00
У 1937 годзе ў Менску на “законнай” падставе расстралялі бальшыню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку паэтаў. Праз некалькі гадоў iхныя імёны былі рэабілітаваныя. Аднак, не зважаючы на гэта, амаль усе яны дасюль у забыцці. Праз 80 гадоў пасля трагедыі маладая сцэнарыстка пачынае па крупінках збіраць партрэт гэтых паэтаў… Кiм былі гэтыя людзі? Якія былі іхныя асабістыя дзівацтвы? Чым яны натхняліся, пра што марылі і сумавалі, які быў іхны побыт у 1920 – 30 – ыя гады?
рэж. Ілля Бажко, сцэнар Марта – Дарыя Клінава, 2017 г. , Беларусь
19:30
У пакістанскай турме ўтрымліваюць хрысціянку Асію Бібі, якой суд вынес вырак – смяротнае пакаранне праз павешанне. Яе абвінавацілі ў блюзнерстве супраць прарока Мухамэда. Асія сцвярджае, што не вінаватая, але ісламскія экстрэмісцкія арганізацыі, якія ціснуць на суды, не жадаюць прызнаваць аніякіх довадаў. Міністра справаў меншасцяў хрысціяніна Бгацці і губернатара Пэнджабу мусульманіна Тасіра за крытыку закону аб блюзнерстве ды выказванні ў абарону Асіі Бібі забілі…
рэж. Мацей Ґрабыса (Maciej Grabysa) і Міхал Круль (Michał Król), 2015 г. , Польшча
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У штодзённай Размове дня вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:40
рэж. Даньель Санчэс Арэвале (Daniel Sanchez Arevalo), 2009 г. , Іспанія
У маладога псіхатэрапеўта Абэля збіраецца досыць стракатая кампанія людзей, што пакутуюць на атлусценне. Сярод іх – паспяховая прадпрымальніца Леанор, крыміналіст Андрэс, маладыя вернікі Алекс і Сафія, а таксама былы інструктар здаровага харчавання Энрыке. Усе яны шукаюць псіхалагічнай дапамогі падчас пазбаўлення ад лішняе вагі, да якой іх прывяло пераважна каханне. Па – за межамі групы тыя ж праблемы вымушаныя развязваць Андрэсава дачка Нур’я і жонка Бэатрыс, а таксама сужэніца самога тэрапеўта Паўля, якая баіцца страціць дасканалую спартовую фігуру ў выніку цяжарнасці. Досыць банальныя жыццёвыя сітуацыі, памножаныя на “цераспалоснае” пераяданне і галаданне, прыводзяць да зусім неспадзяваных наступстваў і падказваюць цалкам нечаканыя развязанні…
23:35
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
23:50
01:10
Глядзі таксама
Каментары