Schedule of day 2018/01/08

07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
07:50
1. Як калядуюць наймалодшыя. У Рыбалах яшчэ даволі шмат дзяцей. Разам з кіраўніцаю вясковага клубу Лідзіяй Мартынюк яны спазнаюць традыцыі продкаў ды імкнуцца іх працягнуць.
2. Каб пайсці калядаваць на праваслаўнае Божае Нараджэнне, на Падляшшы трэба мець калядную зорку, якую там называюць яшчэ і гвязда. Калісьці кожны рабіў гэткую гвязду сам. Цяпер трэба добра пашукаць, каб знайсці таго, хто ўмее яе рабіць. У Гайнаўцы зоркі стварае Ёанна Кірылук.
3. Другое аблічча дырэктара бельскага беларускага ліцэю. Андрэй Сцепанюк па – за сваёй працаю ў школе піша вершы. Абавязкова па – беларуску. Ягоны першы і адзіны пакуль зборнік мае назву Распісаны квадрат.

08:05
1. Унікальныя дамініканскія касцёл і кляштар у Смалянах хутка могуць знікнуць. Закінуты кляштар некалькі гадоў таму мясцовыя ўлады паспрабавалі знесці, на шчасце, тады менскім актывістам удалося абараніць помнік гісторыі. Аднак цяпер і касцёл, і кляштар стаяць без дахаў, а дзверы і вокны даўно згубленыя. Пра рэстаўрацыю гаворкі не ідзе. Калі гэтак застанeцца і надалей, хутка гэтыя помнікі гісторыі могуць быць страчаныя назаўжды
2. Спадар Вікенцій Мароз ёсць увасабленнем сапраўднай беларускай душы. У гады адукацыі ў Нясвіскай настаўніцкай семінарыі быў сябрам Саюзу беларускай моладзі, у час Другой сусветнай вайны быў жаўнерам Войска Польскага, а пазней настаўнікам мовы і літаратуры. Сваю першую кнігу выдаў некалькі тыдняў таму, ва ўзросце 93 – х гадоў. Збор успамінаў Перажытае – незабытае гэта выразны адбітак складанага і трагічнага часу: жыццё пад акупацыяй, вайна, якой аддадзена два з паловай гады, і паваенны перыяд з усімі яго нягодамі.
3. Уладзімір Кучмасаў даўно марыў навучыцца выпякаць хлеб у вясковай печы, гэтак, як рабілі нашыя продкі. Аднойчы ён выпадкова прачытаў пра Сцепаніду Лупач, жыхарку Глыбоччыны. Яна выпякае хлеб паводле старадаўняга двухсотгадовага рэцэпту, які ўключаны ў Спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Спадар Уладзімір адшукаў жанчыну і папрасіў яе падзяліцца сакрэтамі майстэрства.
09:05
З Дзімам “Людскія справы” знаёмыя яшчэ з тых часоў, калі ён жыў з прыёмнымі бацькамі ў доме – інтэрнаце сямейнага тыпу. Хлопец за гэты час атрымаў адукацыю, знайшоў працу. Дзмітрый закахаўся ў такую ж сірату і ўжо планаваў вяселле з Уладзіславаю. Але ўлады датычна дзяўчыны маюць уласны план. Цяпер Улада – у псіханеўралагічным дыспансеры закрытага тыпу, яе прызналі недзеяздольнаю. Але Дзіма настроены аптымістычна і спрабуе дапамагчы каханай. Як дапамагчы нашым героям, у студыі разважае Алесь Залеўскі разам з гасцямі – прадстаўніком цэнтру сацыяльных і эканамічных даследаванняў “Case Belarus” Змітром Бабіцкім ды кіраўніцаю аддзелу ў пытаннях працы з моладдзю “SOS – Дзіцячыя вёскі” Ірынаю Курылюк.
09:35
Здымачная група разам з вядоўцам пакажа працоўныя будні і святочныя забавы, раскрые перад намі каларыт вясковага жыцця. Цыкл рэпартажаў пра беларускую вёску ХХІ стагоддзя. Праграма высветліць, якія калядныя традыцыі памятаюць у сучаснай вёсцы?
