Schedule of day 2018/01/20


07:35
Праграма Вот так распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове – зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
08:00
Штодзённы выхад у жывы эфір асноўнага блоку праграмаў месціць кароткі агляд галоўных навінаў дня, агляд надворя, спартовых навінаў. У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. У Гарачым каментары, што выходзіць у блоку двойчы, – дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і грамадскія дзеячамі, аператыўны ды грунтоўны аналіз найважнейшых падзеяў дня. Штодзённа пра галоўныя культурніцкія падзеі – у Аглядзе падзеяў культуры. Навіны па – расейску – у праграме Вот так з Машаю Макараваю ды Ігарам Віняўскім: гэтых каментароў адмыслоўцаў вы не пабачыце на дзяржаўных каналах. У межах блоку – новы фармат самай знанай праграмы з аглядам падзеяў кіно, музыкі і мастацтва Відзьмо – невідзьмо + з Сяргеем Філімонавым. У Аглядзе інтэрнэту вядоўца з экспертам абмяркуюць падзеі з самых цікавых і аглядальных публікацыяў у сеціве. У штотыднёвай праграме Кірыла Смяглікава Dэвайс – тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні. У панядзелкі – адмысловы пашыраны агляд падзеяў у свеце спорту. У серады ў праграме Давайце разбірацца са Станіславам Івашкевічам – аналіз найважнейшых працэсаў у эканоміцы ды грамадстве. У пятніцы несурёзна пра сурёзнае – у сатырычнай праграме з Данутаю Хлуснёю Беларусь 37. Абектыў – галоўная інфармацыйная праграма каналу: падсумаванне дня ў Беларусі і свеце.
09:05
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
10:30
Афрыка гэта адзін з найбольш захапляльных кантынентаў на нашай планеце. Дзікі, небяспечны, але таксама незвычайна прыгожы і поўны жыцця. Аўтары серыялу падарожнічаюць па Афрыцы і паказваюць усё самае новае, нечаканае ды ўнікальнае. 2013, Вялікая Брытанія
11:25
Карта паляка: колькі каштуе і якія дае перавагі? Калі ў вашага бізнесу шмат канкурэнтаў, як знайсці свайго кліента? Камунальны калапс у вёсцы Турэц – Баяры: як выжываюць мясцовыя?
11:45
Беларусы паехалі ў экспедыцыю ў Афрыку, каб даследаваць праблему непісьменнасці і прыдумаць сенсацыйную адукацыйную праграму, якая навучыць дзяцей чытаць ды пісаць без настаўнікаў і бацькоў. Паводле звестак UNESCO, 250 мільёнаў дзяцей па ўсім свеце не ведаюць элементарнае навукі. Асабліва гэтая праблема выяўленая ў Афрыцы. “Nalanga” – гэта каманда беларусаў, якія запрапанавалі свой адукацыйны праект. Яны адзіныя, хто адгукнуўся з Беларусі, Расеі, Украіны і краінаў Балтыі. У Афрыцы ўдзельнікі каманды, два маладзёны, намагаюцца высветліць, чаму адукацыя застаецца недасяжнаю раскошаю для некаторых рэгіёнаў гэтага кантыненту. Інтэрвю з мясцовымі настаўнікамі, назіранні за іншаю нацыяй, часам пры дапамозе схаванае камеры – асноўная цікавостка рэпартажу. Хлопцы намагаюцца знайсці адказы на пытанні: як даць адукацыю такім дзецям, ці патрэбная яна ім увогуле?
рэж. Кацярына Маркавец, 2016 г. , Беларусь
12:00
Статыстыка псіхічных адхіленняў і хваробаў у Беларусі непакоіць адмыслоўцаў усё болей. Медыкі, біёлагі, сацыёлагі, філосафы ўжо не сумняюцца: усё гэта плата за цывілізацыю. Змяняючы сваю прыроду фізіялагічную і псіхічную, ствараючы іншае асяроддзе для існавання, чалавек толькі набліжае ўласны канец.
12:30
Замах на адметнасць… У коле дзіцячай чыгункі імя Заслонава можа паўстаць жыллёвы комплекс.
Што прыбраць, а што пакінуць… Мінакі пра аблічча сталіцы.
Пах смерці… Цела памерлага некалькі тыдняў праляжала ў менскай кватэры.
