Аб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшРазмова з’яўляецца вечаровай публіцыстычнай праграмай у жанры аналітычнага інтерв’ю. Праграма завяршае інфармацыйны дзень тэлеканала Белсат штодзень ад панядзелка да чацьвярга. Размова - гэта галоўнае інтерв’ю вечаровага эфiру тэлеканала Белсат. Аўтары ды вядоўцы - Святлана Калінкіна, Уладзімер Мацкевіч і Віталь Цыганкоў - уплывовыя, знакавыя ў Беларусі медыяперсоны і грамадскія дзеячы, вядомыя інтэлектуалы. Яны маюць значны і глыбокі прафесійны бэкграўнд, аўтарытэт ды высокую распазнавальнасць. Ім ёсць што сказаць свету. Госці ў студыі - эксперты здольныя да аналізавання сітуацыі, ньюсмейкеры дня. Госць праграмы
БольшПа аб’ектыўных прычынах беларускі рух запазніўся ў параўнанні з суседзямі. У актыўную фазу ён увайшоў толькі ў 20 ст. пасля першай рускай рэвалюцыі, калі беларускія дзеячы распачалі нацыянальную агітацыю. Таму беларусы не паспелі ўзмацніцца, каб набраць дастаткова сілы і абараніць сваю нацыянальную дзяржаву Беларускую Народную Рэспубліку. Выключна неспрыяльныя ўмовы ў Савецкім Саюзе, асабліва сталінскія рэпрэсіі і Другая святовая вайна яшчэ больш затрымалі нацыянальнае развіццё. Аднак беларусам хапіла сілы, каб стварыць незалежную дзяржаву ў 1991 г. Рэспубліку Беларусь. Засталося толькі зрабіць гэтую дзяржаву сапраўды беларускай.
БольшМінуў месяц пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Вязні першых дзён, якія сутыкнуліся з катаваннямі на Акрэсціна з боку амапаўцаў, дзеляцца перажытым. Ігару 40 гадоў, раней працаваў фельчарам хуткае дапамогі. Да затрымання здолеў уратаваць жыццё хлопцу, якому гумавая куля патрапіла ў лёгкія, але на Акрэсціна ўжо не мог нікому дапамагчы: "Нас было 127, дворык з бетоннаю падлогаю 8 на 8. Увесь дзень, да вечара, мы правялі ў гэтым дворыку. Спаць там было немагчыма, па чарзе сядзелі. Былі людзі з рознымі траўмамі, мне як лекару цяжка было на гэта глядзець: прыходзіць чалавек, запытвае, што ў яго, ты бачыш, а дапамагчы не можаш. Былі людзі са зламанымі рукамі, прычым адразу з дзвюма. Хлопец з ударамі абедзвюх нырак і, верагодна, адарваным мачаточнікам ці разрывам мачавога пухіра. Хлопцу, у кішэні якога знайшлі нож, зламалі 6 - 7 рэбраў, уся спіна была сіняя. У аднога была зламаная галёнка. Калі выводзілі на суд, нам забаранілі яму дапамагаць, і ён са зламанаю нагою так і пайшоў". Крысціне 30 гадоў, яе затрымалі ў раёне Уручча разам з іншымі байкерамі. Кажа, што першы час на Акрэсціна асабліва не звярталі ўвагі на дзяўчат, працаўнікі ставіліся да іх як да крэсла, якое можна таўхаць: "Трымалі на бетоннай падлозе 35 дзяўчат, у прасторы 6 на 6, пад адкрытым небам. У прыбіральню там жа хадзілі. Хлопцаў збівалі моцна. Дзяўчат - кагосьці мацней, кагосьці менш. Мне дручком ударылі па калене, каб я шырэй ногі расставіла. Дагала распраналі, гэта было жудасна". Паўлу 30 гадоў, служыў у памежных войсках: "Я не зламаўся, слабіны нейкай не даваў, але прагінаўся пад сістэму: я разумеў, як трэба сябе паводзіць. Сцыкло? Ну, так. Я дакараў сябе, што не магу камусьці дапамагчы, бо я нават сабе не мог дапамагчы. Думаю, усе, хто там быў, адчувалі прыблізна тое самае. Калі вяртаешся дамоў, што ты адчуваеш?.. У мяне апроч злосці не было нічога. Я, вядома, быў шчаслівы бачыць сям’ю, дзяцей. Але гэтае пачуццё, напэўна, ніколі не сыдзе. Жыццё падзялілася на"да"і"пасля"2020 г. , Беларусь
БольшЯны заўжды лічыліся цвёрдым электаратам Аляксандра Лукашэнкі. Але пасля выбара пачалі выходзіць на маршы пратэсту. Ці пенсіянеры ўжо сапраўды не падтрымліваюць дзейную ўлады? Якія прычыны пенсіянерскіх пратэстаў - больш палітычныя ці эканамічныя? На што хапае і на што не хапае пенсій беларусам сталага веку? Чаму пенсіі далёка не дацягваюць і да паловы сярэдняга заробку ў краіне? Якія пенсіі ў былых чыноўнікаў і сілавікоў? Пра гэта - у новай перадачы "Шчыра кажучы".