10:05
Кім тут трэба быць на пэўным этапе нашага развіцця – лібералам ці кансерватарам, левым ці правым? Чарговае выданне “Рапарту” прадугледжвае вострую дыскусію паміж кансерватарам, які заклікае ісці на радыкальныя рэформы, і лібералам – сацыялістам, які сцвярджае: такім чынам мы згубім сацыяльную скіраванасць дзяржаўнае палітыкі.
10:35
На першы погляд поўная эмпатыі настаўніца праз вучняў маніпулюе іхнымі бацькамі дзеля ўласнага ўзбагачэння. Бальшыня бацькоў, прычым не толькі з боязі за паспяховасць сваіх дзяцей, паддаюцца напору настаўніцы ды пакорліва робяць ёй розныя паслугі, носяць падарункі і складаюць іншыя знакі ўвагі. Аднак знаходзяцца тры сям’і, якія наважваюцца паўстаць супраць ненармальнае сітуацыі ды разам з дырэктаркаю школы склікаюць канспіратыўны сход… Дзеянне напружанага і вельмі актуальнага фільму пра сілу людскога характару, знятага паводле рэальных падзеяў, адбываецца на пачатку 1980 – ых гадоў у сацыялістычнай Браціславе, але гэта ўніверсальная гісторыя, якая магла б адбыцца ў любым месцы ды ў любы час.
У галоўных ролях: Зузана Маўрэры (Zuzana Maurry), Пэтэр Бэб’як (Peter Bebjak), Чонґар Кашаі (Сsongor Kassaі), Марцін Гавэлка (Martіn Havelka), Зузана Конечна (Zuzana Konen).
рэж. Ян Гржэбэйк (Jan Hebejk), 2017 г. , ЧэхіяСлаваччына
12:15
Заключны канцэрт штогадовага фестывалю вулічных канцэртаў “Бі – Бі – Сі Промс” ў Роял Элбэрт Гол у Лондане ў 2016 годзе. Другая частка. 2016 г. , Вялікая Брытанія
14:05
Сэм Ўіліс вырушае ў падарожжа, каб паказаць Вялікі шаўковы шлях – першую ў свеце глабальную аўтастраду. Там не толькі абменьваліся таварамі. Гэта быў вялікі кругаварот ідэяў, новых культураў і нават рэлігіяў. Гэтыя працэсы, між іншага, сфармавалі свет, які мы ведаем цяпер.
2016 г. , Вялікая Брытанія
15:25
Двум братам удалося ўнікнуць савецкіх працоўных лагераў, але яны не могуць уцячы адзін ад аднаго. Яны любяць, але адначасова ненавідзяць адзін аднаго. Адзін – мастак, другі – прагматычны навуковец, і яны мусяць трымацца разам.
рэж. Войцех Старань (Wojсіeсh Staroń), 2013 г. , Польшча
16:35
На мяжы 1980 – 90 – х гг. – у яшчэ савецкай Беларусі – пачалі гуртавацца беларускія афіцэры: яны марылі пра самастойнае беларускае войска ў самастойнай беларускай дзяржаве. У жніўні 1991 – га адбыўся арганізацыйны сход Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Неўзабаве БЗВ падало ў Вярхоўны Савет законапраект пра ўтварэнне беларускага войска. Калі яго стварылі – узніклі іншыя праблемы… Згуртаванне стала першай арганізацыяй, якую пасля атрымання незалежнасці забаранілі – па зладжаным маршы незалежнасці ў 1993 г.: некалькі тысяч вайскоўцаў 25 сакавіка прайшліся галоўным праспектам Менску. Сведкі – былы старшыня БЗВ Мікола Статкевіч, ягоны паплечнік Алесь Станкевіч, Вінцук Вячорка.
16:55
Маладыя прадпрымальныя палякі абралі рызыкоўны шлях да здзяйснення мараў. Вельмі часта яны ўваходзілі ў свет бізнесу яшчэ ў старэйшых класах школы, ствараючы стартапы – прататыпы фірмаў. Крэатыўныя, бліскучыя, адважныя. Ліхаманка стартапаў ахоплівае ўсё больш маладзёнаў. Перспектыва здабыць вялікія грошы яшчэ на старце спакушае, але адначасова нясе вялікую рызыку. Аднак удзельнікі стужкі зазначаюць: важна не тое, колькі разоў ты ўпадзеш, а колькі ўстанеш.
