Schedule of day 2018/01/28


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:30
Афрыка гэта адзін з найбольш захапляльных кантынентаў на нашай планеце. Дзікі, небяспечны, але таксама незвычайна прыгожы і поўны жыцця. Аўтары серыялу падарожнічаюць па Афрыцы і паказваюць усё самае новае, нечаканае ды ўнікальнае. 2013, Вялікая Брытанія
09:50
Індура належыць да самых старажытных славянскіх паселішчаў на Гарадзеншчыне, бо пачыналася яшчэ ў канцы X – пачатку XI стст. ад феадальнае сядзібы – замку. Але гэтая версія грунтуецца адно на невялікіх археалагічных раскопках і вывучэнні формы захаванага гарадзішча на паўночна – заходняй ускраіне. Індура не зрабілася горадам, бо паблізу ўжо меўся буйны цэнтр на Нёмне – Гарадзён, сённяшняя Горадня. Мястэчка Індура было прыватнаўласніцкае і пад канец Новага часу вырасла ў адзін з найбуйнейшых цэнтраў габрэйскае культуры. Напамінам пра знішчаную нацыстамі габрэйскую супольнасць засталіся адно могілкі і велізарны будынак мураванае сінагогі, хоць даўно закінуты, але яшчэ моцны ды прыдатны для рэстаўрацыі.
10:10
Рэпартэр – падзеі вашага гораду, якіх не паказвае мясцовая тэлевізія. Незвычайныя гісторыі з жыцця звычайных людзей, пакрыўджаных чыноўнікамі, міліцыяй ды бандытамі, а таксама сацыяльныя, палітычныя, эканамічныя і культурныя тэмы.

11:25
Рыбка ў рацэ, шчасце ў руцэ. Шмат для каго з жыхароў нашае Сінявокае гэта тое самае! У “Прываце” з Валярынаю Куставай вы даведаецеся пра тых, хто здабывае шчупакоў і акунёў не толькі ў краме “Акіян”, а таксама – якую рыбу карысна есці беларусам, а якая можа толькі нашкодзіць здароўю!
11:55
Здымачная група разам з вядоўцам пакажа працоўныя будні і святочныя забавы, раскрые перад намі каларыт вясковага жыцця. Цыкл рэпартажаў пра беларускую вёску ХХІ стагоддзя. Выданне пакажа, як беларускія вяскоўцы адзначаюць Шчадруху.
13:25
Архімандрыт Гаўрыіл – праваслаўны манах з Падляшша ў Польшчы – заснаваўшы ля ракі Нараў скіт Кудак, пражыў некалькі гадоў у малітвах без электрычнасці, водаправоду, без усялякага доступу да вонкавага свету. Праз пяць гадоў мясцовыя праваслаўныя дапамаглі паставіць там драўляную царкву, дом для манахаў ды іншыя гаспадарчыя пабудовы. Неардынарная асоба манаха-пустэльніка Гаўрыіла прыцягвае паломнікаў, з кожным ён імкнецца знайсці агульную мову, дае карысныя духоўныя парады, лечыць зёлкамі, мёдам са сваёй пасекі. Калі трэба, ён закачвае рукавы і разам з усімі працуе на будоўлі скіту. Але найбольшы клопат для архімандрыта – тое, што ён пакуль не можа знайсці сабе пераемніка, бо ў сучасным свеце пустэльнаму манаху цяжка пражыць без доступу да цывілізацыі, камфорту і кантактаў з аднагодкамі…
14:20
рэж. Кейці Шэвінні (Katy Chevigny) і Рос Каўфмэн (Ross Kauffman), 2014 г. , ЗША
“Human Rights Watch” – адная з найбольш кампетэнтных праваабарончых арганізацыяў у свеце. Яе рапарты, вядомыя дакладнасцю ды аб’ектыўнасцю, асуджаюць парушэнні правоў чалавека не толькі там, дзе пануюць жорсткія дыктатары, але і ў краінах “старое дэмакратыі”. Група экспертаў, што ў крызісныя моманты даследуе свежыя сляды на месцы злачынстваў, апытвае сведкаў і збірае рэчавыя доказы неаднаразова з пагрозаю ўласнаму жыццю. Чацвёрка адважных актывістаў наведвае новыя месцы канфліктаў – спадзеючыся, што выкрыццё шакавальнае праўды ўрэшце прымусіць міжнародную супольнасць дзеяць.