БольшФранцузскі карэспандэнт, якія працуе ў Пекіне 15 гадоў, стварыў адзіны магчымы ў цяперашніх умовах рэпартаж у кітайскай сталіцы. Гэта нерухомы дзённік пра пусты горад і ўражальны апарат бяспекі, які змушае жыхароў метраполіі жыць у каранціне, не зважаючы на тое, што ў Пекіне зафіксаваныя толькі 100 выпадкаў захворвання на каронавірус. Вірусныя жандары, якія ў нармальны час выконваюць ролю інфарматараў рэжыму, цяпер кантралююць уваходы ў жылыя комплексы, мераюць тэмпературу, кіруюць кантрольнымі пунктамі на скрыжаваннях вуліцаў. Тэрмавізійныя камеры правяраюць здароўе пасажыраў перад уваходам у метро - незвычайна пустое, як і галоўныя артэрыі гораду. Нясмела блогеры ды грамадзяне спрабуюць у сацыяльных сетках паведамляць пра існаванне іншага вірусу, якога кітайскія ўлады баяцца больш за COVID - 19: вірус свабоды. рэж. Сэбаст’ян Ле Бэльзік (Sbastien Le Belzic), 2020 г. , Францыя
БольшМіхась Чарняўскі. Дзядзька Міхась. Выдатны беларускі дзеяч, палітык, гісторык, археолаг, пісьменнік. Чалавек, які ўвасобіў Другое беларускае адраджэнне, стаўшы яго неадменнаю часткаю.
БольшГосць - кіраўнік праваабарончага цэнтра Вясна Алесь Бяляцкі. Пра масавыя рэпрэсіі і дзейнасць Вясны ў няпростых умовах, пра тое, якім чынам можна сёння пераламіць сітуацыю ў краіне, пра Карэлію і студэнцкае братэрства, сучасных беларускіх аўтараў, якіх абавязкова варта пачытаць, а яшчэ пра мову, якая дапаможа захаваць нацыю, і пра тое, што чалавек, які гаворыць па - беларуску, - гэта праеўрапейскі чалавек з дэмакратычнымі поглядамі, які любіць Беларусь, раскажа госць перадачы, кіраўнік праваабарончага цэнтра Вясна, ганаровы грамадзянін Генуі і Парыжа Алесь Бяляцкі. У граматычнай частцы пагаворым пра ўжыванне словаў пазалетась, летась, сёлета і налета, а таксама пра гутарковыя формы завысокі, задалёкі, зашмат, замала.
