Schedule of day 2018/01/21


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:30
Афрыка гэта адзін з найбольш захапляльных кантынентаў на нашай планеце. Дзікі, небяспечны, але таксама незвычайна прыгожы і поўны жыцця. Аўтары серыялу падарожнічаюць па Афрыцы і паказваюць усё самае новае, нечаканае ды ўнікальнае. 2013, Вялікая Брытанія
09:45
У міжваеннай Польшчы Наваградак быў самым маленькім ваяводскім цэнтрам з колькасцю жыхароў прыблізна 6 тыс. чалавек. Гістарычная традыцыя перамагла эканамічны разлік, бо гаспадарчым цэнтрам Наваградскага ваяводства фактычна апынуліся Баранавічы. Ваяводскі цэнтр патрабаваў немалых фінансавых укладанняў, найперш у адміністрацыйнае і жыллёвае будаўніцтва. За два міжваенныя дзесяцігоддзі ў горадзе ўзнік цэлы комплекс адметных пабудоваў, якія ў асноўным захаваліся і сёння актыўна выкарыстоўваюцца. Нават цяперашнія ўлады не змянілі іхнае дыслакацыі.
10:05
1. Ужо дваццаты раз адбыўся Агульнапольскі конкурс беларускае паэзіі ды прозы Дэбют для літаратараў – аматараў з Беласточчыны. У імпрэзе, зладжанай праграмнаю радаю тыднёвіка Ніва, узялі ўдзел сорак чатыры асобы ў дзвюх узроставых катэгорыях. Першае месца ў катэгорыі паэзія дарослых заняла Магдалена Бяляўская, якой не было на абвяшчэнні вынікаў. Сярод празаікаў найлепшаю стала Ірэна Лукша, паўтарыўшы сваю перамогу ў першым гэткім конкурсе. У катэгорыі паэзія дзяцей ды моладзі журы аддало перамогу Малгажаце Садоўскай. Найлепшымі маладымі празаікамі сталі вучні з Грабаўкі, якія стварылі калектыўную працу пра сваю школу. Гэта Вераніка Кардзюкевіч, Аляксандра Лашчэўская, Давід Ясюк і Якуб Голец.
2. Фонд Віла Сакратэс, вядомы перадусім праз арганізацыю беларускіх Трыялогаў, пашырае сваю дзейнасць на выданне аудыёкніг. Першы пісьменнік, творы якога пабачылі свет у гэткай форме, заснавальнік фонду Сакрат Яновіч. Зборнік мініяцюр начытаў Міхал Андрасюк, а пра падрабязнасці нам распавёў старшыня фонду Лявон Тарасэвіч.
3. Новую кнігу, яшчэ ў традыцыйнай форме, вЫдала паэтка Міра Лукша. Гэта зборнік вершаў пад назовам Спеў дрэў. Аўтарская сустрэча адбылася ў Беластоку.
10:20
1. У Беларусі з’явілася і дзее сістэма хуткага пошуку людзей, якія пакутуюць на правалы ў памяці. Сістэма Пад крылом працуе на базе пошукава – ратавальнага атраду Анёл, пра які мы распавядалі ў Рэпартэры месяц таму. Дзякуючы сістэме ўжо было знойдзена і выратавана некалькі чалавек, якія сышлі з дому і згубіліся ў горадзе. Як яна працуе глядзіце ў нашым першым рэпартажы.
2. Некалькі гадоў таму ў выніку трагічнага выпадку жыхар вёскі Карабы, што на Глыбоччыне, стаў інвалідам. Аднак Андрэй Гагуноў не склаў рук, ён навучыўся рамантаваць абутак і стаў адным з лепшых майстроў у акрузе. А яшчэ ён кіруе аўтамабілем, працуе на мінітрактары, рамантуе розную тэхніку і дзеліцца сваім майстэрствам з іншымі людзьмі. Для гэтага ён стварыў уласны відэаблог на канале “ЮТ’юб”, які мае ўжо больш за тысячу падпісчыкаў.
