Schedule of day 2018/01/14


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:35
Афрыка – адзін з найбольш захапляльных кантынентаў на нашай планеце. Дзікі, небяспечны, але таксама незвычайна прыгожы ды поўны жыцця. Аўтары серыялу падарожнічаюць па Афрыцы ды паказваюць усё самае новае, нечаканае і ўнікальнае.
2013 г. , Вялікая Брытанія
09:55
Ад XI ст. памежны горад Мсціслаў займеў уласны замак на гары, якая сёння называецца Замкавай. Памежны абарончы рубеж Смаленскага княства, потым сталіца княства Мсціслаўскага. Ад XIV ст. становіцца адным з вайнейшых усходніх цэнтраў ВКЛ каля мяжы з Масквой. Пастаянная баявая гатоўнасць, направа і мадэрнізацыя умацаванняў не дапамаглі ў ліпені 1654 г. , калі ў замак уварваліся маскоўскія стральцы і выразалі каля 15 тыс. мсціслаўцаў і навакольнай шляхты з жонкамі і дзецьмі. Сведкам г. зв. трубяцкой разні засталася праслойка вуглёў і касцей у культурным слоі Замчышча.
10:15
“Пісаць мы будзем для вёскі і будзем бараніць справы вясковых людзей. Лічачы найбольшым ворагам цямноту і бяспраўнае палажэнне мужыка, мы аб’яўляем вайну ўсім цёмным сілам…” – такою была місія першых легальных беларускіх газетаў.
10:25
1. Калі патрабуеш выканання закону ад тых, хто мусіць яго ахоўваць, будзь гатовы атрымаць пратакол. У нашай краіне пацярпець можна нават за дапамогу іншым. Як гомельскі праваабаронца Павел Главацкі змагаецца з міліцэйскім самавольствам, і што з гэтага атрымліваецца.
2. Марыя Дашчынская, жыхарка вёскі Аксакаўшчына, што пад Менскам, хоча ператварыць сваю вёску ў лясную казку. Два гады таму Марыя стварыла ініцыятыўную групу, і за гэты час ім удалося развязаць шэраг важных мясцовых праблемаў: Інапрыклад, яны дамагліся рамонту некалькіх дарогаў. Цяпер самі зрабілі спартовую пляцоўку. Абсталяванне закупілі пры падтрыманні Фонду развіцця мясцовых супольнасцяў. Сутыкнуліся, зразумела, і з тым, што мясцовыя ўлады дапамагчы не хацелі.
3. Беларускі далучыліся да міжнароднай ініцыятывы 28 петляў, у межах якой жанчыны ва ўсім свеце вяжуць рэчы для неданошаных немаўлят. Рэч у тым, што дактары навучыліся ратаваць дзяцей, якія нарадзіліся вагой ад пяцісот грамаў. Але ёсць высокая рызыка, што такое маленькае немаўлятка можа памерці ў першыя ж дні або месяцы свайго жыцця. Як адзенне, звязАнае з грубай воўны, можа дапамагчы? І якім чынам можна далучЫцца да руху 28 петляў?
11:45
12:15
Здымачная група разам з вядоўцам пакажа працоўныя будні і святочныя забавы, раскрые перад намі каларыт вясковага жыцця. Цыкл рэпартажаў пра беларускую вёску ХХІ стагоддзя. Выданне распавядзе, што адбываецца ў вёсцы на Каляды.
12:40
Гурт Nuteki, адны з нешматлікіх беларускіх выканаўцаў, якія дасягнулі больш за мільён праглядаў на YouTube. У шчырай размове з Міраю Шульц музыкі раскажуць, чаму на пачатку кар’еры пазіцыянавалі сябе як гурт з Масквы, аднак вярнуліся на радзіму і заспявалі па – беларуску, як змагаюцца са спакусамі вялікай сцэны, спалучаючы рок – музыку і хрысціянскія прынцыпы, якую праграму рыхтуюць для амерыканскага туру, і чаму больш не хочуць прабівацца на Еўрабачанне. У жывым сэце прагучыць эксклюзіўная версія галоўнага гіта каманды, а таксама некалькі прэм’ерных рэчаў з новага альбому.