БольшФрэд жыве ў малой галандскай вёсачцы з патрыярхальнымі норавамі. Прыстойны вернік і ўзорны прадстаўнік грамады, ён у свой час выгнаў з дому сына за тое, што той гомасексуал. Аднойчы Фрэд сустракае валацугу Тэа і з літасці селіць яго ў сябе. Мужчыны становяцца сябрамі, але суседзі ўспрымаюць іхныя адносіны іначай. Сумнае жыццё Фрэда пераварочваецца. Ці зможа ён зразумець і прыняць свайго сына?рэж. Дыдэрык Эбінґе (Diederik Ebbinge), 2013 г. , Нідэрланды
БольшЛялька (Lalka), серыял, Польшча, 1978 г. , рэж. Рышард Бэр (Ryszard Ber), у ролях Ежы Камас (Jerzy Kamas), Малгажата Браўнэк (Małgorzata Braunek), Браніслаў Паўлік (Bronisław Pawlik) і інш. Тэлевізійная адаптацыя аднайменнага рамана Балеслава Пруса, што належыць да залатога фонду польскай літаратуры. Серыял апавядае гісторыю кахання Станіслава Вакульскага, збяднелага шляхціца і былога паўстанца, што стаў паспяховым купцом, да варшаўскай арыстакраткі Ізабэлы Лэнцкай. Адметнай рысай гэтай экранізацыі ёсць надзвычайная блізкасць кінааповеду да арыгінальнага тэксту.
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшРазмова з’яўляецца вечаровай публіцыстычнай праграмай у жанры аналітычнага інтерв’ю. Праграма завяршае інфармацыйны дзень тэлеканала Белсат штодзень ад панядзелка да чацьвярга. Размова - гэта галоўнае інтерв’ю вечаровага эфiру тэлеканала Белсат. Аўтары ды вядоўцы - Святлана Калінкіна, Уладзімер Мацкевіч і Віталь Цыганкоў - уплывовыя, знакавыя ў Беларусі медыяперсоны і грамадскія дзеячы, вядомыя інтэлектуалы. Яны маюць значны і глыбокі прафесійны бэкграўнд, аўтарытэт ды высокую распазнавальнасць. Ім ёсць што сказаць свету. Госці ў студыі - эксперты здольныя да аналізавання сітуацыі, ньюсмейкеры дня. Госць праграмы
БольшПа аб’ектыўных прычынах беларускі рух запазніўся ў параўнанні з суседзямі. У актыўную фазу ён увайшоў толькі ў 20 ст. пасля першай рускай рэвалюцыі, калі беларускія дзеячы распачалі нацыянальную агітацыю. Таму беларусы не паспелі ўзмацніцца, каб набраць дастаткова сілы і абараніць сваю нацыянальную дзяржаву Беларускую Народную Рэспубліку. Выключна неспрыяльныя ўмовы ў Савецкім Саюзе, асабліва сталінскія рэпрэсіі і Другая святовая вайна яшчэ больш затрымалі нацыянальнае развіццё. Аднак беларусам хапіла сілы, каб стварыць незалежную дзяржаву ў 1991 г. Рэспубліку Беларусь. Засталося толькі зрабіць гэтую дзяржаву сапраўды беларускай.
БольшКалі ведаеш, што кожная трэцяя ахвяра Другое сусветнае вайны ў Беларусі - яўрэй, гэта прымушае па - новаму ўспрымаць наратыў вайны ў нашай гісторыі. Калі ўсведамляеш, што дастатковаю падставаю для знішчэння чалавека была нацыянальная прыкмета, пачынаеш іначай глядзець на панятак нацыянальнасці ўвогуле. Героі фільму - былыя вязні Менскага гета, якія дзецьмі перажылі Галакост. Нягледзячы на зазнаную траўму, яны падзяліліся сваймі ўнікальнымі ўспамінамі. рэж. Ягор Сурскі, Беларусь 2018 г.
БольшПраз трыццаць гадоў пасля адхілення ад улады ў выніку народнай рэвалюцыі Фэрдынанда Маркаса з пашанай хаваюць у найсвяцейшай на Філіпінах зямлі. Але тых, хто пацярпеў ад рэжыму Маркаса, абурае спроба зрабіць з яго нацыянальнага героя. Прадстаўляючы аргументы прыхільнікаў і праціўнікаў Маркаса, гэты фільм спрабуе аддзяліць міфы ад фактаў
БольшAўтары Жэстачайшага мульта ў сатырычнай манеры аналізуюць падзеі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд і спрабуюць знайсці выйсце з крызісу, які напаткаў краіну. Старыя і новыя героі нашага мульта запрашаюць шаноўных гледачоў разам адсочваць актуальныя навіны, рабіць высновы і прагназаваць будучыню. Захоўвайце цвярозы розум і не губляйце пачуццё гумару! Жыве Беларусь!