рэж. Александэр Дэмбскі (Aleksander Dembski), 2016 г. , Польшча
17:45
Караліна Орсік піша навуковую працу ў Акадэміі музыкі ў Польшчы. У звычайнай музычнай школе мястэчка Дзятлава яе “адкрылі” выкладчыкі з Беларускай музычнай акадэміі. Пасля на навучанне яе запрасілі ў Польшчу. Караліна мела шмат канцэртаў у розных краінах, шмат падарожнічае, але заўсёды прыязджае ў родную вёску Аханяны да бабулі, якая яе і выхавала. Гэта сапраўднае падарожжа ў часе: з Еўропы на Усход. З вялікага гораду ў маленькую вёску на ўскрайку лесу, дзе жывуць усяго з тузін людзей. Гэта падарожжа са свету музыкі Караліны ў свет ейных дзіцячых мараў.
рэж. Марцін Саўтэр (Marcin Sauter), 2017 г. , Беларусь – Польшча
18:40
Ад XI ст. памежны горад Мсціслаў займеў уласны замак на гары, якая сёння называецца Замкавай. Памежны абарончы рубеж Смаленскага княства, потым сталіца княства Мсціслаўскага. Ад XIV ст. становіцца адным з вайнейшых усходніх цэнтраў ВКЛ каля мяжы з Масквой. Пастаянная баявая гатоўнасць, направа і мадэрнізацыя умацаванняў не дапамаглі ў ліпені 1654 г. , калі ў замак уварваліся маскоўскія стральцы і выразалі каля 15 тыс. мсціслаўцаў і навакольнай шляхты з жонкамі і дзецьмі. Сведкам г. зв. трубяцкой разні засталася праслойка вуглёў і касцей у культурным слоі Замчышча.
18:55
Як паправіць здароўе і знешні выгляд пасля святаў? Клінінг: ці гатовыя беларусы плаціць за тое, каб у іх хатах прыбіраў чужы чалавек? Шукаем гараж: як крадуць і вяртаюць габарытную маёмасць?
19:15
Першая беларуская граматыка выйшла ў свет у 1918 годзе і напісаў яе кандыдат філалогіі Петраградcкага універсітэта Браніслаў Тарашкевіч. Ён быў знакамітым беларускім нацыянальным дзеячом, філолагам, літаратарам, педагогам. Пераклаў на беларускую мову «Iліяду» Гамера, «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. У 1928 годзе быў абраны Акадэмікам Беларускай Акадэміі Навук.
19:30
Праграма “Вот так” распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове – зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
19:55
Штодзённы выхад у жывы эфір асноўнага блоку праграмаў месціць кароткі агляд галоўных навінаў дня, агляд надворя, спартовых навінаў. У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. У Гарачым каментары, што выходзіць у блоку двойчы, – дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і грамадскія дзеячамі, аператыўны ды грунтоўны аналіз найважнейшых падзеяў дня. Штодзённа пра галоўныя культурніцкія падзеі – у Аглядзе падзеяў культуры. Навіны па – расейску – у праграме Вот так з Машаю Макараваю ды Ігарам Віняўскім: гэтых каментароў адмыслоўцаў вы не пабачыце на дзяржаўных каналах. У межах блоку – новы фармат самай знанай праграмы з аглядам падзеяў кіно, музыкі і мастацтва Відзьмо – невідзьмо + з Сяргеем Філімонавым. У Аглядзе інтэрнэту вядоўца з экспертам абмяркуюць падзеі з самых цікавых і аглядальных публікацыяў у сеціве. У штотыднёвай праграме Кірыла Смяглікава Dэвайс – тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні. У панядзелкі – адмысловы пашыраны агляд падзеяў у свеце спорту. У серады ў праграме Давайце разбірацца са Станіславам Івашкевічам – аналіз найважнейшых працэсаў у эканоміцы ды грамадстве. У пятніцы несурёзна пра сурёзнае – у сатырычнай праграме з Данутаю Хлуснёю Беларусь 37. Абектыў – галоўная інфармацыйная праграма каналу: падсумаванне дня ў Беларусі і свеце.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:25