13:10
рэж. Вікторыя Колчына, 2014 г. , Беларусь
Калісьці беспрацоўны, цяпер Аляксандр Юркоў – бізнесоўца, заснавальнік і ўладальнік паспяховай школы спакушэння, дзе дасведчаныя лавеласы вучаць сарамлівых мужчынаў знаёміцца з дзяўчатамі. Навучэнцы на тэарэтычных і практычных занятках дазнаюцца, як набрацца смеласці, як завязаць кантакт, авалодваюць спосабамі камунікацыі, што дазволяць ім распачаць і падтрымліваць доўгатэрміновыя ці кароткачасовыя адносіны.
13:25
Як схуднець? Калі не разглядаць сацыяльных і эканамічных запытаў грамадства, то гэтае пытанне, бадай, самае актуальнае для беларусаў. Як схуднець і пры гэтым застацца здаровым ці прынамсі пры жыцці? Гераіня рэпартажу згубіла сына, якому было 34 гады. Хлопец быў хворы на цукровы дыябет і хацеў пазбавіцца ад лішняе вагі шляхам хірургічным, каб вынік быў бачны адразу. Але пасля аперацыі ў Сяргея развілася вострая язва, праз што маладзёну зрабілі яшчэ адную аперацыю. У выніку маладзён памёр ад ускладненняў. Дык як схуднець і не згубіць якасць жыцця?
14:00
Што зазнае сёння Украіна краіна, якая не сыходзіць са старонак газетаў і застаецца ўсе апошнія гады на вуснах?
рэж. Віталій Манскі (Віталій Манський), 2016 г. , Нямеччына – Эстонія – Украіна
15:30
рэж. Даньель Санчэс Арэвалё (Daniel Snchez Arvalo), 2011 г. , Іспанія
Стрыечныя браты Хульян і Хасэ прыязджаюць на вяселле яшчэ аднаго свайго кузена, Д’ега, які проста ў касцёле абвяшчае гасцям, што нявеста ў апошні момант перадумала выходзіць за яго замуж. Закаханы Д’ега ў шоку ды роспачы, але стрыечныя браты спрабуюць пераканаць яго, што вялікае бяды не здарылася і што жаніцца пасля месяца знаёмства – глупства. Хасэ выказвае думку, што Д’ега падсвядома пастанавіў ажаніцца на злосць сваёй першай каханай Марціне, з якою пазнаёміўся роўна дзесяць гадоў таму. Хульян прапаноўвае разам адшукаць Марціну, каб праверыць, ці насамрэч Д’ега ўсё яшчэ ў глыбіні душы кахае яе. Аднак падарожжу з Мадрыду на паўночнае ўзбярэжжа Іспаніі замінаюць самыя неспадзяваныя перашкоды. Але гэта яшчэ паўбяды ў параўнанні з тым, што чакае кузенаў у краі іхнага дзяцінства…
У ролях: Кім Гут’ерэс (Quim Gutirrez), Інма Кўэста (Inma Cuesta), Рауль Арэвалё (Ral Arvalo), Антоньё дэ ля Торрэ (Antonio de la Torre), Адрыян Лястра (Adrian Lastra).
17:10
Сэм Ўіліс вырушае ў падарожжа, каб паказаць Вялікі шаўковы шлях – першую ў свеце глабальную аўтастраду. Там не толькі абменьваліся таварамі. Гэта быў вялікі кругаварот ідэяў, новых культураў і нават рэлігіяў. Гэтыя працэсы, між іншага, сфармавалі свет, які мы ведаем цяпер.