БольшУ праграме Лукавыя навіны нашы журналісты скрупулёзна правяраюць навіны як у дзяржаўных, так і ў незалежных СМІ і паведамляюць, калі меркаваннем гледачоў маніпулявалі, калі чагосьці не дагаворвалі і калі казалі цалкам няпраўду.
БольшДачка змагаецца за маці... Пенсіянерку з Абухава падазраюць у тэрарызме. Ці будзе справа... Тэлефон журналіста беспадстаўна ўзламалі ў міліцыі. Выціскаюць з рынка... У Жабінцы прадпрымальнікі выказаліся супраць фальсіфікацыяў выбараў. Няправільная пазіцыя... Уладальніцу студыі дзіцячага адпачынку прымушаюць спыніць дзейнасць.
БольшСатырычны штотыднёвы агляд апошніх грамадска - палітычных і паўсядзённых падзеяў у Расеі, Беларусі і на ўсёй постсавецкай прасторы. Найбольшая ўвага Расеі надаецца з - за таго, што іх цяперашні палітычны бамонд сваімі патаемнымі і схаванымі ад СМІ заявамі і рашэннямі стварае найбольш каларытныя для сатыры навіны.
БольшТэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 - 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
БольшПраграма Вот так распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове - зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
БольшАб'ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
БольшРазмова з’яўляецца вечаровай публіцыстычнай праграмай у жанры аналітычнага інтерв’ю. Праграма завяршае інфармацыйны дзень тэлеканала Белсат штодзень ад панядзелка да чацьвярга. Размова - гэта галоўнае інтерв’ю вечаровага эфiру тэлеканала Белсат. Аўтары ды вядоўцы - Святлана Калінкіна, Уладзімер Мацкевіч і Віталь Цыганкоў - уплывовыя, знакавыя ў Беларусі медыяперсоны і грамадскія дзеячы, вядомыя інтэлектуалы. Яны маюць значны і глыбокі прафесійны бэкграўнд, аўтарытэт ды высокую распазнавальнасць. Ім ёсць што сказаць свету. Госці ў студыі - эксперты здольныя да аналізавання сітуацыі, ньюсмейкеры дня. Госць праграмы
БольшTop Gear - аўтамабільны тэлечасопіс каналу Бі - Бі - Сі. 23 сезон з новымі вядоўцамі і нязменным аўтамабільным драйвам.
БольшУ аснове сюжэту - рэальная гісторыя лёкая, які працаваў у Белым доме пры васьмі прэзідэнтах. Чарнаскуры хлопчык Сэсіл з дзяцінства дастае ад лёсу адныя поўхі. Ягоная сям’я жыве ў штаце Джорджыя, дзе бацькі Сэсіла цягнуць жылы на баваўнянай плантацыі. Аднойчы гаспадар плантацыі гвалціць ягоную маці, а потым забівае бацьку, які кінуўся быў на крыўдніка. Каб залагодзіць справу, хлопчыка бяруць у дом і пачынаюць навучаць працы прыслужніка. Хлопчык робіць поспехі, але, сягнуўшы паўналецця, пастанаўляе ўцячы. У 1957 г. Сэсіл атрымлівае працу ў Белым доме і робіцца сведкам вызначальных для лёсу краіны падзеяў. На ягоных вачах праходзіць амерыканская гісторыя другое паловы ХХ ст. Жыццяпіс прыслужніка робіцца хронікаю грамадскага руху за правы афраамерыканцаў. рэж. Лі Дэньелз (Lee Daniels), 2013 г. , ЗШАУ ролях: Форэст Ўітакер (Forest Whitaker), Джон К’юсак (John Cusack), Опра Ўінфры (Oprah Winfrey) і Лэні Крэвіц (Lenny Kravitz).

Больш