3. Сяргей Макараў заўсёды любіў прыроду і жывёльны свет і даўно марыў спалучыць сваё захапленне з бізнесам. Убачыўшы аднойчы перадачу пра ферму, на якой разводзяць цвыркуноў, ён вырашыў рэалізаваць гэтую ідэю ў Беларусі. Аднак прадпрымальнік сутыкнуўся з галоўнай праблемай адсутнасцю заканадаўства для адкрыцця такога бізнесу.
11:35
У суседніх з намі Украіне, Расеі ды Польшчы мноства розных гумарыстычных шоў. У Беларусі такое ўражанне, што публічна гумар жыве хіба ў сацсетках. Госць у студыі – беларускі гумарыст, які ведае цану жартаў ва ўсіх сэнсах, бо сам іх і піша, Дзмітрый Жыбрык.
12:05
У студыі Алесь Залеўскі вітае ваеннага пенсіянера Васіля Бельмача. Спадару Бельмачу ў 6 – м шпіталю сталіцы паставілі за камерцыйны разлік эндапратэз, які не мае дзяржаўнай рэгістрацыі. Тым больш, стала вядома, што на міравым рынку такі пратэз каштуе значна танней. Журналіст Антон Гарбацэвіч летась даследаваў гэты выпадак для чытачоў «Нашай нівы» https: //nn.by/?c = ar&i = 195829. Паводле яго, кошты на лекі і іншыя медычныя вырабы і абсталяванне ў Беларусі ў дзясяткі і, нават, у сотні разоў даражэйшыя ў супрацьстаўленні з суседнімі краінамі. Даследаванне па леках летась праводзіў і баранавіцкі Intex – press.by https: //www.intex – press.by/2017/06/21/gde – vygodnee – pokupat – lekarstva/. Якую сітуацыю маем на медычным рынку Беларусі? Разбіраецца аўтар рэпартажу Аляксей Шэін. У студыі Алесь Залеўскі шукае адказ на пытанне, чаму ў Беларусі лекі і іншыя медычныя вырабы даражэй за суседзяў.
12:35
Фільм – разважанне пра перспектыву страты сусветных архіваў стужкі, глабальнае знікненне агульнай аўдыявізуальнай памяці. Кінастужка вымірае ці папросту праходзіць праз змены? Знакамітыя рэжысёры, куратары музеяў, гісторыкі ды інжынеры з усяго свету разважаюць пра лёс кінематографу ў эпоху лічбавых тэхналогіяў.
рэж. Міхаэль Пальм (Michael Palm), 2016 г. , ЗША – Аўстрыя – Індыя – Нарвегія
У галоўных ролях: Крыстафэр Ноўлан (Christopher Nolan), Марцін Скарсэзэ (Martin Scorsese), Дэйвід Бордўэл (David Bordwell), Майкл Фрэнд (Michael Friend), Тасіта Дын (Tacita Dean).
14:45
Удзельнікі тэрапеўтычнага курсу ў ізаляваным замку паблізу Кракава знаходзяць цела свайго калегі. Пракурор Шацка і камісар Смоляр распачынаюць следства, стараючыся разблытаць загадку смерці мужчыны. Па – майстэрску выбудаваны дэтэктыўны сюжэт пераплятаецца з палітычнымі рэаліямі ды любоўнай інтрыгаю. Фільм, зняты паводле аднайменнага бестселера Зыгмунта Малішэўскага, атрымаў 13 намінацыяў на польскія і міжнародныя кінапрэміі.
рэж. Яцэк Бромскі (Jacek Bromski), 2011 г. , Польшча
У ролях: Мая Асташэўска (Maja Ostaszewska), Марэк Букоўскі (Marek Bukowski), Данута Стэнка (Danuta Stenka), Анджэй Сэвэрын (Andrzej Seweryn).