Вяртанне прынцэсы… Пасля чатырох месяцаў у прытулку Эльвіра Міронава ўдома.
Без пачуцця віны… Кампанія патрабавала ад пацярпелай на вытворчасці вярнуць грашовую кампенсацыю.
13:30
Міжнародны Алімпійскі камітэт назваў гэты фільм палітычнай замовай, а крамлёўскія эліты прапаноўвалі грошы за тое, каб ён не пабачыў свет. Пуцінскія гульні фільм, які распавядае пра найдаражэйшыя ў гісторыі Алімпійскія гульні, паказвае не толькі нечуваную расейскую раскошу, але і маштабы крадзяжоў. Гэта гісторыя звычайных людзей, якія сталі закладнікамі хворых амбіцый вышэйшага кіраўніцтва Расеі ды празмернай прагі нажывы.
15:00
рэж. Сільві Тэсцю (Sylvie Testud), 2012 г., Бельгія–Францыя–Люксембург
У ролях: Жульет Бінош (Juliette Binoche), Мат’ё Касавіц (Mathieu Kassovitz), Ор Атыка (Aure Atika), Франсуа Бэрлеан (Franҫois Berléand), Даніэль Лёбран (Danièl Lebrun).
Гісторыя пра жанчыну, якая прачнуўшыся пэўнай раніцай, усвядоміла, што ёй сорак адзін год, што яна маці дзевяцігадовага хлопчыка, паспяховая бізнес-лэдзі і што яна нічога гэтага ня ведае, бо апошнія 15 гадоў сцерліся з ейнай памяці. Але самае жахлівае, што яна збіраецца развесціся з мужам, якога толькі ўчора (а ў сапраўднасці 15 гадоў таму) пакахала. Мары павінна неяк даць рады гэтаму новаму жыццю і выратаваць сваё сужэнства.
16:35
1. Ужо дваццаты раз адбыўся Агульнапольскі конкурс беларускае паэзіі ды прозы Дэбют для літаратараў – аматараў з Беласточчыны. У імпрэзе, зладжанай праграмнаю радаю тыднёвіка Ніва, узялі ўдзел сорак чатыры асобы ў дзвюх узроставых катэгорыях. Першае месца ў катэгорыі паэзія дарослых заняла Магдалена Бяляўская, якой не было на абвяшчэнні вынікаў. Сярод празаікаў найлепшаю стала Ірэна Лукша, паўтарыўшы сваю перамогу ў першым гэткім конкурсе. У катэгорыі паэзія дзяцей ды моладзі журы аддало перамогу Малгажаце Садоўскай. Найлепшымі маладымі празаікамі сталі вучні з Грабаўкі, якія стварылі калектыўную працу пра сваю школу. Гэта Вераніка Кардзюкевіч, Аляксандра Лашчэўская, Давід Ясюк і Якуб Голец.
2. Фонд Віла Сакратэс, вядомы перадусім праз арганізацыю беларускіх Трыялогаў, пашырае сваю дзейнасць на выданне аудыёкніг. Першы пісьменнік, творы якога пабачылі свет у гэткай форме, заснавальнік фонду Сакрат Яновіч. Зборнік мініяцюр начытаў Міхал Андрасюк, а пра падрабязнасці нам распавёў старшыня фонду Лявон Тарасэвіч.
3. Новую кнігу, яшчэ ў традыцыйнай форме, вЫдала паэтка Міра Лукша. Гэта зборнік вершаў пад назовам Спеў дрэў. Аўтарская сустрэча адбылася ў Беластоку.
16:50
1. У Беларусі з’явілася і дзее сістэма хуткага пошуку людзей, якія пакутуюць на правалы ў памяці. Сістэма Пад крылом працуе на базе пошукава – ратавальнага атраду Анёл, пра які мы распавядалі ў Рэпартэры месяц таму. Дзякуючы сістэме ўжо было знойдзена і выратавана некалькі чалавек, якія сышлі з дому і згубіліся ў горадзе. Як яна працуе глядзіце ў нашым першым рэпартажы.
2. Некалькі гадоў таму ў выніку трагічнага выпадку жыхар вёскі Карабы, што на Глыбоччыне, стаў інвалідам. Аднак Андрэй Гагуноў не склаў рук, ён навучыўся рамантаваць абутак і стаў адным з лепшых майстроў у акрузе. А яшчэ ён кіруе аўтамабілем, працуе на мінітрактары, рамантуе розную тэхніку і дзеліцца сваім майстэрствам з іншымі людзьмі. Для гэтага ён стварыў уласны відэаблог на канале “ЮТ’юб”, які мае ўжо больш за тысячу падпісчыкаў.
