Schedule of day 2018/02/03


07:35
Праграма Вот так распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове – зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
08:00
Штодзённы выхад у жывы эфір асноўнага блоку праграмаў месціць кароткі агляд галоўных навінаў дня, агляд надворя, спартовых навінаў. У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. У Гарачым каментары, што выходзіць у блоку двойчы, – дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і грамадскія дзеячамі, аператыўны ды грунтоўны аналіз найважнейшых падзеяў дня. Штодзённа пра галоўныя культурніцкія падзеі – у Аглядзе падзеяў культуры. Навіны па – расейску – у праграме Вот так з Машаю Макараваю ды Ігарам Віняўскім: гэтых каментароў адмыслоўцаў вы не пабачыце на дзяржаўных каналах. У межах блоку – новы фармат самай знанай праграмы з аглядам падзеяў кіно, музыкі і мастацтва Відзьмо – невідзьмо + з Сяргеем Філімонавым. У Аглядзе інтэрнэту вядоўца з экспертам абмяркуюць падзеі з самых цікавых і аглядальных публікацыяў у сеціве. У штотыднёвай праграме Кірыла Смяглікава Dэвайс – тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні. У панядзелкі – адмысловы пашыраны агляд падзеяў у свеце спорту. У серады ў праграме Давайце разбірацца са Станіславам Івашкевічам – аналіз найважнейшых працэсаў у эканоміцы ды грамадстве. У пятніцы несурёзна пра сурёзнае – у сатырычнай праграме з Данутаю Хлуснёю Беларусь 37. Абектыў – галоўная інфармацыйная праграма каналу: падсумаванне дня ў Беларусі і свеце.
08:05
Штодзённы выхад у жывы эфір асноўнага блоку праграмаў месціць кароткі агляд галоўных навінаў дня, агляд надворя, спартовых навінаў. У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. У Гарачым каментары, што выходзіць у блоку двойчы, – дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і грамадскія дзеячамі, аператыўны ды грунтоўны аналіз найважнейшых падзеяў дня. Штодзённа пра галоўныя культурніцкія падзеі – у Аглядзе падзеяў культуры. Навіны па – расейску – у праграме Вот так з Машаю Макараваю ды Ігарам Віняўскім: гэтых каментароў адмыслоўцаў вы не пабачыце на дзяржаўных каналах. У межах блоку – новы фармат самай знанай праграмы з аглядам падзеяў кіно, музыкі і мастацтва Відзьмо – невідзьмо + з Сяргеем Філімонавым. У Аглядзе інтэрнэту вядоўца з экспертам абмяркуюць падзеі з самых цікавых і аглядальных публікацыяў у сеціве. У штотыднёвай праграме Кірыла Смяглікава Dэвайс – тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні. У панядзелкі – адмысловы пашыраны агляд падзеяў у свеце спорту. У серады ў праграме Давайце разбірацца са Станіславам Івашкевічам – аналіз найважнейшых працэсаў у эканоміцы ды грамадстве. У пятніцы несурёзна пра сурёзнае – у сатырычнай праграме з Данутаю Хлуснёю Беларусь 37. Абектыў – галоўная інфармацыйная праграма каналу: падсумаванне дня ў Беларусі і свеце.
09:05
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
10:35
Афрыка гэта адзін з найбольш захапляльных кантынентаў на нашай планеце. Дзікі, небяспечны, але таксама незвычайна прыгожы і поўны жыцця. Аўтары серыялу падарожнічаюць па Афрыцы і паказваюць усё самае новае, нечаканае ды ўнікальнае. 2013, Вялікая Брытанія
11:30
Сацыяльная дзяржава на паперы: шматдзетным сем’ям абяцаюць дапамогу і не даюць. Як атрымаць ад дзяржавы $ 1 тыс. на развіццё бізнесу? Аўтамабіль прадаў, а плоціш чужыя штрафы: як не трапіць у пастку?
11:50
Непадалёк вёскі Сынкавічы вось ужо пяць стагоддзяў стаіць царква – адная з першых абарончых святыняў у Вялікім Княстве Літоўскім. Існуе легенда, што царкву заснаваў вялікі князь Вітаўт на знак падзякі: яму ўдалося ўратавацца ў бліжэйшых лясах ад пераследу Ягайлы. Насамрэч царкву ў Сынкавічах заснаваў у пачатку XVI ст. , імаверна, знаны гетман Астрожскі, фундатар дзвюх праваслаўных святыняў у Вільні – таксама абарончага выгляду. Але нашую ўвагу звярнула не гісторыя царквы, а лёс звычайных людзей, якія дзякуючы малітвам у мурах Сынкавіцкае царквы знайшлі новы сэнс жыцця.
