Злачынства без пакарання


https://youtu.be/sZje0MyVMBM

Аўтар аднаго з найбольш шакавальнaгa і найбольш ўзнагароджaнaгa дакументальнага фільма «Акт забівання» Джошуа Опэнгаймер вяртаецца, каб зноў здзівіць і справакаваць нас да мыслення.

Сям’я, што ацалела падчас інданезійскага генацыду 1965 – 66 гг., даведваецца, як і хто забіў старэйшага сына.

«Палітыка – гэта рэалізацыя мэтаў»

– смяецца ў фільме глава інданэзійскіх эскадронаў смерці, якія ў 60-х гадах мінулага стагоддзя па загадзе ваеннага рэжыму забілі больш за мільён нявінных людзей пад прэтэкстам таго, што яны падтымліваюць камуністаў.

«Частка грамадства маўчыць, робячы выгляд, што нічога не ведае, іншыя лічаць злачынцаў героямі»

Забойцы жывуць зусім побач, цяпер яны ва ўладзе. Малодшы сын, акуліст, сустракаецца з забойцамі: правярае ім зрок і ставіць нязручныя пытанні пра час гвалту ды як ім жывецца побач з сем’ямі і сябрамі ахвяраў.

Фільм паказвае балючы вобраз беспакаранасці за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў, учыненых у Інданезіі 50 гадоў таму і ў стрыманай манеры малюе мужнасць і ўнутраную сілу героя, які адкрывae праўду пра забітага ў гэты час брата.

Прэм’ера на Белсаце фільмy «Позірк цішыні» (The Look of Silence) ў пятніцу 4 лістапада a 22:20 i on-line
рэж. Джошуа Опэнгаймэр (Joshua Oppenheimer), 2014 г. , Інданезія – Данія – Фінляндыя

Каментары