Schedule of day 2018/01/27

07:00
У студыі ток – шоў ”Кожны з нас” сустрэнуцца блізкія людзей, якіх прысудзілі да смяротнай кары. А таксама сваякі пацярпелых па той жа крымінальнай справе. У студыі пройдуць гарачыя і непадробныя дэбаты на адну з самых спрэчных і прынцыповых тэм.
07:50
Праграма Вот так распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове – зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
08:15
Штодзённы выхад у жывы эфір асноўнага блоку праграмаў месціць кароткі агляд галоўных навінаў дня, агляд надворя, спартовых навінаў. У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. У Гарачым каментары, што выходзіць у блоку двойчы, – дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і грамадскія дзеячамі, аператыўны ды грунтоўны аналіз найважнейшых падзеяў дня. Штодзённа пра галоўныя культурніцкія падзеі – у Аглядзе падзеяў культуры. Навіны па – расейску – у праграме Вот так з Машаю Макараваю ды Ігарам Віняўскім: гэтых каментароў адмыслоўцаў вы не пабачыце на дзяржаўных каналах. У межах блоку – новы фармат самай знанай праграмы з аглядам падзеяў кіно, музыкі і мастацтва Відзьмо – невідзьмо + з Сяргеем Філімонавым. У Аглядзе інтэрнэту вядоўца з экспертам абмяркуюць падзеі з самых цікавых і аглядальных публікацыяў у сеціве. У штотыднёвай праграме Кірыла Смяглікава Dэвайс – тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні. У панядзелкі – адмысловы пашыраны агляд падзеяў у свеце спорту. У серады ў праграме Давайце разбірацца са Станіславам Івашкевічам – аналіз найважнейшых працэсаў у эканоміцы ды грамадстве. У пятніцы несурёзна пра сурёзнае – у сатырычнай праграме з Данутаю Хлуснёю Беларусь 37. Абектыў – галоўная інфармацыйная праграма каналу: падсумаванне дня ў Беларусі і свеце.
08:20

09:20
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
11:25
Афрыка гэта адзін з найбольш захапляльных кантынентаў на нашай планеце. Дзікі, небяспечны, але таксама незвычайна прыгожы і поўны жыцця. Аўтары серыялу падарожнічаюць па Афрыцы і паказваюць усё самае новае, нечаканае ды ўнікальнае. 2013, Вялікая Брытанія
12:20
Займальна і зразумела праграма Асабісты капітал распавядзе пра навіны эканомікі ды бізнесу ў Беларусі.
12:40
Рэпартаж пра дзвюх Таццян, якія шукаюць сваё жаночае шчасце. Іх лучыць не толькі аднолькавае імя, але і аднолькавыя мары, якія ў стане ажыццявіць толькі замежныя мужчыны.
рэж. Кацярына Маркавец і Арына Войт, 2017 г. , Беларусь
13:10
У студыі ток – шоў ”Кожны з нас” сустрэнуцца блізкія людзей, якіх прысудзілі да смяротнай кары. А таксама сваякі пацярпелых па той жа крымінальнай справе. У студыі пройдуць гарачыя і непадробныя дэбаты на адну з самых спрэчных і прынцыповых тэм.
15:05
Остраў – Ледніцкі – важнае месца ў сярэднявечнай гісторыі Польшчы. У час росквіту першай пісьмова згаданай дзяржавы палянаў там месцілася рэзідэнцыя князя Мешкі І, а пазней – караля Баляслава Храбрага. Стужка прэзентуе вынікі шматгадовых даследаванняў археолагаў і навукоўцаў ды набліжае час, калі першыя польскія ўладары будавалі моцную дзяржаву. Дзякуючы інсцэнізацыі ды кампютарнай графіцы мы можам зазірнуць у свет не толькі легендарных пачынальнікаў польскае дзяржаўнасці, але і звычайных рамеснікаў ды гандляроў, успамін пра якіх загінуў у бурлівых дзеях гісторыі.
рэж. Здзіслаў Цозац (Zdzisław Cozac), 2012 г. , Польшча
17:25
Рэпартэр – падзеі вашага гораду, якіх не паказвае мясцовая тэлевізія. Незвычайныя гісторыі з жыцця звычайных людзей, пакрыўджаных чыноўнікамі, міліцыяй ды бандытамі, а таксама сацыяльныя, палітычныя, эканамічныя і культурныя тэмы.