рэж. Арцём Лобач, 2016 г. , Беларусь
12:10
Вы перанесяцеся за некалькі тысяч кіламетраў ад Беларусі ў заходнюю Сібір. Тут у беларускіх вёсках жывуць нашчадкі перасяленцаў, якія ў канцы ХІХ ст. у пошуках лепшае долі выехалі з Магілёўскай, Віцебскай, Гарадзенскай губерняў. Яны называюць сябе, як і іхныя дзяды з бацькамі, самаходамі, бо прыйшлі ў Сібір на ўласную волю ды сваім ходам. У аповедах, успамінах і размовах герояў паўстаюць лёсы трох пакаленняў перасяленцаў. Яны захавалі тое, што лучыць іх з Беларуссю: беларускае вымаўленне, гутарковыя словы, рэчы, песні, некаторыя абрады і, галоўнае, памяць пра сваё паходжанне. Вы пабачыце прыгатаванне традыцыйнага напою самаробнага самаходскага піва, хмель для якога прывезлі з Беларусі, прыслухаецеся да бяседнікаў за гасцінным сібірскім сталом і паспрабуеце зразумець, чаму вось ужо больш за сто гадоў беларуская радзіма жыве ў іхных сэрцах, чаму яны называюць сябе беларусамі.
рэж. Ірына Волах, 2017 г. , Беларусь
12:50
Паводле шмат якіх сацыялагічных даследаванняў, найбольш вострыя праблемы, што турбуюць цяпер беларусаў, – гэта пошукі працы ды высокія кошты на ўсё. Як такое можа быць: на біржах працы безліч прапановаў, а працы знайсці немагчыма? Беспрацоўе – неабходны складнік здаровай эканомікі, але ў якім памеры, якой структуры? Як можна развязаць праблемы прафесійнае пераарыентацыі? Чаму сацыяльная пасіўнасць заганяе беларусаў у гета працоўнай эміграцыі ці ўвогуле прымушае зрабіцца маргіналам? Чаму няма звычкі адстойваць свае правы?
13:25
Знаходка давяла да крымінальнай справы… Эксперымент Маю права пра вяртанне знойдзеных грошай.
Сам не пабагацееш, а іншаму дапаможаш… Мінакі – пра знойдзеныя грошы і пра тое, што яны з тымі грашыма рабілі.
Сумленне як дарадца… У рубрыцы “Ведай свае правы!” – пра знаходкі каштоўных рэчаў.
Накалядавалі суд… Міліцыянты разгледзелі ў народным абрадзе несанкцыянаваны пікет.
Кожнай вопратцы свой час і месца… Дрэс – код – панятак, якога юрыдычна ў Беларусі няма.
14:25
Канцэрт гурта Крамбамбуля “Чырвоны штраль” частка 1
15:05
Навукова – папулярная дакументальная стужка з цыклу “Пачаткі польскай гісторыі”. На мяжы X і XІ стст. Волін быў вялікім гарадскім ды партовым комплексам, значны след у якім пакінулі скандынавы, а культура вікінгаў і наплыў арабскага срэбра выразна паўплывалі на фармаванне тамтэйшага жыццёвага ладу. У Воліне знайшлі шмат доказаў прысутнасці скандынаваў – не толькі купцоў і рамеснікаў, але і ваяроў. Як гандлёвы цэнтр Паўночнай Еўропы ён адыгрываў велізарную ролю ў паўстанні дзяржавы першых Пястаў. Цытаваныя меркаванні даследнікаў і вобразы нязвыклых знаходак чаргуюцца з віртуальнымі рэканструкцыямі Волінскага комплексу, у якіх гледачам дэманструюцца яго найважнейшыя часткі ды аб’екты. Карціну дапаўняюць сцэны з жыцця старажытнага гораду, у якіх узялі ўдзел сотні аматараў даўніны з Польшчы ды іншых краінаў.
рэж. Здзіслаў Цозац (Zdzisław Cozac), 2013 г. , Польшча
15:50
рэж. Алікс Дэляпорт (Alix Delaporte), 2010 г., Францыя
У ролях: Клётыльд Эм (Clotilde Hesme), Ґрэґары Ґадэбуа (Grégory Gadebois), Эвэлін Дыдзі (Éveline Didi) Жэром Юґе (Jérôme Huguet) Антўан Кулё (Antoine Couleau) Патрык Ліґард (Patrick Ligardes) Патрык Дэкан (Patrick Descamps) Лёра Дўэнняс (Lora Dueňas).
Рамантычная гісторыя кахання двух адзінокіх людзей у невялікай партовай вёсцы ў Нармандыі. Анжэль – маладая кабета, якая вызвалілася з турмы і спрабуе вярнуць сваё дзіця, апеку да якім хочуць атрымаць яе прыёмныя бацькі. Тані – прафесійны рыбак, які прынёс сваё жыццё ў ахвяру аўдавелай маці, пасля таго, як бацька знік у моры. Анжэль спрабуе пачаць новае жыццё ў вёсцы. Тані бярэ яе на працу. Аднак мінулае не дае спакою абодвум.
