Старадаўні, старасвецкі, старажытны – являются ли эти слова синонимами в отношении архитектурных памятников? Когда при описании состояния здания говорят «друзлы», а когда — «спарахнелы»? Какие меры должен принимать архитектор-реставратор для сохранения объектов культурного наследия? На каком уровне сегодня находится реставрационное дело в Беларуси?
Обо всем этом и еще о многом ведущим Алесе Литвиновской и Глебу Лободенко поможет рассказать архитектор-реставратор Вадим Глинник, гость передачи «Мова Нанова».
Архітэктурная спадчына (рус. наследие): помнікі, групы будынкаў/ ансамблі, мясціны або культурныя краявіды/ ландшафты.
Культурныя даброты/ каштоўнасці (рус. ценности) – унікальныя гісторыка-культурныя аб’екты, прадметы, пабудовы, тэрыторыі.
Культурнае/ рукатворнае/ штучнае асяроддзе (рус. среда).
Прыроднае асяроддзе/ наваколле /акружэнне/ атачэнне.
Гарадская структура/ тканка/ сетка/ тэкстура/ фактура — тэрміны ўрбаністыкі, якія апісваюць сістэму забудовы горада (вуліцы, забудаваныя і адкрытыя плошчы і г.д.)
Старажытнае ядро, старое места, стары горад — гістарычны цэнтр горада.
Старадаўні, старасвецкі, старажытны — рус.древний
Стан (рус. состояние) архітэктурнага аб’екта
Занядбаны/ заняпалы – закінуты чалавекам, пакінуты без дагляду.
Карыстаны/ выкарыстаны/ скарыстаны; ужыты/ ужываны/ спажыты/ спажываны – рус. использованный.
Спрацаваны – рус. изношенный.
Пагоршаны, сапсаваны/ папсаваны/ пашкоджаны — рус. испорченный, непригодный для использования.
Разбураны/ зруйнаваны (рус. разрушенный)/ знішчаны (рус. уничтоженный), знесены.
Напаўразбураны (рус. полуразрушенный): друзлы (пра мур), спарахнелы (пра зруб), пахілы.
Культурная вартасць (рус. ценность, значимость) аб’ектаў спадчыны: мастацкая, тэхнічная, вартасць ідэнтычнасці.
Сацыяльна-эканамічная вартасць: эканамічная, функцыянальная, адукацыйная, пазнавальная, палітычная.
Сапраўднасць = аўтэнтычнасць.
Кансервацыя помніка – дзеянні, накіраваныя на доўгатэрміновае захаванне аб’екта.
Інвентарызацыя — выяўленне, улік, наданне статусу помніку.
Ахова/ абарона – рус. защита.
Рэстаўрацыя – комплекс мераў па ўмацаванні і аднаўленні разбураных ці пашкоджаных помнікаў для выяўлення іх гістарычнай і мастацкай вартасці і ўключэння ў сучаснае жыццё.
Анастылёз (-іс) – аднаўленне будынка з аўтэнтычных элементаў, якія былі разбураныя, напрыклад, у выніку стыхійнага бедства.
Догляд/ утрыманне (рус. содержание), бягучы рамонт.
Гістарычная рэканструкцыя/ адбудова/ аднаўленне — узнаўленне знешняга выгляду і канструкцыі аб’екта, заснаванае на захаваных фрагментах і наяўнай гістарычнай інфармацыі пра яго.
Мадэрнізацыя – аднаўленне аб’екта, прывядзенне яго ў адпаведнасць з новымі патрабаваннямі і ўмовамі.
Інтэграванае захаванне (комплексная рэгенерацыя) гарадскіх абшараў (абшар — рус. простор): рэутылізацыя (паўторнае выкарыстанне), валярызацыя (падвышэнне вартасці), рэвіталізацыя (ажыўленне), рэабілітацыя (аздараўленне).