16:50
Сэм Ўіліс вырушае ў падарожжа, каб паказаць Вялікі шаўковы шлях – першую ў свеце глабальную аўтастраду. Там не толькі абменьваліся таварамі. Гэта быў вялікі кругаварот ідэяў, новых культураў і нават рэлігіяў. Гэтыя працэсы, між іншага, сфармавалі свет, які мы ведаем цяпер.
2016 г. , Вялікая Брытанія
18:55
Як выглядае гісторыя Беларусі праз прызму змены пашпартоў яе жыхароў. Цягам ХХ стагоддзя беларусы былі грамадзянамі царскае Расеі, кайзераўскае Нямеччыны, Польшчы, Савецкага Саюзу. Да гэтага пераліку трэба дадаць эміграцыю – палітычную і заробкавую. Пашпарт у Расеі, а пасля ў Савецкім Саюзе не быў звычайным дакументам, але перадусім – магутным інструментам сістэмы рэпрэсіяў. Аўтары новага фільму «Белсату» прасочваць пашпартную гісторыю мінулага стагоддзя і праводзяць паралелі з сённяшнім днём.
19:30
Ліндэванґ – тыповая дацкая школа з некалькімі адмысловымі класамі. Палове дзяцей з гэтых класаў паставілі дыягназ “сіндром дэфіцыту ўвагі з гіперактыўнасцю”. Падчас эксперыменту, які доўжыцца некалькі месяцаў, дзеці не прымаюць лекаў, але практыкаванні, якія яны робяць, даюць сапраўды заўважныя вынікі.
рэж. Эрленд Мо (Erlend E. Mo), 2013 г. , Данія – Нарвегія
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У штодзённай Размове дня вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:35
На пачатку сваёй тэатральнай кар’еры Оскар, Макс і Віктар стварылі клоўнскае трыа “Бастэрз”. Іхныя сцэнкі былі астраўкамі свабоды пасярод ідэалагічнае дрыгвы камуністычнае Чэхаславаччыны. Але пазней паміж трыма клоўнамі здарылася нешта, што спрычыніла распад калектыву. Папулярныя клоўны доўгія гады не хацелі нават чуць адзін пра аднаго. Праз трыццаць гадоў Оскар вяртаецца з эміграцыі, каб скончыць мастацкую кар’еру ў Празе. Сустрэча з былымі калегамі вядзе да непазбежнага сутыкнення з мінулым. Лёс дае ім яшчэ адзін шанец.
рэж. Віктар Таўш (Viktor Tau), 2013 г. , Чэхія – Люксембург – Славаччына
У галоўных ролях: Дыд’е Фляман (Didier Flamand), Олдржых Кайзэр (Oldich Kaiser), Іржы Лабус (Ji Lbus), Жулі Фэр’е (Julie Ferrier), Каці Оўтынэн (Kati Outinen).
23:35
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
23:55
Спявачка свету Надзея Кучар у студыі Belsat Music Live. Ёй акампануе Лонданскі сімфанічны аркестр, спевы выдае лэйбл Sony. Ейныя выступы выклікаюць авацыі ў Варшаве, Жэневе, Парыжы і Сант’яга. Зорка сусветнай оперы з Беларусі, якая атрымала тытул Спявачкі свету ў конкурсе тэлеканалу Бі – Бі – Сі, стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. У размове з вядоўцаю Хрысцінай Дарапей Надзея Кучар паразважае пра стан справаў у беларускай і замежнай опернай музыцы, падзеліцца ўражаннямі ад самых важных пастановак у сваім жыцці і распавядзе, з кім з сучасных музыкаў марыць запісаць супольную песню. У жывым сэце прагучаць улюбёныя кампазіцыі спявачкі з опернай класікі, а таксама спеў, з дапамогай якога яна знаёміць замежнікаў са сваёй краінай.
01:10
Глядзі таксама
Каментары