17:15
1. Адбыўся справаздачна – выбарчы з’езд Беларускага грамадска – культурнага таварыства. Некалькі дзясяткаў дэлегатаў, якія зехаліся з усёй Беласточчыны, выбралі галоўнае праўленне, а тое, у сваю чаргу, вызначыла старшыню. Ім стаў Ян Сычэўскі.
2. З’явіўся новы, шосты, нумар паўгадавіка Беларускі настаўнік, выдадзенага Аб’яднаннем АББА. Пра падрабязнасці распавядаюць сябры рэдакцыйнае калегіі.
3. Як беларускую мову і культуру вывучаюць самыя маленькія. Беларускія заняткі адбываюцца ў Дзіцячым садку нумар тры ў Бельску Падляскім.
17:35
1. Бабруйскі касцёл да гэтага часу ня цалкам належыць каталікам. У святыні, пабудаванай у пачатку 20 – га стагоддзя, у 1968 – ым годзе камуністы знеслі вежу і забудавалі яе пяціпавярховым будынкам. Парафіяне, якія змагаліся за касцёл пры саветах, працягваюць змагацца і цяпер. Год таму яны распачалІ збор подпісаў з патрабаваннем ад уладаў вярнуць касцёлу гістарычны выгляд. Кампанія ўвесь час пашыраецца, да яе падключаюцца ня толькі каталікі, але і неабыякавыя жыхары Бабруйску.
2. Мікола Конан быў асуджаны ў справе Саюзу беларускіх патрыётаў, хаця да іх і не належаў. Камуністычныя ўлады асудзілі яго за тое, што ён па просьбе сябра пад капірку напісаў пяць копіяў прысягі, якую давала моладзь, уступаючы ў гэты саюз. З дзесяці гадоў ён адседзеў шэсць, у 1954 – ым прыняў удзел у Нарыльскім паўстанні зняволеных, якое лічаць найбуйнейшым у гісторыі Гулагу. Не зважаючы на свой сталы век і перанесеную хваробу, ён выглядае яшчэ бадзёра ды цікавіцца тым, што адбываецца ў Беларусі і па – за яе межамі.
3. Андрэй і Алена Відарэнкі з Віцебску здзейснілі шматгадовую мару паляцелі ў адпачынак у Ізраіль. Вакацыі былІ цудоўныя. Але калі вярталіся дахаты, выяжджаючы аўтамабілем з Кіеўскага аэрапорту, жыццё падкінула ім неспадзяванку, зусім не такую, пра якую яны марылі.
19:00
Кампанія наймае актораў, каб рабіць з кітайскіх гарадоў – прывідаў у глухмені “квітнеючыя міжнародныя гарады” – на кароткі час, дастатковы, каб прадаць пераацэненую нерухомасць. Бляск і галеча кітайскага будаўнічага буму – у гісторыі дзяўчыны з кітайскае правінцыі.
рэж. Дэйвід Борэнстэйн (David Borenstein), 2016 г. , Данія
20:20
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:45
Няўдачлівы музыкант выпраўляецца ў доўгую паездку да сваёй жонкі, што жыве разам з іх дачкой асобна, каб аформіць развод. Патрабаванне адмовіцца ад правоў на дачку неспадзявана абуджае ў ім нязвыклыя пачуцці.
23:25
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:20
Абу Хараз вёска сярод пустыні ў Судане. Людзі, што стагоддзямі засяляюць яе, жывуць у гармоніі з прыродай рытм жыцця вызначае разводдзе Ніла, які плыве непадалёк. У іх суровы, і разам з тым радасны свет уваходзіць пагроза. Планы пабудовы гіганцкай плаціны пагражаюць затапленнем вёскі і знішчэннем ладу жыцця, яці яны вялі дагэтуль. Пратэсты жыхароў Абу Хараз не прынеслі ніякіх вынікаў і высяленне стала фактам. Сутыкненне традыцыі з прагрэсам чарговы раз канчаецца чалавечымі трагедыямі.
Польшча, 2012 г.
Рэжысёр: Мацей Дрыгас (Maciej Drygas).
01:30
Літаратарка родам з Заказанкі (Берасцейшчына). Беларуская пісьменніца і журналістка ўкраінскага паходжання. Піша па – беларуску і па – ўкраінску. Лічыць, што этнічныя ўкраінцы, якія жывуць на Беларусі гэта такі вялікі, але забыты і расейскамоўнай уладай, і беларускамоўнай культурай сусвет. Аўтарка захапляльнага дэтэктыву, майстра інтрыгі. Ініцыятар і выдавец украінска – беларускага літатарутнага альманаху “Справа”.
02:00
Глядзі таксама
Каментары