У Лукашенко и правительства разные аппетиты?

Упадок социальных проектов, откаты на модернизации и причины расхождения интересов Лукашенко и правительства – об этом рассуждаем в программе «Экономика с Чалым».

У Беларусі назіраецца тэндэнцыя інвестыцыйнай і спажывецкай дэпрэсіі. Гэта паказвае дынаміка раздробавага таваразвароту – ён каля нуля ў параўнанні з мінулым годам. Хоць звычайна назіраецца дынаміка росту за кошт спажывецкага крэдытавання. А цяпер кампанент продажу ў грамадскім харчаванні – мінус 20 адсоткаў па выніках года. Продаж новых аўтаў, паводле Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, – мінус 18 адсоткаў да мінулага года. Сітуацыя на рынку жытла ў сталіцы таксама скарацілася на 17-20 адсоткаў.Таксама ўжо відавочна, што цяпер немагчыма за кошт замежнага доўга раскруціць эканоміку. Можа быць, зноў тады надрукаваць грошай?

«Вось у мяне ёсць такое падазрэнне, што на гэта робяць самую вялікую стаўку. І для мяне, напэўна, ключавой была падзея 15 студзеня, калі да Лукашэнкі на прыём прыйшлі цяперашні кіраўнік Нацбанку Павел Калаур і памочнік прэзідэнта ў эканоміцы Бельскі, які, як мы ведаем, быў галоўным прыхільнікам вось якраз старой ідэі – што можна так надрукаваць грошы, якія не адаб’юцца на інфляцыі», – распавядае эканаміст Сяргей Чалы.

Асабліва цікава было назіраць за нарадай у Лукашэнкі 21 студзеня, якое акурат было прысвечанае зацвярджэнню дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы.

«Лукашэнка глядзіць і кажа: што гэта такое? Такое адчуванне, што асобныя чальцы ўраду, а можа быць, нават і цалкам урад адарваліся ад рэаліяў! Якога чорта там гэтая праграма, перапоўненая праектамі, без якіх можна абысціся? Важна тое, што мэты цяпер ураду і мэты Лукашэнкі сапраўды пачынаюць разыходзіцца. Лукашэнка гатовы казаць: стойце, стойце. Я разумею вашыя апетыты, але мая задача ж цяпер – гэта максімальная эканомія, таму што выдаткоўваць трэба на тое, што неабходна самому Лукашэнку. Мы разумеем, у асноўным – гэта сілавы складнік, на выпадак, калі раптам…» – дадае эксперт.

Шмат у чым чыноўнікі цяпер спрабуюць прадаць Лукашэнку планы велізарных выдаткаў. З разліку на тое, што гэта максімальна карупцыйныя праекты. Тое, чым жыло беларускае чынавенства падчас мадэрнізацыі 12–15 гадоў.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • зноў закопваюць грошы ў мадэрнізацыю?;
  • санкцыі ў адказ – стрэл у калена;
  • сацыяльныя праекты абразаюцца?

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Belsat.eu

Другие материалы

Как скрывают долги предприятий

Лукашенко взялся за модернизацию обувных фабрик

Беларусь – самая бедная страна Европы?

Снова ждем девальвации? Экономика с Чалым

Лукашенко в Сочи спасал хозяйство? Экономика с Чалым

Кризис на БМЗ, банки следующие? Экономика с Чалым

Как Лукашенко собрался биткоин производить