Schedule of day 2018/01/13


07:50
Праграма “Вот так” распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове – зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
08:15
Штодзённы выхад у жывы эфір асноўнага блоку праграмаў месціць кароткі агляд галоўных навінаў дня, агляд надворя, спартовых навінаў. У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. У Гарачым каментары, што выходзіць у блоку двойчы, – дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і грамадскія дзеячамі, аператыўны ды грунтоўны аналіз найважнейшых падзеяў дня. Штодзённа пра галоўныя культурніцкія падзеі – у Аглядзе падзеяў культуры. Навіны па – расейску – у праграме Вот так з Машаю Макараваю ды Ігарам Віняўскім: гэтых каментароў адмыслоўцаў вы не пабачыце на дзяржаўных каналах. У межах блоку – новы фармат самай знанай праграмы з аглядам падзеяў кіно, музыкі і мастацтва Відзьмо – невідзьмо + з Сяргеем Філімонавым. У Аглядзе інтэрнэту вядоўца з экспертам абмяркуюць падзеі з самых цікавых і аглядальных публікацыяў у сеціве. У штотыднёвай праграме Кірыла Смяглікава Dэвайс – тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні. У панядзелкі – адмысловы пашыраны агляд падзеяў у свеце спорту. У серады ў праграме Давайце разбірацца са Станіславам Івашкевічам – аналіз найважнейшых працэсаў у эканоміцы ды грамадстве. У пятніцы несурёзна пра сурёзнае – у сатырычнай праграме з Данутаю Хлуснёю Беларусь 37. Абектыў – галоўная інфармацыйная праграма каналу: падсумаванне дня ў Беларусі і свеце.
09:20
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
11:30
Афрыка – адзін з найбольш захапляльных кантынентаў на нашай планеце. Дзікі, небяспечны, але таксама незвычайна прыгожы ды поўны жыцця. Аўтары серыялу падарожнічаюць па Афрыцы ды паказваюць усё самае новае, нечаканае і ўнікальнае.
2013 г. , Вялікая Брытанія
12:25
Як паправіць здароўе і знешні выгляд пасля святаў? Клінінг: ці гатовыя беларусы плаціць за тое, каб у іх хатах прыбіраў чужы чалавек? Шукаем гараж: як крадуць і вяртаюць габарытную маёмасць?
12:45
Як жывуць людзі, якія страцілі сябе? Яны нікому не патрэбныя, аднак не скардзяцца на свой суворы лёс, бо зразумелі, што самыя выбралі яго. Страціўшы ў жыцці ўсё, яны ўсё ж знайшлі прытулак і паратунак.
рэж. Яўген Шапчыц, 2017 г. , Беларусь
14:00
Залекавалі да інваліднасці: сям’я са Слуцку дамагаецца прыцягнуць дактароў да адказнасці. Ляпсусы, шкодныя для здароўя: Мінакі – аб прычынах лекарскіх памылак. Калі сумневы ў дыягназе: у рубрыцы “Ведай свае правы!” – парады адмыслоўцы. Пакутнікі ў футры: нашыя карэспандэнты пад’ехалі да фермы клеткавае зверагадоўлі. Ні сабе, ні людзям: у Капыльскім раёне непрыбраная кукуруза дачакалася снегу.
14:55
рэж. Д’еґо Бюнюэль (Diego Buuel), 2014 г. , Францыя
Адразу пасля Рэвалюцыі годнасці ва Украіне трое французскіх журналістаў выправіліся ў гэтую краіну, каб высветліць, што там адбываецца. Яны наведалі Кіеў, Львоў, Харкаў, Крым, вялі гутаркі з актывістамі Майдану, паспрабавалі разабрацца ў правых рухах Украіны, пабачылі паводзіны людзей пад уздзеяннем расейскай прапаганды. Таксама французы сталіся сведкамі акупацыі Крыму. Каб уявіць, што чакае гэты паўвостраў у будучыні, журналісты пабывалі ў Паўднёвай Асеціі ды Абхазіі – грузінскіх тэрыторыях, якія таксама трапілі пад “апеку” Масквы.
15:50
Малады музыка Тама закахаўся і нарэшце папрасіў рукі дзяўчыны. Пры знаёмстве з бацькамі каханай высвятляецца, што будучы цесць – у глыбокай дэпрэсіі праз страту бізнесу і ўшчэнт абрыдлае сямейнае жыццё. Тама пастанаўляе разварушыць яго, што выліваецца ў безадказныя прыгоды з пагулянкамі і дзеўкамі ды прыводзіць да разрыву абодвух з каханымі жанчынамі.
рэж. Антані Марсьяно (Anthony Marciano), 2013 г. , Францыя
У галоўных ролях: Ален Шаба (Alain Chabat), Макс Бубліль (Max Boublil), Сандрын Кібэрлен (Sandrine Kiberlain), Мэляні Бэрнье (Melanie Bernier).