18:50
рэж. Кейці Шэвінні (Katy Chevigny) і Рос Каўфмэн (Ross Kauffman), 2014 г. , ЗША
“Human Rights Watch” – адная з найбольш кампетэнтных праваабарончых арганізацыяў у свеце. Яе рапарты, вядомыя дакладнасцю ды аб’ектыўнасцю, асуджаюць парушэнні правоў чалавека не толькі там, дзе пануюць жорсткія дыктатары, але і ў краінах “старое дэмакратыі”. Група экспертаў, што ў крызісныя моманты даследуе свежыя сляды на месцы злачынстваў, апытвае сведкаў і збірае рэчавыя доказы неаднаразова з пагрозаю ўласнаму жыццю. Чацвёрка адважных актывістаў наведвае новыя месцы канфліктаў – спадзеючыся, што выкрыццё шакавальнае праўды ўрэшце прымусіць міжнародную супольнасць дзеяць.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:45
Усё цячэ, усё змяняецца, і праз больш як 20 гадоў шчаслівага супольнага жыцця Дэйвід і Клоўі Бэйкеры ўрэшце пастанаўляюць разысціся. Нечакана іхная дачка Амэнда абвяшчае пра сваё хуткае вяселле. Каб не псаваць ёй свята, бацькі часова прыкідваюцца тым жа шчаслівым сужэнствам, якім былі раней. На жаданне Амэнды вяселле мае адбыцца ў маляўнічым месцы, дзе Бэйкеры 15 гадоў таму ўтраіх зазналі незабыўныя моманты сямейнага шчасця. Перабыванне там, сярод закаханых параў і ў атачэнні прыроднага хараства, пакрысе растапляе ледзяную сцяну паміж мужам ды жонкаю. Дэйвід і Клоўі ўсведамляюць, што яны па – ранейшаму моцна кахаюць адно аднаго, але ў віры працоўных ды іншых справаў забыліся, што сакрэт шлюбу ў тым, каб улюбляцца адно ў аднаго зноў і зноў.
рэж. Майкл Скот (Michael M. Scott), 2015 г. , Канада
У галоўных ролях: Тэры Полаў (Teri Polo), Пол Джаўгэнсан (Paul Johansson), Клоўі Бэбкук (Chloe Babcook), Ліні Эванз (Lini Evans), Мэлкам Ст’юарт (Malcolm Stewart).
23:15
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:10
рэж. Ежы Сьлядкоўскі (Jerzy Śladkowski), 2010 г. , Швецыя
У фільме паказваецца гісторыя Валі – маладой разведзенай жанчыны, якая працуе на лікёра – гарэлачным заводзе ў Жыгулёўску. Яна жыве разам са сваім маленькім сынам, маці ды 17 – гадовым братам. У яе ёсць мара – вырвацца з правінцыі ў Маскву, каб зрабіць там кар’еру акторкі. Дзеля гэтага Валя бярэ ўрокі танцаў і спеваў, але ніхто не разумее ейных памкненняў. Яе лічаць дзівачкаю, экстравагантнай асобаю, не вераць у ейны талент, палохаюць жыццём ў Маскве, дзе маладая жанчына можа апынуцца на вуліцы. Але Валя, не слухаючы нікога, жыве ўласнымі рашэннямі Увесь аповед адбываецца “пад знакам” гарэлкі – нязменнага атрыбуту расейскага стылю жыцця.
01:10
Крытык Дзяніс Марціновіч падсумоўвае прэм’еры мінулага года і ацэньвае патэнцыял ды планы тэатраў на 2016 – ты.
01:40
Глядзі таксама
Каментары