3. Сяргей Макараў заўсёды любіў прыроду і жывёльны свет і даўно марыў спалучыць сваё захапленне з бізнесам. Убачыўшы аднойчы перадачу пра ферму, на якой разводзяць цвыркуноў, ён вырашыў рэалізаваць гэтую ідэю ў Беларусі. Аднак прадпрымальнік сутыкнуўся з галоўнай праблемай адсутнасцю заканадаўства для адкрыцця такога бізнесу.
18:15
Фільм – разважанне пра перспектыву страты сусветных архіваў стужкі, глабальнае знікненне агульнай аўдыявізуальнай памяці. Кінастужка вымірае ці папросту праходзіць праз змены? Знакамітыя рэжысёры, куратары музеяў, гісторыкі ды інжынеры з усяго свету разважаюць пра лёс кінематографу ў эпоху лічбавых тэхналогіяў.
рэж. Міхаэль Пальм (Michael Palm), 2016 г. , ЗША – Аўстрыя – Індыя – Нарвегія
У галоўных ролях: Крыстафэр Ноўлан (Christopher Nolan), Марцін Скарсэзэ (Martin Scorsese), Дэйвід Бордўэл (David Bordwell), Майкл Фрэнд (Michael Friend), Тасіта Дын (Tacita Dean).
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
Спявачка свету Надзея Кучар у студыі Belsat Music Live. Ёй акампануе Лонданскі сімфанічны аркестр, спевы выдае лэйбл Sony. Ейныя выступы выклікаюць авацыі ў Варшаве, Жэневе, Парыжы і Сант’яга. Зорка сусветнай оперы з Беларусі, якая атрымала тытул Спявачкі свету ў конкурсе тэлеканалу Бі – Бі – Сі, стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. У размове з вядоўцаю Хрысцінай Дарапей Надзея Кучар паразважае пра стан справаў у беларускай і замежнай опернай музыцы, падзеліцца ўражаннямі ад самых важных пастановак у сваім жыцці і распавядзе, з кім з сучасных музыкаў марыць запісаць супольную песню. У жывым сэце прагучаць улюбёныя кампазіцыі спявачкі з опернай класікі, а таксама спеў, з дапамогай якога яна знаёміць замежнікаў са сваёй краінай.
21:45
Удзельнікі тэрапеўтычнага курсу ў ізаляваным замку паблізу Кракава знаходзяць цела свайго калегі. Пракурор Шацка і камісар Смоляр распачынаюць следства, стараючыся разблытаць загадку смерці мужчыны. Па – майстэрску выбудаваны дэтэктыўны сюжэт пераплятаецца з палітычнымі рэаліямі ды любоўнай інтрыгаю. Фільм, зняты паводле аднайменнага бестселера Зыгмунта Малішэўскага, атрымаў 13 намінацыяў на польскія і міжнародныя кінапрэміі.
рэж. Яцэк Бромскі (Jacek Bromski), 2011 г. , Польшча
У ролях: Мая Асташэўска (Maja Ostaszewska), Марэк Букоўскі (Marek Bukowski), Данута Стэнка (Danuta Stenka), Анджэй Сэвэрын (Andrzej Seweryn).
23:55
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:45
Міжнародны Алімпійскі камітэт назваў гэты фільм палітычнай замовай, а крамлёўскія эліты прапаноўвалі грошы за тое, каб ён не пабачыў свет. Пуцінскія гульні фільм, які распавядае пра найдаражэйшыя ў гісторыі Алімпійскія гульні, паказвае не толькі нечуваную расейскую раскошу, але і маштабы крадзяжоў. Гэта гісторыя звычайных людзей, якія сталі закладнікамі хворых амбіцый вышэйшага кіраўніцтва Расеі ды празмернай прагі нажывы.
02:15
Напрыканцы года актрыса Купалаўскага тэатру з’ехала ў Кіеў да свайго мужа Сяргея Міхалка. Як складаюцца ўзаемаадносіны ў сям’і двух творцаў і хто каму бОльшы крытык? Якія песні спяваюць артыстка і музыка свайму сыну на дабранач?
02:45
Глядзі таксама
Каментары