15:45
Усё цячэ, усё змяняецца, і праз больш як 20 гадоў шчаслівага супольнага жыцця Дэйвід і Клоўі Бэйкеры ўрэшце пастанаўляюць разысціся. Нечакана іхная дачка Амэнда абвяшчае пра сваё хуткае вяселле. Каб не псаваць ёй свята, бацькі часова прыкідваюцца тым жа шчаслівым сужэнствам, якім былі раней. На жаданне Амэнды вяселле мае адбыцца ў маляўнічым месцы, дзе Бэйкеры 15 гадоў таму ўтраіх зазналі незабыўныя моманты сямейнага шчасця. Перабыванне там, сярод закаханых параў і ў атачэнні прыроднага хараства, пакрысе растапляе ледзяную сцяну паміж мужам ды жонкаю. Дэйвід і Клоўі ўсведамляюць, што яны па – ранейшаму моцна кахаюць адно аднаго, але ў віры працоўных ды іншых справаў забыліся, што сакрэт шлюбу ў тым, каб улюбляцца адно ў аднаго зноў і зноў.
рэж. Майкл Скот (Michael M. Scott), 2015 г. , Канада
У галоўных ролях: Тэры Полаў (Teri Polo), Пол Джаўгэнсан (Paul Johansson), Клоўі Бэбкук (Chloe Babcook), Ліні Эванз (Lini Evans), Мэлкам Ст’юарт (Malcolm Stewart).
17:15
Людзі – самыя дасканалыя істоты на нашай планеце. Яны знайшлі спосаб выжыць і дастасавацца да навакольнага асяроддзя і ў халодных льдах Арктыкі і ў гарачых трапічных джунглях. Серыял Планета людзей гэта калаж 80 захапляльных гісторый. Кожныя з іх распавядае аб іншым месцы нашай планеты ды людзях, якія змаглі прыстасавацца да незвычайных умоваў прыроды. 2011 г. , Вялікая Брытанія
18:30
Прыйшоў час далучыцца да папулярных курсаў беларускае мовы і гледачам Белсату. Шмат хто з беларусаў, называючы беларускую мову роднаю, не можа свабодна размаўляць на ёй. Дый беларускамоўным праз адсутнасць шырокага моўнага асяроддзя не будзе лішнім засвоіць новыя словы, формы і правілы.
19:20
Вы перанесяцеся за некалькі тысяч кіламетраў ад Беларусі ў заходнюю Сібір. Тут у беларускіх вёсках жывуць нашчадкі перасяленцаў, якія ў канцы ХІХ ст. у пошуках лепшае долі выехалі з Магілёўскай, Віцебскай, Гарадзенскай губерняў. Яны называюць сябе, як і іхныя дзяды з бацькамі, самаходамі, бо прыйшлі ў Сібір на ўласную волю ды сваім ходам. У аповедах, успамінах і размовах герояў паўстаюць лёсы трох пакаленняў перасяленцаў. Яны захавалі тое, што лучыць іх з Беларуссю: беларускае вымаўленне, гутарковыя словы, рэчы, песні, некаторыя абрады і, галоўнае, памяць пра сваё паходжанне. Вы пабачыце прыгатаванне традыцыйнага напою самаробнага самаходскага піва, хмель для якога прывезлі з Беларусі, прыслухаецеся да бяседнікаў за гасцінным сібірскім сталом і паспрабуеце зразумець, чаму вось ужо больш за сто гадоў беларуская радзіма жыве ў іхных сэрцах, чаму яны называюць сябе беларусамі.
рэж. Ірына Волах, 2017 г. , Беларусь
20:00
Малавядомая гісторыя 730 польскіх дзяцей – ахвяраў высылак у Сібір. Пазней яны трапілі ў зборныя лагеры генерала Андэрса і разам з ягонымі аддзеламі дабраліся да Ірану, адкуль іх праз два гады пераправілі ў Новую Зеландыю. Гэтая далёкая краіна для пераважнай бальшыні дзяцей назаўжды зрабілася новым домам.
Марэк Леховіч (Marek Lechowicz), 2016 г. , Польшча
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:40
Стужка аднаўляе ўжо забытае імя французскае пісьменніцы сярэдзіны ХХ ст. Віёлет Ледзюк. Народжаная па – за шлюбам, яна сустракае пасля вайны знаную пісьменніцу, ідэолага сучаснага фемінізму Сімон дэ Бавуар. Паміж жанчынамі ўзнікаюць стасункі, якія будуць доўжыцца ўсё іхнае жыццё. Дачыненні, заснаваныя на імкненні Віёлет да свабоды і на перакананасці Сімон у датычнасці да лёсу выбітнае пісьменніцы. Пад уплывам Сімон дэ Бавуар Віёлет Ледзюк піша аўтабіяграфічны раман “Байстручка”, які робіцца культавым.
рэж. Мартэн Право (Martin Provost), 2013 г. , Францыя – Бельгія
У галоўных ролях: Эманюэль Дэво (Emmanuelle Devos), Сандрын Кібэрлен (Sandrine Kiberlain).
23:55
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
01:30
Глядзі таксама
Каментары