21:45
На першы погляд поўная эмпатыі настаўніца праз вучняў маніпулюе іхнымі бацькамі дзеля ўласнага ўзбагачэння. Бальшыня бацькоў, прычым не толькі з боязі за паспяховасць сваіх дзяцей, паддаюцца напору настаўніцы ды пакорліва робяць ёй розныя паслугі, носяць падарункі і складаюць іншыя знакі ўвагі. Аднак знаходзяцца тры сям’і, якія наважваюцца паўстаць супраць ненармальнае сітуацыі ды разам з дырэктаркаю школы склікаюць канспіратыўны сход… Дзеянне напружанага і вельмі актуальнага фільму пра сілу людскога характару, знятага паводле рэальных падзеяў, адбываецца на пачатку 1980 – ых гадоў у сацыялістычнай Браціславе, але гэта ўніверсальная гісторыя, якая магла б адбыцца ў любым месцы ды ў любы час.
У галоўных ролях: Зузана Маўрэры (Zuzana Maurry), Пэтэр Бэб’як (Peter Bebjak), Чонґар Кашаі (Сsongor Kassaі), Марцін Гавэлка (Martіn Havelka), Зузана Конечна (Zuzana Konen).
рэж. Ян Гржэбэйк (Jan Hebejk), 2017 г. , ЧэхіяСлаваччына
23:25
Праграма “Вот так” распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове – зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
23:50
Штодзённы выхад у жывы эфір асноўнага блоку праграмаў месціць кароткі агляд галоўных навінаў дня, агляд надворя, спартовых навінаў. У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. У Гарачым каментары, што выходзіць у блоку двойчы, – дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і грамадскія дзеячамі, аператыўны ды грунтоўны аналіз найважнейшых падзеяў дня. Штодзённа пра галоўныя культурніцкія падзеі – у Аглядзе падзеяў культуры. Навіны па – расейску – у праграме Вот так з Машаю Макараваю ды Ігарам Віняўскім: гэтых каментароў адмыслоўцаў вы не пабачыце на дзяржаўных каналах. У межах блоку – новы фармат самай знанай праграмы з аглядам падзеяў кіно, музыкі і мастацтва Відзьмо – невідзьмо + з Сяргеем Філімонавым. У Аглядзе інтэрнэту вядоўца з экспертам абмяркуюць падзеі з самых цікавых і аглядальных публікацыяў у сеціве. У штотыднёвай праграме Кірыла Смяглікава Dэвайс – тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні. У панядзелкі – адмысловы пашыраны агляд падзеяў у свеце спорту. У серады ў праграме Давайце разбірацца са Станіславам Івашкевічам – аналіз найважнейшых працэсаў у эканоміцы ды грамадстве. У пятніцы несурёзна пра сурёзнае – у сатырычнай праграме з Данутаю Хлуснёю Беларусь 37. Абектыў – галоўная інфармацыйная праграма каналу: падсумаванне дня ў Беларусі і свеце.
00:55
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
01:20

01:40
Ад XI ст. памежны горад Мсціслаў займеў уласны замак на гары, якая сёння называецца Замкавай. Памежны абарончы рубеж Смаленскага княства, потым сталіца княства Мсціслаўскага. Ад XIV ст. становіцца адным з вайнейшых усходніх цэнтраў ВКЛ каля мяжы з Масквой. Пастаянная баявая гатоўнасць, направа і мадэрнізацыя умацаванняў не дапамаглі ў ліпені 1654 г. , калі ў замак уварваліся маскоўскія стральцы і выразалі каля 15 тыс. мсціслаўцаў і навакольнай шляхты з жонкамі і дзецьмі. Сведкам г. зв. трубяцкой разні засталася праслойка вуглёў і касцей у культурным слоі Замчышча.
01:55
Глядзі таксама
Каментары