2016 г. , Вялікая Брытанія
19:15
Лета 1915 года. Царская армія адступае з заходніх губерняў Расейскай імперыі, пакідаючы немцам спаленую зямлю. Царскія ўлады высяляюць сялянскія семі, некаторыя ўцякаюць самыя, гараць цэлыя вёскі. Сотні тысячаў вазоў цягнуцца на ўсход. Яны запаўняюць дарогі, праціскаючыся паміж ваеннымі калонамі. Пануе пекла: эпідэмія тыфу і халеры, спёка, нястача пітной вады, голад, абстрэлы ды бамбаванне з боку немцаў. Агромністая тэрыторыя сучаснага Падляшша, абшары вакол Любліну і Хэлму, іншыя заходнія рэгіёны Расейскай імперыі ды ў меншай ступені цэнтральнай Польшчы пусцеюць. Уцекачы перадусім праваслаўныя беларусы, украінцы ды расейцы (прыблізна 70 %), а таксама палякі (12 %), габрэі, літоўцы, латышы ды армяне. Паводле ацэнак гісторыкаў, свае дамы пакінулі прыблізна тры мільёны чалавек. Гэта была самая маштабная прымусовая міграцыя ў ХХ ст. у гэтай частцы Еўропы. Тыя, хто перажыў кашмарнае падарожжа, дайшлі да Дону, Сібіры, Каўказу і Сярэдняй Азіі. Там яны перажылі дзве рэвалюцыі, а таксама крывавую грамадзянскую вайну. Праз 57 гадоў яны вярнуліся ў свае вёскі, ужо ў адроджанай Польшчы…
рэж. Юрый Каліна (Jerzy Kalina), 2010 г. , Польшча
20:05
Мумія Леніна з 1924 г. ляжыць у самым сэрцы Расеі – на Краснай плошчы. Яе гісторыя поўная палітычных інтрыг і зменаў сюжэту. Парэшткі правадыра бальшавіцкае рэвалюцыі даглядае цэлы штаб навукоўцаў, а іхная дзейнасць – таямніца. Вы пабачыце эмоцыі, якія мумія Леніна выклікае праз сто гадоў пасля бальшавіцкае рэвалюцыі. Адкуль бярэцца аўра таямнічасці вакол маўзалею і чаму ўлады не хочуць яго зліквідаваць, хаця за гэта выступаюць 60 % расейцаў?
рэж. Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk), 2016 г. , Польшча
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:35
Малы чачэнец Рамзан з дзвюма сёстрамі расце без бацькі. Пасля таго, як бацьку забілі на вайне, Рамзанава маці Амінат уцякла з дзецьмі за мяжу, у Аўстрыю – там яны жывуць у лагеры для ўцекачоў і чакаюць, ці дадуць ім палітычны прытулак. Рамзан намагаецца дапамагаць маці ўва ўсім, перадусім даглядае меншых сясцёр. Неўзабаве ў лагеры з’яўляецца мужчына Іса, таксама чачэнец, які ваяваў разам з бацькам Рамзана. Іса прыносіць Амінат рэчы забітага: гадзіннік і сямейны здымак. Дачыненні між Ісам і Рамзанам спачатку досыць сяброўскія, але як толькі Іса пачынае заляцацца да Рамзанавай маці, хлопчык перастае яму давяраць.
рэж. Судабэ Мартэзай (Sudabeh Mortezai), 2014 г. , Аўстрыя
23:10
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
23:25
Гурт Nuteki, адны з нешматлікіх беларускіх выканаўцаў, якія дасягнулі больш за мільён праглядаў на YouTube. У шчырай размове з Міраю Шульц музыкі раскажуць, чаму на пачатку кар’еры пазіцыянавалі сябе як гурт з Масквы, аднак вярнуліся на радзіму і заспявалі па – беларуску, як змагаюцца са спакусамі вялікай сцэны, спалучаючы рок – музыку і хрысціянскія прынцыпы, якую праграму рыхтуюць для амерыканскага туру, і чаму больш не хочуць прабівацца на Еўрабачанне. У жывым сэце прагучыць эксклюзіўная версія галоўнага гіта каманды, а таксама некалькі прэм’ерных рэчаў з новага альбому.
00:45
Пры жыцці яе лічылі апантанаю д’яблам, а пасля смерці прызналі святою. Гісторыя маладой немкі Анэлізэ Міхэль з Клінґенбэрґу, якая памерла пасля серыі экзарцызмаў у 1976 г. , да сёння выклікае бурныя эмоцыі.
01:40
Глядзі таксама
Каментары