17:20
1. Калі патрабуеш выканання закону ад тых, хто мусіць яго ахоўваць, будзь гатовы атрымаць пратакол. У нашай краіне пацярпець можна нават за дапамогу іншым. Як гомельскі праваабаронца Павел Главацкі змагаецца з міліцэйскім самавольствам, і што з гэтага атрымліваецца.
2. Марыя Дашчынская, жыхарка вёскі Аксакаўшчына, што пад Менскам, хоча ператварыць сваю вёску ў лясную казку. Два гады таму Марыя стварыла ініцыятыўную групу, і за гэты час ім удалося развязаць шэраг важных мясцовых праблемаў: Інапрыклад, яны дамагліся рамонту некалькіх дарогаў. Цяпер самі зрабілі спартовую пляцоўку. Абсталяванне закупілі пры падтрыманні Фонду развіцця мясцовых супольнасцяў. Сутыкнуліся, зразумела, і з тым, што мясцовыя ўлады дапамагчы не хацелі.
3. Беларускі далучыліся да міжнароднай ініцыятывы 28 петляў, у межах якой жанчыны ва ўсім свеце вяжуць рэчы для неданошаных немаўлят. Рэч у тым, што дактары навучыліся ратаваць дзяцей, якія нарадзіліся вагой ад пяцісот грамаў. Але ёсць высокая рызыка, што такое маленькае немаўлятка можа памерці ў першыя ж дні або месяцы свайго жыцця. Як адзенне, звязАнае з грубай воўны, можа дапамагчы? І якім чынам можна далучЫцца да руху 28 петляў?
18:50
Што зазнае сёння Украіна краіна, якая не сыходзіць са старонак газетаў і застаецца ўсе апошнія гады на вуснах?
рэж. Віталій Манскі (Віталій Манський), 2016 г. , Нямеччына – Эстонія – Украіна
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
Гурт Nuteki, адны з нешматлікіх беларускіх выканаўцаў, якія дасягнулі больш за мільён праглядаў на YouTube. У шчырай размове з Міраю Шульц музыкі раскажуць, чаму на пачатку кар’еры пазіцыянавалі сябе як гурт з Масквы, аднак вярнуліся на радзіму і заспявалі па – беларуску, як змагаюцца са спакусамі вялікай сцэны, спалучаючы рок – музыку і хрысціянскія прынцыпы, якую праграму рыхтуюць для амерыканскага туру, і чаму больш не хочуць прабівацца на Еўрабачанне. У жывым сэце прагучыць эксклюзіўная версія галоўнага гіта каманды, а таксама некалькі прэм’ерных рэчаў з новага альбому.
21:45
рэж. Даньель Санчэс Арэвалё (Daniel Snchez Arvalo), 2011 г. , Іспанія
Стрыечныя браты Хульян і Хасэ прыязджаюць на вяселле яшчэ аднаго свайго кузена, Д’ега, які проста ў касцёле абвяшчае гасцям, што нявеста ў апошні момант перадумала выходзіць за яго замуж. Закаханы Д’ега ў шоку ды роспачы, але стрыечныя браты спрабуюць пераканаць яго, што вялікае бяды не здарылася і што жаніцца пасля месяца знаёмства – глупства. Хасэ выказвае думку, што Д’ега падсвядома пастанавіў ажаніцца на злосць сваёй першай каханай Марціне, з якою пазнаёміўся роўна дзесяць гадоў таму. Хульян прапаноўвае разам адшукаць Марціну, каб праверыць, ці насамрэч Д’ега ўсё яшчэ ў глыбіні душы кахае яе. Аднак падарожжу з Мадрыду на паўночнае ўзбярэжжа Іспаніі замінаюць самыя неспадзяваныя перашкоды. Але гэта яшчэ паўбяды ў параўнанні з тым, што чакае кузенаў у краі іхнага дзяцінства…
У ролях: Кім Гут’ерэс (Quim Gutirrez), Інма Кўэста (Inma Cuesta), Рауль Арэвалё (Ral Arvalo), Антоньё дэ ля Торрэ (Antonio de la Torre), Адрыян Лястра (Adrian Lastra).
23:25
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:20
У навагоднюю ноч на “Белсаце” будзе гучаць джаз! Упершыню свае гіты ў новых аранжыроўках найлепшага джазавага гурта Беларусі “Aplle Tea” выканаюць зоркі беларускае музыкі. Сустракаць гасцей будуць Віктар Шукеловіч і Валярына Кустава, якія згадаюць падзеі апошніх 10 гадоў, якія нас здзівілі ці парадавалі. Будзе шмат неспадзяванак!
01:25
Напярэдадні студзеньскага саміту экалогіі ў Парыжы ў студыі праграмы – эколаг Ірына Сухій, стваральніца ‘”Зялёнае сеткі”, таварыства, якое лучыць усе экаарганізацыі ў Беларусі. Сярод іншым, абмяркоўваем правілы экалогіі ў паўсядзённасці кожнага з нас.
01:50
Глядзі таксама
Каментары